ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
______________________________
*Уступiла ў сiлу 24 чэрвеня 2004 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет,
якiя далей называюцца Бакамi,
грунтуючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць
раўнапраўнае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Арабскай
Рэспублiкай Егiпет,
упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае
ўмацаванню дружалюбных адносiн i ўзаемаразумення памiж дзвюма
краiнамi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.
Артыкул 1
Бакi на раўнапраўнай i ўзаемнай аснове, кiруючыся
заканадаўствам абедзвюх краiн i нормамi мiжнароднага права, будуць
садзейнiчаць абмену i супрацоўнiцтву памiж адпаведнымi ўстановамi
культуры абедзвюх краiн.
Артыкул 2
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб культурным жыццi сваiх
дзяржаў i мерапрыемствах мiжнароднага характару, якiя праводзяцца на
тэрыторыi iх краiн, а таксама заахвочваць удзел сваiх прадстаўнiкоў
у гэтых мерапрыемствах.
Артыкул 3
Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву памiж бiблiятэкамi i музеямi
абедзвюх краiн, а таксама абменьвацца спецыялiстамi i публiкацыямi ў
галiнах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 4
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне археалогii,
аховы i рэстаўрацыi культурнай спадчыны, а таксама садзейнiчаць
абмену друкаванымi матэрыяламi i спецыялiстамi ў гэтай галiне.
Артыкул 5
Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне
опернага, балетнага, тэатральнага i музычнага мастацтва, а таксама
заахвочваць абмен калектывамi i выканаўцамi на ўзаемнай аснове.
Артыкул 6
Бакi будуць развiваць разнастайныя формы супрацоўнiцтва праз
абмен кнiгамi, перыядычнымi выданнямi i iншымi матэрыяламi ў галiне
культуры i мастацтва, а таксама заахвочваць узаемны ўдзел у
мiжнародных кнiжных кiрмашах, арганiзаваных на тэрыторыi кожнай з
краiн у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам.
Артыкул 7
Бакi будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi ў галiне
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i народнай творчасцi.
Артыкул 8
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii
i садзейнiчаць абмену кiнапрадукцыяй i дэлегацыямi ў рамках
кiнафестываляў, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.
Артыкул 9
Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры ў рамках
праектаў ЮНЕСКА i iншых мiжнародных арганiзацый.
Артыкул 10
Бакi пагадзiлiся, што ў мэтах эфектыўнага выканання палажэнняў
гэтага Пагаднення будуць распрацаваны адпаведныя праграммы
мерапрыемстваў. Умовы фiнансiравання мерапрыемстваў, прадугледжаных
гэтым Пагадненнем, будуць агаворвацца Бакамi дадаткова.
Бакi дамовiлiся, што ў рамках выканання гэтага Пагаднення
кампетэнтныя органы дзяржаўнага кiравання краiн абодвух Бакоў могуць
распрацоўваць асобныя праграмы i дагаворы аб супрацоўнiцтве з
адпаведнымi структурамi.
Артыкул 11
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання, дзейнiчае
на працягу пяцi гадоў i будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя
пяцiгадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў не праiнфармуе другi Бок у
выглядзе пiсьмовага паведамлення аб сваiм рашэннi аб спыненнi
дзеяння гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго
дзеяння.
У выпадку спынення дзеяння гэтага Пагаднення ў адпаведнасцi з
абзацам першым гэтага артыкула ўсе праграмы i сумесныя праекты,
падпiсаныя ў рамках гэтага Пагаднення, будуць заставацца ў сiле да
заканчэння тэрмiну iх дзеяння.
Здзейснена ў г.Каiры 24 чэрвеня 2004 года ў двух экземплярах на
беларускай, арабскай i англiйскай мовах, кожны з якiх мае
аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi
палажэнняў гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Арабскай Рэспублiкi Егiпет
Подпiс Подпiс
|