ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Министерства культуры Республики Беларусь от 24 августа 2004 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ*

______________________________
     *Уступiла ў сiлу 24 жнiўня 2004 г.

     Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi   Беларусь   i   Мiнiстэрства
культуры Эстонскай Рэспублiкi, у далейшым названыя "Бакi",
     упэўненыя, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае ўмацаванню
ўзаемаразумення памiж народамi i развiццю дружалюбных адносiн,
     кiруючыся  iмкненнем  развiваць i ўдасканальваць узаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя  ўмовы  для  двухбаковага
супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць  садзейнiчаць  устанаўленню  i развiццю кантактаў у
галiне  музычнага  мастацтва  памiж  канцэртнымi   арганiзацыямi   i
творчымi саюзамi,  абмену салiстамi i калектывамi, спрыяць узаемнаму
ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях,  якiя  арганiзуюцца  на
тэрыторыi сваiх краiн.

                             Артыкул 3

     Бакi будуць  падтрымлiваць  прамыя  кантакты памiж тэатральнымi
саюзамi,  драматычнымi,  лялечнымi i iншымi тэатрамi  абодвух  Бакоў
шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i
асобных выканаўцаў,  а таксама ўдзелу ў  тэатральных  фестывалях  на
ўзаемнай аснове.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць  падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi,
галерэямi,  мастацкiмi цэнтрамi  Беларусi  i  Эстонii,  якiя  будуць
ажыццяўляць абмен спецыялiстамi ў галiне музейнай справы,  а таксама
абменьвацца даведачнымi матэрыяламi i на ўзаемнай аснове iнфармаваць
аб навуковых канферэнцыях i семiнарах па пытаннях музейнай справы.
     Бакi  на ўзаемнай аснове будуць арганiзоўваць музейныя выстаўкi
i  выстаўкi  сучаснага  мастацтва.  Умовы,  час  i месца правядзення
выставак Бакi будуць вызначаць у рабочым парадку.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць  заахвочваць  устанаўленне  прамых  сувязей   памiж
бiблiятэкамi дзвюх краiн,  уключаючы абмен лiтаратурай,  друкаванымi
выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.
     Бакi будуць  садзейнiчаць  удзелу  спецыялiстаў  у  семiнарах i
навукова-практычных  канферэнцыях,   абмену   кнiжнымi   выстаўкамi,
метадычнымi,   бiблiяграфiчнымi   матэрыяламi   i   артыкуламi   для
публiкацыi ў бiблiятэчных выданнях абодвух Бакоў.

                             Артыкул 6

     Бакi будуць  падтрымлiваць  прамое  супрацоўнiцтва   ў   галiне
кiнавiдэамастацтва,  уключаючы  ўдзел  у мiжнародных кiнафестывалях,
абмен  iнфармацыяй,  рэкламнымi  матэрыяламi,  часопiсамi  i  iншымi
публiкацыямi ў гэтай галiне.
     Бакi будуць  iмкнуцца  да   стварэння   спрыяльных   умоў   для
супрацоўнiцтва памiж установамi кiнематаграфii Беларусi i Эстонii.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць  аказваць  садзейнiчанне  супрацоўнiцтву  ў  галiне
мастацкай адукацыi,  спрыяць  павышэнню  квалiфiкацыi  работнiкаў  i
спецыялiстаў     у    сферы    культуры    i    мастацтва,    абмену
навукова-метадычнай   iнфармацыяй,   стажыроўкам    выкладчыкаў    i
студэнтаў.
     Бакi будуць  садзейнiчаць   удзелу   студэнтаў   i   навучэнцаў
навучальных  устаноў мастацтва ў мiжнародных конкурсах i фестывалях,
якiя праводзяцца для маладых выканаўцаў у абедзвюх краiнах.
     Бакi  будуць  садзейнiчаць  устанаўленню  прамых  сувязей памiж
установамi культуры i мастацтва, а таксама навучальнымi ўстановамi ў
галiне мастацкай адукацыi.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб канферэнцыях,  семiнарах
i    iншых    мерапрыемствах    па    пытаннях    культуралогii    i
мастацтвазнаўства,   якiя   арганiзуюцца  ў  Рэспублiцы  Беларусь  i
Эстонскай Рэспублiцы,  i запрашаць на ўзаемнай аснове спецыялiстаў у
гэтай галiне з мэтай удзелу i абмену вопытам.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць  падтрымлiваць  супрацоўнiцтва  ў  галiне  аховы  i
рэстаўрацыi аб'ектаў гiсторыка-культурнай  спадчыны  i  садзейнiчаць
абмену  спецыялiстамi  з  мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай
галiне.

                             Артыкул 10

     Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў  галiне  самадзейнага
мастацтва,   ажыццяўляць   абмен  спецыялiстамi  ў  галiне  народнай
творчасцi,  а  таксама  на  ўзаемнай  аснове  запрашаць  фальклорныя
ансамблi  для  ўдзелу  ў  мiжнародных  фальклорных фестывалях,  якiя
арганiзуюцца ў абедзвюх краiнах.

                             Артыкул 11

     Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для захавання i  развiцця
нацыянальнай  самабытнасцi i культуры беларусаў,  якiя пражываюць на
тэрыторыi Эстонскай  Рэспублiкi,  i  эстонцаў,  якiя  пражываюць  на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

                             Артыкул 12

     Бакi па   меры   неабходнасцi  будуць  абменьвацца  дэлегацыямi
спецыялiстаў у галiне  культуры  i  мастацтва  з  мэтай  развiцця  i
ўдасканальвання супрацоўнiцтва ў галiне культуры. Склад дэлегацый, а
таксама тэрмiны вiзiтаў будуць вызначацца Бакамi ў рабочым парадку.

                             Артыкул 13

     Культурнае супрацоўнiцтва памiж  Бакамi  будзе  ажыццяўляцца  ў
адпаведнасцi з наступнымi прынцыпамi:
     1. Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i прадстаўнiкамi:
     накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па праезду сваiх удзельнiкаў,
транспарцiроўцы вытворчага багажу ў абодва бакi;
     прымаючы Бок  аплачвае  выдаткi  па пражываннi i харчаваннi,  а
таксама транспартныя выдаткi на тэрыторыi краiны прымаючага  Боку  ў
адпаведнасцi з праграмай знаходжання;
     у кожным канкрэтным выпадку  ўмовы  абмену  будуць  агаворвацца
Бакамi дадаткова.
     2. Пры  арганiзацыi  музейных  выставак,  а  таксама   выставак
сучаснага мастацтва:
     Бакi  дамовiлiся,  што  ўмовы  i  прынцыпы арганiзацыi выставак
будуць  вызначацца  пратаколам  памiж  непасрэднымi   арганiзатарамi
выстаўкi ў кожным канкрэтным выпадку.

                             Артыкул 14

     Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ў вырашэннi вiзавых пытанняў
для  членаў  афiцыйных  дэлегацый, творчых калектываў, прадстаўнiкоў
устаноў  культуры  iншага  Боку, якiя накiроўваюцца для арганiзацыi,
падрыхтоўкi  i правядзення ўзгодненых мерапрыемстваў, у адпаведнасцi
з нацыянальнымi заканадаўствамi.

                             Артыкул 15

     Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi ў яго рамках
iншых  мерапрыемстваў,  праектаў  i  праграм,  узгодненых  Бакамi  ў
рабочым парадку.

                             Артыкул 16

     Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць  унесены
змяненнi  i  дапаўненнi ў пiсьмовым выглядзе,  якiя будуць з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.

                             Артыкул 17

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае  на
працягу  пяцi  гадоў.  Яго  дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на
наступныя пяцiгадовыя перыяды,  калi нi адзiн з  Бакоў  у  пiсьмовай
форме  не  паведамiць  iншаму  Боку  за  шэсць месяцаў да заканчэння
дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

     Здзейснена ў  горадзе  Талiне  24  жнiўня  2004  года  ў   двух
экземплярах,  кожны  на беларускай i эстонскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства культуры                    За Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь                         Эстонскай Рэспублiкi
Подпiс                                      Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России