ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 21 января 2003 г. "Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Расiйскай Федэрацыi на 2003 год"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI НА 2003 ГОД*

______________________________
     *Уступiў у сiлу 21 студзеня 2003 г.

     Мiнiстэрства культуры   Рэспублiкi   Беларусь   i  Мiнiстэрства
культуры Расiйскай Федэрацыi, якiя далей называюцца Бакамi,
     жадаючы развiваць  працэс  далейшага  ўзаемаўзбагачэння культур
Беларусi i Расii,
     прымаючы на  сябе  абавязацельствы ў рамках гэтага Пратакола аб
супрацоўнiцтве на 2003 год,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi пагадзiлiся  правесцi  XII Мiжнародны фестываль мастацтваў
"Славянскi базар у Вiцебску" (лiпень).

                             Артыкул 2

     Бакi прымуць   удзел   у   правядзеннi   свята,    прысвечанага
Мiжнароднаму Дню славянскага пiсьменства i культуры (май).

                             Артыкул 3

     Бакi акажуць  садзеянне  ў  арганiзацыi выстаўкi твораў рускага
мастацтва са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэi  ў  Нацыянальным
мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь (красавiк-кастрычнiк).

                             Артыкул 4

     Бакi будуць  садзейнiчаць  правядзенню сумесных мерапрыемстваў,
фiнансуемых з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2003 год.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых сувязяў памiж  вышэйшымi
i   сярэднiмi   спецыяльнымi   навучальнымi  ўстановамi  культуры  i
мастацтва i садзейнiчаць абмену студэнтамi  вышэйшых  i  навучэнцамi
сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў па творчых,  навучальных i
навуковых напрамках.
     Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых
стажыровак  выкладчыкаў  вышэйшых  навучальных  устаноў  i навуковых
устаноў культуры i мастацтва абедзвюх краiн.

                             Артыкул 6

     Бакi акажуць  садзеянне  ў  арганiзацыi i правядзеннi Адкрытага
кiнафестывалю краiн СНД  i  Балтыi  "Кiнашок"  (г.Анапа,  верасень),
Мiнскага   Мiжнароднага   кiнафестывалю   "Лiстапад-2003"  (г.Мiнск,
лiстапад).
     Бакi правядуць  дзiцячую  анiмацыйную кiнашколу для таленавiтай
моладзi Беларусi i Расii на тэрыторыi Беларусi (чэрвень).
     Бакi разгледзяць  пытанне  аб  стварэннi  сумеснага кiнафiльма,
прысвечанага 60-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.

                             Артыкул 7

     Бакi будуць ажыццяўляць абмен iнфармацыяй  аб  даследаваннях  у
галiне  ўлiку,  аховы,  рэстаўрацыi,  выкарыстання  i  папулярызацыi
гiсторыка-культурнай   спадчыны,   вывучаць   магчымасцi   сумеснага
правядзення рэстаўрацыйных работ,  навуковых семiнараў, сiмпозiумаў,
сустрэч, экспедыцый.
     Бакi будуць    садзейнiчаць    вывучэнню   гiсторыка-культурнай
спадчыны  дзяржавы  другога  Боку,  яе  пошуку,  улiку,  а   таксама
выкарыстоўваць  розныя  каналы  для  рэалiзацыi  правоў спецыялiстаў
абодвух Бакоў у справе даследавання спадчыны.
     Бакi будуць забяспечваць права доступу грамадзян абедзвюх краiн
да  каштоўнасцей,  сабраных  у  музеях,  бiблiятэках,  архiвах,  што
знаходзяцца ў iх распараджэннi.

                             Артыкул 8

     У рамках  сваёй  кампетэнцыi  Бакi  будуць забяспечваць меры па
папярэджанню незаконнага ўвозу i вывазу  культурных  каштоўнасцей  з
тэрыторый сваiх дзяржаў на тэрыторыю iншай дзяржавы.
     Бакi будуць ажыццяўляць аператыўны абмен iнфармацыяй у дадзенай
галiне.

                             Артыкул 9

     Бакi правядуць   летнiя  творчыя  школы  для  адоранай  моладзi
Беларусi i Расii па асноўных  музычных  спецыяльнасцях  i  мастацкай
творчасцi на тэрыторыi Расii (чэрвень).

                             Артыкул 10

     Бакi будуць  садзейнiчаць удзелу драматычных тэатраў Беларусi i
Расii ў тэатральных фестывалях,  што праводзяцца на тэрыторыi  сваiх
краiн, у тым лiку спрыяць удзелу тэатральнага калектыву з Беларусi ў
Мiжнародным тэатральным фестывалi iмя А.П.Чэхава (г.Масква),  удзелу
тэатральнага  калектыву  з Расii ў Мiжнародным тэатральным фестывалi
"Белая вежа" (г.Брэст).
     Бакi акажуць   садзеянне   ў   арганiзацыi  абменных  гастроляў
беларускага i расiйскага тэатраў.

                             Артыкул 11

     Бакi будуць   садзейнiчаць   удзелу   музычных   калектываў   i
выканаўцаў  Беларусi i Расii ў музычных фестывалях i конкурсах,  што
праводзяцца на тэрыторыi кожнай з краiн.

                             Артыкул 12

     Бакi будуць  развiваць   супрацоўнiцтва   ў   галiне   народнай
творчасцi  i  садзейнiчаць  усталяванню  прамых сувязяў памiж дамамi
народнай творчасцi i самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн.

                             Артыкул 13

     Бакi будуць супрацоўнiчаць у  галiне  бiблiятэчнай  i  музейнай
справы, а таксама ў выставачнай дзейнасцi.
     Бакi будуць аказваць садзеянне ва ўстанаўленнi  прамых  сувязяў
памiж бiблiятэкамi i музеямi Беларусi i Расii.
     Бакi будуць абменьвацца актамi  заканадаўства  сваiх  краiн  па
пытаннях арганiзацыi i вядзення бiблiятэчнай i музейнай справы.

                             Артыкул 14

     Бакi дамовiлiся,   што   культурны   абмен   памiж   iмi  будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
     накiроўваючы Бок    аплачвае    выдаткi    на    праезд   сваiх
прадстаўнiкоў,  правоз вытворчага багажу ў абодва  бакi  i  ганарары
выканаўцам;
     прымаючы Бок забяспечвае пражыванне i харчаванне (або сутачныя)
у  адпаведнасцi з зацверджанымi ў сваёй краiне нормамi, транспарт на
тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання i прадастаўляе
канцэртныя  пляцоўкi  i  выставачныя  залы  з  неабходным  тэхнiчным
абслугоўваннем.
     Пры абмене  выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага
мастацтва ўмовы iх правядзення агаворваюцца Бакамi дадаткова.
     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

     Пратакол падпiсаны  ў  горадзе  Мiнску  21 студзеня 2003 года ў
двух экземплярах,  кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва
тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России