ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь от 30 марта 2000 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне лясной гаспадаркi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 30 сакавiка 2000 г.

     Мiнiстэрства лясной    гаспадаркi    Рэспублiкi    Беларусь   i
Мiнiстэрства навакольнага асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей
называюцца "Бакi",
     выказваючы намер  паслядоўна  i   на   доўгатэрмiновай   аснове
развiваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў галiне лясной гаспадаркi,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  ажыццяўляць   супрацоўнiцтва   ў   галiне   лясной
гаспадаркi  на аснове раўнапраўя i ўзаемнай карысцi ў адпаведнасцi з
дзеючымi заканадаўствамi дзяржаў Бакоў.

                             Артыкул 2

     1. Узаемнае  супрацоўнiцтва  памiж Бакамi будзе ажыццяўляцца па
наступных асноўных накiрунках:
     а) адмiнiстрацыйныя,  прававыя i эканамiчныя аспекты  кiравання
лясамi;
     б) шматфункцыянальнае  выкарыстанне  i  ўзмацненне  экалагiчных
функцый лясоў;
     в) захаванне генетычнага  фонду  i  бiялагiчнай  разнастайнасцi
лясной раслiннасцi;
     г) узнаўленне лясоў;
     д) ахова лясоў ад пажараў;
     е) абарона лясоў ад шкоднiкаў i хвароб;
     ж) арганiзацыя лесаўладкавання;
     з) манiторынг лясоў.
     2. Iншыя  накiрункi супрацоўнiцтва могуць быць уключаны ў данае
Пагадненне па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.

                             Артыкул 3

     1. Супрацоўнiцтва ў рамках данага Пагаднення памiж Бакамi будзе
ажыццяўляцца ў наступных формах:
     а) абмен  вопытам  работы па накiрунках,  указаных у артыкуле 2
данага Пагаднення, дэлегацыямi вучоных i спецыялiстаў;
     б) абмен  навукова-тэхнiчнай   iнфармацыяй,   дакументацыяй   i
вынiкамi навуковых даследаванняў;
     в) правядзенне   канферэнцый,  сiмпозiумаў,  нарад,  семiнараў,
выставак;
     г) ажыццяўленне сумесных праграм i  праектаў  у  галiне  лясной
гаспадаркi,   а   таксама   правядзенне   сумесных  даследванняў  па
праблемах, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс.
     2. Iншыя  формы  супрацоўнiцтва  могуць  быць  уключаны ў данае
Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю прамых сувязяў
па  пытаннях  лясной  гаспадаркi памiж юрыдычнымi асобамi Рэспублiкi
Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкi.

                             Артыкул 5

     Абмен навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй,  дакументацыяй i вынiкамi
навуковых даследаванняў,  ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў i
iншыя формы супрацоўнiцтва,  указаныя  ў  артыкулах  3  i  4  данага
Пагаднення,   будуць   ажыццяўляцца   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым
заканадаўствам дзяржаў Бакоў на ўзаемавыгаднай эквiвалентнай аснове.

                             Артыкул 6

     3 мэтай каардынацыi работ  па  ажыццяўленню  данага  Пагаднення
Бакi  ў  рамках дзеючага заканадаўства дзяржаў Бакоў могуць стварыць
сумесную рабочую групу.

                             Артыкул 7

     1. Данае Пагадненне ўступае ў сiлу з  даты  атрымання  апошняга
паведамлення   аб   выкананнi   Бакамi   ўнутрыдзяржаўных  працэдур,
неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу.
     2. Данае Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 5 гадоў.  Затым яго
дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступны пяцiгадовы тэрмiн, калi
нiводны  з  Бакоў  не  пазней  чым  за  тры  месяцы  не паведамiць у
пiсьмовай форме другому Боку аб спыненнi дзеяння данага Пагаднення.
     3. Палажэннi данага Пагаднення Бакi могуць мяняць або дапаўняць
па ўзаемнай пiсьмовай згодзе.  Гэтыя змяненнi i дапаўненнi ўступаюць
у сiлу ў адпаведнасцi з пунктам 1 данага артыкула.
     4. Выканана  ў  г.Вiльнюсе  30  сакавiка  2000  года   ў   двух
сапраўдных  экземплярах,  кожны  на  беларускай  i  лiтоўскай мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства лясной                За Мiнiстэрства навакольнага
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь        асяроддзя Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс                                Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России