МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПА ПЫТАННЮ КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СУЛТАНАТА АМАН*
______________________________
*Уступiў у сiлу 16 сакавiка 2004 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Султаната Аман, якiя далей называюцца Бакамi,
жадаючы далей развiваць адносiны дружбы i ўзаемаразумення, што
iснуюць памiж дзвюма краiнамi,
жадаючы развiваць i ўзмацняць iх двухбаковыя адносiны на аснове
ўзаемных iнтарэсаў, узаемаразумення i неўмяшання ва ўнутраныя
справы,
зыходзячы з карыснасцi кансультацый па пытаннях двухбаковых
адносiн i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць праводзiць кансультацыi з мэтай вывучэння ўсiх
аспектаў двухбаковага супрацоўнiцтва, а таксама для абмену
меркаваннямi па рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, якiя маюць
узаемны iнтарэс, з магчымасцю выступлення з сумеснымi iнiцыятывамi.
Артыкул 2
Двухбаковыя кансультацыi згодна з дамоўленасцю Бакоў будуць
уключаць палiтычныя, эканамiчныя, навуковыя, тэхналагiчныя,
культурныя i iншыя сферы супрацоўнiцтва.
Артыкул 3
Кансультацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Мемарандума
аб узаемаразуменнi будуць праводзiцца па запыту аднаго з Бакоў альбо
ў рамках мiжнародных канферэнцый на ўзроўнi ўпаўнаважаных афiцыйных
асоб, адказных за двухбаковыя адносiны, у абедзвюх дзяржавах. Дата,
месца i парадак дня такiх кансультацый будзе вызначацца па звычайных
дыпламатычных каналах.
Артыкул 4
Гэты Мемарандум аб узаемаразуменнi ўступае ў сiлу з дня яго
падпiсання i дзейнiчае, пакуль адзiн з Бакоў не менш чым за шэсць
месяцаў не накiруе другому Боку пiсьмовае паведамленне аб сваiм
намеры спынiць яго дзеянне або ўнесцi ў яго змяненнi.
Здзейснена ў г.Маскаце 16 сакавiка 2004 года у двух
экземплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах.
Усе тры тэксты аднолькава аўтэнтычныя. У выпадку рознагалоссяў
у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
Я.Э.Сяргей Мартынаў, Я.Э.Юсуф Бiн Алавi Бiн Абдула,
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр, адказны за замежныя справы
Рэспублiкi Беларусь Султаната Аман
|