ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 7 июля 1999 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Нiкарагуа i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI НIКАРАГУА I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 7 лiпеня 1994 г.

     Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Нiкарагуа i Мiнiстэрства
замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, якiя далей называюцца "Бакi",
     натхнёныя жаданнем узмацнiць сувязi сяброўства  i  салiдарнасцi
памiж абодвума народамi на аснове ўзаемапавагi i ўзаемаразумення,
     прызнаючы карыснасць узмацнення  супрацоўнiцтва  ў  мiжнароднай
сферы,
     перакананыя ў тым, што шчыры i канструктыўны дыялог па пытаннях
двухбаковых  адносiн  i iншых мiжнародных i рэгiянальных тэмах, якiя
прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс, будзе спрыяць найбольшаму зблiжэнню
памiж Рэспублiкай Нiкарагуа i Рэспублiкай Беларусь,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi праводзяць  кансультацыi  па  пытаннях,   якiя   датычацца
развiцця  ўзаемнага  супрацоўнiцтва  ў  галiне палiтыкi,  эканомiкi,
навукова-тэхнiчных,   экалагiчных   адносiн   i   гуманiтарнага    i
культурнага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 2

     Бакi па    меры   неабходнасцi   праводзяць   кансультацыi   па
мiжнародных  пытаннях,  якiя  прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс  i,  у
прыватнасцi, закранаюць наступныя галiны:
     - развiццё супрацоўнiцтва ў рамках мiжнародных арганiзацый;
     - мiжнародныя  пытаннi  ў гуманiтарнай галiне i ў галiне правоў
чалавека,  а таксама ў галiне павагi i абароны  правоў  нацыянальных
меншасцяў;
     - развiццё  мiжнароднага  эканамiчнага  i   навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, у тым лiку супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     - пытаннi,  якiя з'яўляюцца прадметам  мiжнародных  шматбаковых
перамоў  у  рамках Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i яе спецыялiзаваных
устаноў.

                             Артыкул 3

     Кансультатыўныя нарады  па  мiжнародных  пытаннях  i   пытаннях
двухбаковых адносiн, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, праводзяцца
на высокiм службовым узроўнi кожнага з Бакоў i  ў  выпадку  прыняцця
адпаведнага  рашэння  па ўзаемнай дамоўленасцi могуць праводзiцца на
ўзроўнi   начальнiкаў    упраўленняў,    кiраўнiкоў    дыпламатычных
прадстаўнiцтваў   у   трэцiх   дзяржавах  цi  кiраўнiкоў  пастаянных
прадстаўнiцтваў пры мiжнародных арганiзацыях.

                             Артыкул 4

     Бакi  вызначаюць  па  дыпламатычных  каналах склад удзельнiкаў,
дату  i  месца  правядзення  кансультатыўных  нарадаў,  якiя  могуць
праводзiцца  па вырашэнню Бакоў у Беларусi цi Нiкарагуа, а таксама ў
дыпламатычных  прадстаўнiцтвах  у  трэцiх  дзяржавах  цi  пастаянных
прадстаўнiцтвах пры мiжнародных арганiзацыях.

                             Артыкул 5

     У рамках сваёй кампетэнцыi i сумесна з  адпаведнымi  ўстановамi
сваёй  дзяржавы  Бакi супрацоўнiчаюць у мэтах усталявання i развiцця
прамых   сувязяў   памiж   дзяржаўнымi    ўстановамi,    грамадскiмi
арганiзацыямi i iншымi арганiзацыямi абедзвюх краiнаў, у тым лiку на
мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 6

     Гэты Пратакол набывае моц з дня яго  падпiсання,  дзейнiчае  на
працягу  пяцi  гадоў з наступным аўтаматычным прадаўжэннем кожны раз
на адзiн год у тым выпадку, калi адзiн з Бакоў не паведамiць другому
Боку  аб  сваiм  жаданнi  спынiць яго дзеянне не менш   чым за шэсць
месяцаў да прадаўжэння яго дзеяння на наступны перыяд.
     Падпiсана ў  г.Манагуа  7  лiпеня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на iспанскай i беларускай мовах,  прычым абодва  тэксты  маюць
аднолькавую моц.

За Мiнiстэрства                                  За Мiнiстэрства
замежных спраў                                   замежных спраў
Рэспублiкi Нiкарагуа                             Рэспублiкi Беларусь
Подпiс                                           Подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России