ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Национального собрания Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенешам Кыргызскай Рэспублiкi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ СХОДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЖАГОРКУ КЕНЕШАМ
КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI*

____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 28 лiстапада  1997  года.

     Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенеш Кыргызскай
Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,
     надаючы  важнае  значэнне  развiццю традыцыйных адносiн дружбы,
узаемаразумення  i супрацоўнiцтва памiж народамi Рэспублiкi Беларусь
i Кыргызскай Рэспублiкi,
     падкрэслiваючы    важнасць   i  актуальнасць   мiжпарламенцкага
супрацоўнiцтва, накiраванага на паглыбленне ўсебаковых адносiн памiж
дзвюма дзяржавамi ў палiтычнай, сацыяльна-эканамiчнай i гуманiтарнай
сферах,
     iмкнучыся да далейшага ўдасканальвання канструктыўных сувязей i
кантактаў  памiж  органамi  заканадаўчай  улады  абедзвюх   дзяржаў,
пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць развiваць мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Рэспублiкi
Беларусь   i   Кыргызскай   Рэспублiкi  ў  iнтарэсах  сацыяльнага  i
эканамiчнага прагрэсу народаў.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць    садзейнiчаць    зблiжэнню     i     гарманiзацыi
заканадаўстваў   Рэспублiкi   Беларусь   i   Кыргызскай  Рэспублiкi,
садзейнiчаць  узаемадзеянню  сваiх   дэпутацый   у   Мiжпарламенцкай
Асамблеi  дзяржаў  -  удзельнiц  Садружнасцi  Незалежных  Дзяржаў  i
Мiжпарламенцкiм Камiтэце Рэспублiкi Беларусь,  Рэспублiкi Казахстан,
Кыргызскай   Рэспублiкi   i   Расiйскай   Федэрацыi   па  выпрацоўцы
рэкамендацыйных заканадаўчых актаў.

                             Артыкул 3

     У мэтах  забеспячэння  каардынацыi  парламенцкай  дзейнасцi  на
мiжнароднай  арэне  Бакi  будуць  праводзiць кансультацыi,  аказваць
падтрымку  i  садзейнiчанне  адзiн   аднаму   пры   абмеркаваннi   ў
мiжнародных  парламенцкiх арганiзацыях пытанняў,  якiя маюць узаемны
iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню пастаянных сувязей  памiж
камiтэтамi  i  камiсiямi,  дэпутацкiмi  групамi органаў заканадаўчай
улады абедзвюх дзяржаў,  абменьвацца дэлегацыямi парламентарыяў  для
вывучэння практыкi распрацоўкi i прыняцця заканадаўчых актаў, вопыту
парламенцкай дзейнасцi.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць рэгулярна абменьвацца прававой iнфармацыяй, вопытам
парламенцкай дзейнасцi, практыкi распрацоўкi i прыняцця заканадаўчых
актаў,    афiцыйнымi    заканадаўчымi  дакументамi  i   перыядычнымi
выданнямi, забяспечваць узаемны доступ да iнфармацыйных фондаў i баз
даных сваiх парламентаў.

                             Артыкул 6

     Для арганiзацыi i каардынацыi  ўзаемадзеяння  Бакоў  утвараецца
пастаянна дзеючая Мiжпалатная парламенцкая камiсiя па супрацоўнiцтву
памiж Нацыянальным сходам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Жагорку  Кенешам
Кыргызскай  Рэспублiкi  (далей  - Мiжпалатная парламенцкая камiсiя).
Мiжпалатную парламенцкую камiсiю ўзначальваюць  сустаршынi  камiсii,
якiя зацвярджаюцца Бакамi.

                             Артыкул 7

     Мiжпалатная    парламенцкая    камiсiя   садзейнiчае   развiццю
мiжпарламенцкiх  сувязей, кансультацыям i абмену iнфармацыяй ва ўсiх
сферах мiжпарламенцкай дзейнасцi, аналiзуе стан супрацоўнiцтва памiж
Бакамi, уносiць адпаведныя прапановы ў парламенты абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 8

     Парадак  арганiзацыi  работы  Мiжпалатнай  парламенцкай камiсii
вызначаецца яе рэгламентам i iншымi актамi, якiя прымае камiсiя.

                             Артыкул 9

     Бакi будуць  садзейнiчаць устанаўленню пастаянных сувязей памiж
апаратамi  Заканадаўчага  сходу  i  Сходу   народных   прадстаўнiкоў
сакратарыятамi    Савета    Рэспублiкi    i   Палаты   прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Жагорку Кенеша  Кыргызскай
Рэспублiкi   ў  мэтах  вывучэння  практыкi  распрацоўкi  i  прыняцця
заканадаўчых актаў, вопыту заканатворчай дзейнасцi.

                             Артыкул 10

     Пытаннi  тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення, а таксама
пытаннi  аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у яго вырашаюцца шляхам
перагавораў,    узаемных   кансультацый  або  iншымi  спосабамi   па
пагадненню Бакоў.

                             Артыкул 11

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае
да  заканчэння  шасцi  месяцаў  з  даты  накiравання  другому   Боку
пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.

     Складзена ў  горадзе  Мiнску  28  лiстапада  1997  года  ў двух
экземплярах,  кожны на беларускай i кыргызскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Нацыянальны сход                          За Жагорку Кенеш
Рэспублiкi Беларусь                          Кыргызскай Рэспублiкi
         Павел Шыпук                                  Усуп Мукамбаеў


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России