ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 декабря 1999 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстрам па навуцы i транспарту Аўстрыйскай Рэспублiкi аб перавозцы пасажыраў у рэгулярных аўтамабiльных зносiнах"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ТРАНСПАРТУ I КАМУНIКАЦЫЙ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТРАМ ПА НАВУЦЫ I ТРАНСПАРТУ
АЎСТРЫЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАВОЗЦЫ ПАСАЖЫРАЎ У РЭГУЛЯРНЫХ
АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 22 снежня 1999 г.

                             Прэамбула

     Мiнiстэрства транспарту i  камунiкацый  Рэспублiкi  Беларусь  i
Федэральны  Мiнiстр  па  навуцы i транспарту Аўстрыйскай Рэспублiкi,
якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
     iмкнучыся ўрэгуляваць   мiжнародную   перавозку   пасажыраў   у
рэгулярных аўтамабiльных  зносiнах   памiж   абедзвюма   дзяржавамi,
дамовiлiся   пры  ажыццяўленнi  сваiх  задач  у  галiне  мiжнародных
аўтамабiльных  зносiн  дзейнiчаць  у   адпаведнасцi   з   наступнымi
азначэннямi:

                             Артыкул 1
                             Азначэннi

     У рамках гэтага Пагаднення дзейнiчаюць наступныя азначэннi:

     1. Рэгулярныя  аўтамабiльныя  зносiны  -  перавозка   пасажыраў
аўтобусамi  па  вызначаным  маршруце, раскладзе, узгодненых тарыфах,
прычым  пасажыры  могуць  здзяйсняць  пасадку  i  высадку на загадзя
прадугледжаных маршрутам астаноўках.
     2. Дазвол  (канцэсiя)  -  дакумент,  якi  выдаецца  па   заяўцы
перавозчыка  ад  кожнага з абодвух Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам на адрэзак шляху, якi праходзiць па тэрыторыi
адпаведнай рэспублiкi i якi дае права перавозчыку на працягу тэрмiну
дзеяння гэтага дакумента ажыццяўляць пэўныя рэгулярныя зносiны памiж
тэрыторыямi  абедзвюх  рэспублiк  або  транзiтныя  зносiны  праз  iх
тэрыторыi.
     3. Аўтобус  -  аўтатранспартны  сродак,  якi  зарэгiстраваны на
тэрыторыi адной з  абедзвюх  рэспублiк  i  па  сваёй  канструкцыi  i
абсталяванню  прыдатны  i  прызначаны  для  перавозкi  болей  чым  9
пасажыраў, уключаючы вадзiцеля.
     4. Транзiтныя зносiны - рэгулярныя аўтамабiльныя зносiны, якiя,
пачынаючыся на тэрыторыi адной з абедзвюх рэспублiк, праходзяць праз
тэрыторыю  другой  рэспублiкi  без пасадкi i высадкi там пасажыраў i
заканчваюцца  на  тэрыторыi  трэцяй  дзяржавы,  або  пачынаючыся  на
тэрыторыi  трэцяй  дзяржавы,  праходзяць  праз  тэрыторыi   абедзвюх
рэспублiк  без  пасадкi  i  высадкi  там пасажыраў i заканчваюцца на
тэрыторыi наступнай дзяржавы.
     5. Перавозчык  -  любая  фiзiчная  або  юрыдычная   асоба   або
прадпрыемства,  якая  зарэгiстравана  на  тэрыторыi адной з абедзвюх
рэспублiк, i мае права ажыццяўляць перавозку пасажыраў у мiжнарожных
рэгулярных  аўтамабiльных  зносiнах  у  адпаведнасцi  з нацыянальным
заканадаўствам.
     6. Кампетэнтны орган:

у Рэспублiцы Беларусь:    - Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый
                            Рэспублiкi Беларусь;

у Аўстрыйскай Рэспублiцы: - Упраўленне мiжнародных рэгулярных
                            аўтамабiльных пасажырскiх перавозак
                            Федэральнага мiнiстэрства па навуцы
                            i транспарту.

                             Артыкул 2
                         Дазвол (канцэсiя)

     1. Мiжнародныя   рэгулярныя   аўтамабiльныя   зносiны    могуць
ажыццяўляцца  толькi  на  падставе дазволаў  (канцэсiй) кампетэнтных
органаў абодвух Дагаворных  Бакоў,  а  таксама  трэцiх  дзяржаў,  па
тэрыторыi якiх праходзiць маршрут.
     2. Заяўку  на  выдачу  дазволу (канцэсii)  перавозчыку належыць
накiроўваць кампетэнтнаму  органу  сваёй  дзяржавы.  Заяўка  павiнна
змяшчаць наступныя дадзеныя:
     - iмя i адрас перавозчыка,
     - маршрут,
     - схему маршруту,
     - тарыф на перавозку,
     - меркаваны  раскладу  руху  (з  указаннем  усiх  прыпынкаў,  а
таксама пагранiчных пераходаў),
     - меркаваны перыяд абслугоўвання маршруту,
     - меркаваны пачатак арганiзацыi абслугоўвання маршруту,
     - дадзеныя  аб  колькасцi,  вiдзе  i  тэхнiчнай  характарыстыцы
аўтобусаў, якiя павiнны быць прыцягнуты да перавозкi.
     Кампетэнтны    орган    перасылае    афiцыйную   копiю   заяўкi
кампетэнтнаму органу другога Дагаворнага Боку i кампетэнтным органам
трэцiх  дзяржаў, па тэрыторыях якiх праходзiць заяўлены маршрут. Тым
самым  ён  пацвярджае  надзейнасць,  фiнансавую  плацежаздольнасць i
прафесiйную прыгоднасць перавозчыка.
     3. Дазвол (канцэсiя)  выдаецца,  толькi  тады,  калi  дасягнута
ўзаемная  згода  аб  стварэннi рэгулярных аўтамабiльных зносiн, ёсць
згода  кампетэнтных  органаў  другiх  зацiкаўленых дзяржаў i, акрамя
таго, захавана ўзаемнасць. Пры выдачы дазволу (канцэсii) перавозчыку
адной    з   дзяржаў  належыць  таксама  выдаць дазвол    (канцэсiю)
прапанаванаму    кампетэнтным   органам  другога  Дагаворнага   Боку
перавозчыку на той жа маршрут i на тых жа ўмовах.
     4. Дазвол (канцэсiя) выдаецца,  як правiла, тэрмiнам на 5 гадоў
i абменьваецца кампетэнтнымi органамi ў двух  экзэмплярах.  Адзiн  з
гэтых  экзэмпляраў  атрымлiвае  перавозчык  разам  з  выдадзеным яго
кампетэнтным органам дазволам (канцэсiяй).
     5. Пры  перасячэннi  межаў   рэспублiк   неабходна   прад'явiць
арыгiнал дазволу (канцэсii).
     6. Па заяўцы  перавозчыка  кампетэнтныя  органы  даюць  столькi
арыгiналаў дазволу   (канцэсii),  колькi  неабходна  для арганiзацыi
рэгулярных аўтамабiльных зносiн.
     7. З  прычыны  таго,  што  абедзве рэспублiкi не маюць агульных
межаў,  выкарыстанне ўзаемна дадзеных дазволаў (канцэсiй) звязана  з
умовай, што кампетэнтныя органы трэцiх дзяржаў, праз якiя праходзяць
транзiтныя  зносiны,  таксама  даюць  неабходныя  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам дазволы (канцэсii).

                             Артыкул 3
                         Транзiтныя зносiны

     1. Для  транзiтных  зносiн  праз  тэрыторыю  адной  з  абедзвюх
рэспублiк таксама неабходны дазвол (канцэсiя).
     2. Каб пазбегнуць сiтуацыi,  калi  кампетэнтныя  органы  трэцiх
дзяржаў  прад'яўляюць  неаднолькавыя  заяўкi  адносна  маршруту  або
перавозчыкаў  другiм  кампетэнтным  органам,  якiя  ўдзельнiчаюць  у
разглядзе  маршруту,  кампетэнтныя  органы  дамаўляюцца абмяркоўваць
такiя  заяўкi  толькi   тады,   калi   з   суправаджальных   пiсьмаў
кампетэнтнага  органа трэцяй дзяржавы выяўляецца,  што ўсе дзяржавы,
па тэрыторыях якiх праходзiць маршрут,  атрымалi аднолькавыя заяўкi.
Калi гэта не выканана, неабходна дасягнуць адносна гэтага згоды.

                             Артыкул 4
                              Кабатаж

     Дазвол (канцэсiя) дае права на мiжнародную рэгулярную перавозку
пасажыраў. Для ажыццяўлення перавозак у мясцовых зносiнах (кабатажу)
на тэрыторыi другой рэспублiкi неабходны спецыяльны дазвол.

                             Артыкул 5
               Выкананне нацыянальнага заканадаўства

     Пры  ажыццяўленнi  рэгулярных  аўтамабiльных зносiн перавозчыкi
павiнны выконваць усе нацыянальныя законы i правiлы.

                             Артыкул 6
    Санкцыi за невыкананне ўмоў, зазначаных ў дазволе (канцэсii)

     1. Кампетэнтны орган Дагаворнага  Боку можа канфiскаваць дазвол
(канцэсiю)  у  адпаведнасцi   з   нацыянальным   заканадаўствам,   у
прыватнасцi,  калi перавозчык не пачне працу ў прадпiсаны яму тэрмiн
або рэгулярны  маршрут  не  пачне  функцыянаваць  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам   або   ўмовамi  дазволу  (канцэсii),  нягледзячы  на
двухразовае пiсьмовае папярэджанне.
     2. Аб папярэджаннях або канфiскацыi дазволу (канцэсii) належыць
неадкладна  паведамiць   кампетэнтнаму  органу  другога  Дагаворнага
Боку.  У  выпадку  канфiскацыi  дазволу (канцэсii) кампетэнтны орган
можа  прапанаваць  другога,  прыдатнага  для  працы   на   маршруце,
перавозчыка.

                             Артыкул 7
                      Сумеснае рашэнне праблем

     1. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Бакоў   разглядваюць   усе
пытаннi,   якiя   ўзнiкаюць   пры  тлумачэннi  i  прымяненнi  гэтага
Пагаднення.
     2. Рашэннi  прымаюцца на падставе пiсьмовай згоды памiж абодвух
кампетэнтных органаў.
     3. Прадстаўнiкi   кампетэнтных   органаў    сустракаюцца    пры
неабходнасцi па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 8
                Расклады руху i тарыфы на перавозку

     1. Калi прадугледжана пасадка i высадка  пасажыраў  у  Аўстрыi,
расклады  руху  i  тарыфы  на  перавозку ўстанаўлiваюцца тэрмiнам на
адзiн год i павiнны быць апублiкаваны  ў  транспартным  даведнiку  ў
Аўстрыi за кошт перавозчыка.
     2. Для вызначэння  тарыфаў  на  перавозку  пасажыраў  дзейнiчае
прынцып адзiнага тарыфу для перавозчыкаў, якiя абслугоўваюць адзiн i
той  жа  маршрут.  Яны  могуць  узгадняць  скiдкi  на  бiлеты,  якiя
купляюцца на зваротны шлях.

                             Артыкул 9
          Улiк i справаздачнасць па эксплуатацыi маршруту

     Перавозчык абавязаны не пазней красавiка наступнага года, а для
сезонных  маршрутаў  -  у  наступны  за  адпрацаваным перыядам месяц
паведамляць свайму кампетэнтнаму органу:
     - колькасць кiламетраў, якiя праехалi аўтобусы;
     - колькасць перавезеных пасажыраў;
     - колькасць аўтобусаў, якiя выкарыстоўваюцца.
     Кампетэнтныя  органы абменьваюцца гэтымi дадзенымi па перавозцы
пасажыраў.

                             Артыкул 10
                         Кантроль перавозкi

     Для  ажыццяўлення  кантролю  перавозчыкi  даюць у распараджэнне
кожнага  кампетэнтнага  органа  два  бясплатныя  праязныя  бiлеты на
працяглы тэрмiн без называння прозвiшчаў.

                             Артыкул 11
                         Уступленне ў сiлу

     Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

                             Артыкул 12
                           Тэрмiн дзеяння

     Гэтае  Пагадненне  заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў з моманту
ўступлення  ў сiлу. Дзеянне яго аўтаматычна працягваецца на наступны
год,  калi  нi  адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць аб скасаваннi
Пагаднення  за  шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго дзеяння да 1
студзеня.

     Здзейснена ў  г.Вене  22  снежня   1999   у   двух   сапраўдных
экзэмплярах  на  беларускай  i нямецкай мовах,  прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр транспарту                            Федэральны Мiнiстр
i камунiкацый                                 па навуцы i транспарту
Рэспублiкi Беларусь                           Аўстрыйскай Рэспублiкi
Подпiс                                        Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России