ПРАТАКОЛ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ
УКРАIНЫ АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
ПУНКТАХ ПРОПУСКУ АД 17 СНЕЖНЯ 1992 ГОДА *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 10 красавiка 1999 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Украiны,
улiчваючы неабходнасць унясення змяненняў i дапаўненняў у
Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб
пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 года,
кiруючыся нормамi мiжнароднага права,
iмкнучыся садзейнiчаць пашырэнню супрацоўнiцтва ў духу
добрасуседства,
дамовiлiся аб наступным:
1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Пагадненне памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад
17 снежня 1992 года:
1.1. у артыкул 1:
пункт 1.1. дапоўнiць падпунктам "е" наступнага зместу:
"е) Iолча - Нiданчычы, грузавыя i пасажырскiя зносiны";
пункт 1.2 дапоўнiць падпунктамi "е", "ж", "з" наступнага
зместу:
"е) Верхнi Церабежаў - Гарадзiшча, грузавыя i пасажырскiя
зносiны;
ж) Новая Рудня - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
з) Махро - Дольск, грузавыя i пасажырскiя зносiны";
1.2. у артыкул 2:
пункты "б" i "г" выключыць;
пункт "в" лiчыць пунктам "б";
дапоўнiць пунктам "в" наступнага зместу:
"в) Дзiвiн - Самары";
1.3. у артыкул 3:
пункт "б" выключыць;
пункт "в" лiчыць пунктам "б";
1.4. артыкул 6 перад словам "Адкрыццё" дапоўнiць словамi
"Вызначэнне новых";
1.5. артыкул 9 лiчыць артыкулам 10;
1.6. дапоўнiць Пагадненне артыкулам 9 наступнага зместу:
"1. Пытаннi, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення,
будуць вырашацца шляхам правядзення кансультацый i перегавораў памiж
адпаведнымi органамi Бакоў.
2. Бакi на падставе ўзаемнай згоды могуць уносiць у Пагадненне
змяненнi i дапаўненнi".
2. Гэты пратакол уступае ў сiлу на 30-ы дзень з даты падпiсання
i з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Украiны аб пунктах пропуску ад 17 снежня 1992 г.
Здзейснена ў г.Кiеве 12 сакавiка 1999 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
|