ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол от 16 сентября 2003 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Дэпартаментам нацыянальных меншасцей i эмiграцыi пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi на 2003 - 2004 гады"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ПА СПРАВАХ РЭЛIГIЙ
I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ДЭПАРТАМЕНТАМ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ I ЭМIГРАЦЫI
ПРЫ УРАДЗЕ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2003-2004 ГАДЫ *

_____________________________
     * Уступiў у сiлу 16 верасня 2003 г.

     Дадзены Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам  па  справах
рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i
Дэпартаментам  нацыянальных  меншасцей  i   эмiграцыi   пры   Урадзе
Лiтоўскай   Рэспублiкi   на   2003-2004   гады  (далей  -  Пратакол)
падпiсваецца на аснове артыкула 2 Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж
Дзяржаўным камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Рэспублiкi
Беларусь i Дэпартаментам  нацыянальных  меншасцей  i  эмiграцыi  пры
Урадзе  Лiтоўскай  Рэспублiкi (далей - Бакi) ад 28 верасня 1999 года
(далей - Пагадненне).
     У мэтах  рэалiзацыi  Пагаднення  ў  IV квартале 2003-2004 гадах
Бакi:
     1. Будуць аказваць садзеянне i дапамогу ў дзейнасцi аб'яднанняў
асоб,  якiя названы ў частцы другой прэамбулы Пагаднення, у тым лiку
арганiзацыйную i фiнансавую.
     2. Накiруюць    адзiн    аднаму  тэксты  нарматыўных  актаў   i
iнструктыўна-метадычных  матэрыялаў па арганiзацыi работы дзяржаўных
органаў  па  развiццю  сувязей  з  суайчыннiкамi, якiя пражываюць за
мяжой.
     3. Будуць   iнфармаваць   адзiн   аднаго   аб    навуковых    i
навукова-практычных мерапрыемствах, што праводзяцца ў iх дзяржавах у
сферы  нацыянальных  адносiн  i  адносiн   з   суайчыннiкамi,   якiя
пражываюць  за  мяжой,  з  мэтай  аказання  садзеяння ў забеспячэннi
ўдзелу ў даных мерапрыемствах спецыялiстаў другога Боку.
     4. Накiруюць  адзiн  аднаму  аналiтычныя  матэрыялы  аб   стане
нацыянальных  адносiн  i  аб  рэалiзацыi праў асоб, якiя належаць да
нацыянальных меншасцей, у сваiх дзяржавах.
     5. Да  заканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пратакола накiруюць
адзiн  аднаму  iнфармацыю  аб становiшчы ў iх дзяржавах адзначаных у
частцы другой прэамбулы Пагаднення асоб, дзейнасцi ў 2003-2004 гадах
аб'яднанняў  даных асоб i яе падтрымцы з боку органаў улады дзяржавы
пражывання.
     6. Да  заканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пратакола вызначаць
пералiк праблем i пытанняў,  што  выклiкаюць  узаемны  iнтарэс,  для
разгляду iх у 2005 годзе.
     7. Дадзены  Пратакол  уступае  ў  сiлу  з  моманту падпiсання i
дзейнiчае да 31 снежня 2004 года.

     Пратакол падпiсаны  ў  г.Мiнску  16  верасня  2003  года ў двух
экземплярах на беларускай i лiтоўскай мовах,  пры гэтым  усе  тэксты
маюць аднолькавую сiлу.

За Камiтэт па справах                За Дэпартамент нацыянальных
рэлiгiй i нацыянальнасцей            меншасцей i эмiграцыi
пры Савеце Мiнiстраў                 пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь                           А.Пятраўскас
         С.I.Буко


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России