ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВЫМ,
ЭКАНАМIЧНЫМ I ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 1 верасня 1998 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi,
якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
выказваючы жаданне ўмацоўваць i развiваць гандлёвае,
эканамiчнае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва памiж iх дзяржавамi на аснове
роўнасцi i ўзаемнай выгады,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваiх дзяржаў
прымуць неабходныя меры па палягчэннi, развiццi i заахвочваннi
гандлю, эканамiчнага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж iх дзяржавамi
з улiкам эканамiчных i тэхнiчных магчымасцей, а таксама патрэбнасцей
iх дзяржаў.
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню супрацоўнiцтва
памiж iмi ў галiне энергетыкi, iрыгацыi, сельскай гаспадаркi,
прамысловасцi, транспарта, здабычы нафты, жыллёвага i прамысловага
будаўнiцтва, гандлю, а таксама ў iншых галiнах, што выклiкаюць
узаемную цiкавасць.
Артыкул 2
Эканамiчнае i тэхнiчнае супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi
Дагаворных Бакоў будзе, у прыватнасцi, уключаць наступныя формы i
накiрункi:
аказанне тэхнiчнага садзейнiчання па iнвестыцыйных праектах,
уключаючы выкананне праектна-пошукавых работ, падрыхтоўку
тэхнiка-эканамiчных абгрунтаванняў, пастаўку абсталявання i
матэрыялаў, а таксама камандзiраванне спецыялiстаў;
абмен тэхналогiямi i ноў-хаў;
стварэнне сумесных прадпрыемстваў;
супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi або кампанiямi ў галiне
сумеснага выканання праектаў у дзяржавах Дагаворных Бакоў або ў
трэцяй краiне.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi прадастаўляюць адзiн аднаму рэжым найбольшага
спрыяння ў тым, што датычацца:
мытных пошлiн, прымяняемых у дачыненнi да iмпарту i экспарту;
правiлаў i фармальнасцей, якiя датычацца мытнага афармлення
тавараў, вырабленых у дзяржаве аднаго з Дагаворных Бакоў i
экспартуемых непасрэдна ў дзяржаву другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Палажэннi Артыкула 3 гэтага Пагаднення не распаўсюджваюцца на:
перавагi i льготы, якiя любы з Дагаворных Бакоў прадастаўляе
суседнiм краiнам з мэтай забеспячэння пагранiчнага гандлю;
перавагi i льготы, якiя вынiкаюць з рэальнага або магчымага
ўдзелу любога з Дагаворных Бакоў у агульным рынку, мытным саюзе
i/або зоне вольнага гандлю;
перавагi, якiя Сiрыйская Арабская Рэспублiка прадаставiла або
можа прадаставiць у будучым адной або некалькiм арабскiм краiнам;
перавагi, якiя любы з Дагаворных Бакоў прадаставiў або
прадаставiць якой-небудзь краiне, якая стала на шлях развiцця, у
адпаведнасцi з мiжнароднымi пагадненнямi.
Артыкул 5
Iмпарт i экспарт тавараў i паслуг будзе ажыццяўляцца на
падставе кантрактаў, якiя заключаны памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi
асобамi дзяржаў Дагаворных Бакоў згодна з iх заканадаўствам у
адпаведнасцi з рыначнымi цэнамi i мiжнароднай гандлёвай практыкай.
Дагаворныя Бакi не будуць несцi адказнасцi па абавязацельствах
фiзiчных i юрыдычных асоб.
Артыкул 6
Плацяжы памiж дзяржавамi Дагаворных Бакоў за прадастаўленыя
тавары i паслугi ажыццяўляюцца ў свабодна канверсуемай валюце ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iх дзяржаў
прадастаўляюць лiцэнзii на экспарт i iмпарт тавараў, якiя
накiроўваюцца непасрэдна з дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, калi
такая лiцэнзiя неабходна.
Артыкул 8
Тавары, якiя iмпартаваны з дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку ў
дзяржаву другога Дагаворнага Боку, не падлягаюць рээкспарту ў трэцюю
краiну без папярэдне атрыманага пiсьмовага дазвола ад кампетэнтных
улад дзяржавы-экспарцёра.
Артыкул 9
Краiнай паходжання будзе лiчыцца краiна, дзе тавар быў
выраблены цi дастаткова перапрацаваны.
Дагаворныя Бакi пакiдаюць за сабой права пры iмпарце любых
тавараў патрабаваць прадстаўлення сертыфiкатаў паходжання.
Артыкул 10
Дагаворныя Бакi спрашчаюць i вiтаюць удзел кожнага Дагаворнага
Боку i яго прадпрыемстваў у мiжнародных выставах, якiя праводзяцца
на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 11
У межах заканадаўства сваiх дзяржаў Дагаворныя Бакi пры мытным
афармленнi тавараў вызваляюць ад выплаты мытных пошлiн i збораў
узоры i вырабы, неабходныя для афармлення заявак на тавары, якiя
прадстаўляюць гэтыя ўзоры, або для камерцыйнай рэкламы.
Рэжым часовага ўвозу прымяняецца да наступных вырабаў i
тавараў:
iнструментаў i iншых тавараў, якiя ўвозяцца ў мэтай мантажу i
даўкамплектавання;
вырабаў, прызначаных да правядзення доследаў, выпрабаванняў або
рамонту;
тавараў i вырабаў, выстаўляемых у якасцi экспанатаў на
пастаянна дзеючых або часовых выставах;
маркiраванай тары i ўпаковачных вырабаў, прызначаных для
запаўнення i ўпакоўкi, а таксама ўпаковачных вырабаў, якiя
падлягаюць вывазу па заканчэннi пэўнага тэрмiну.
Пералiчаныя ў пункце 2 гэтага Артыкула вырабы i тавары могуць
быць часова рээкспартаваны па сканчэннi тэрмiну часовага ўвозу або
рэалiзаваны на месцы пры атрыманнi адпаведнага дазвола на iх iмпарт
з уплатай пошлiны, калi гэта дазваляе заканадаўства дзяржаў
Дагаворных Бакоў.
Артыкул 12
Дагаворныя Бакi створаць у межах гэтага Пагаднення
Беларуска-Сiрыйскую камiсiю па гандлёвым, эканамiчным i тэхнiчным
супрацоўнiцтве, у далейшым - "Сумесная камiсiя", асноўнымi задачамi
якой з'яўляюцца:
ажыццяўленне кантролю за ходам выканання гэтага Пагаднення,
пагадненняў i пратаколаў, падпiсаных памiж дзяржавамi Дагаворных
Бакоў у межах гэтага Пагаднення, а таксама выпрацоўка рэкамендацый i
рашэнняў, накiраваных на iх ажыццяўленне;
вывучэнне i вызначэнне новых магчымасцей, напрамкаў i шляхоў
развiцця гандлёвых, эканамiчных i тэхнiчных адносiн памiж дзяржавамi
Дагаворных Бакоў i прадстаўленне адпаведных прапаноў i праграм па iх
рэалiзацыi Дагаворным Бакам для ўхвалення;
палягчэнне працэсу абмену iнфармацыяй, дакументамi, арганiзацыя
двухбаковых кансультацый па пытаннях гандлёвага, эканамiчнага i
тэхнiчнага супрацоўнiцтва, а таксама па iншых пытаннях, якiя
выклiкаюць узаемную цiкавасць.
Артыкул 13
Сумесная камiсiя будзе праводзiць свае пасяджэннi па чарзе ў
Мiнску i Дамаску, пасля папярэдняга ўзгаднення даты сустрэчы.
Сумесная камiсiя можа ствараць падкамiсii i рабочыя групы для
вырашэння спецыяльных пытанняў. Пратаколы пасяджэнняў падкамiсiй i
рабочых груп падлягаюць ухваленню Сумеснай камiсiяй.
Рашэннi i рэкамендацыi, прымаемыя Сумеснай Камiсiяй, уступаюць
у сiлу са згоды ўпаўнаважаных органаў кожнай дзяржавы Дагаворных
Бакоў.
Артыкул 14
Гэтае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты абмену нотамi, якiя
паведамляюць аб завяршэннi неабходных унутрыдзяржаўных працэдур у
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Гэтае Пагадненне будзе дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў i
аўтаматычна будзе прадаўжацца на адзiн год, калi нi адзiн з
Дагаворных Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць другому Дагаворнаму
Боку за тры месяцы да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення аб сваiм
жаданнi спынiць яго дзеянне.
Палажэннi гэтага Пагаднення будуць прымяняцца i пасля
заканчэння тэрмiну яго дзеяння да кантрактаў i плацежных
пагадненняў, заключаных у перыяд дзеяння Пагаднення, аж да поўнага
выканання абавязацельстваў па зазначаных кантрактах i плацёжных
пагадненнях.
Здзейснена ў г.Дамаску 11 сакавiка 1998 г. у дзвюх сапраўдных
экземплярах на беларускай, арабскай i англiйскай мовах, усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi
палажэнняў перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi ______________ подпiс
|