ПРАТАКОЛ АБ СУПўРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI КУБА *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 1 лiпеня 1997 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца "Бакi",
натхнёныя жаданнем умацоўваць адносiны сяброўства i
салiдарнасцi памiж абодвума народамi i супрацоўнiцтва памiж
абедзвюма краiнамi на падставе ўзаемадапамогi i ўзаемаразумення,
прызнаючы карысць умацавання супрацоўнiцтва ў мiжнароднай
сферы,
перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносiн i
мiжнародных тэм, што ўяўляюць узаемную цiкавасць, спрыяе найбольшаму
зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Куба,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi праводзяць кансультацыi па пытаннях, што датычаць
узаемнага двухбаковага супрацоўнiцтва i супрацоўнiцтва на
шматбаковым узроўнi ў галiне палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi i
тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва.
Артыкул 2
Акрамя кансультацый, памянёных у артыкуле 1, Бакi праводзяць
двухбаковыя сустрэчы памiж прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў замежных
спраў для абмену вопытам, меркаваннямi i iнфармацыяй пачаргова ў
Рэспублiцы Беларусь i Рэспублiцы Куба з прымальнай для iх
перыядычнасцю. Бакi загадзя ўзгадняюць праз дыпламатычныя каналы
дату, парадак дня i склад удзельнiкаў кожнай сустрэчы.
Артыкул 3
У рамках сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi
кожнай краiны Бакi супрацоўнiчаюць у мэтах усталявання i развiцця
непасрэдных сувязей памiж дзяржаўнымi iнстытутамi i арганiзацыямi
абедзвюх краiн, у тым лiку на мясцовым узроўнi.
Артыкул 4
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае
на працягу трох гадоў да 31 снежня 2000 года. Па заканчэннi гэтага
тэрмiну яго дзеянне будзе аўтаматычна падоўжана на такi самы перыяд,
калi толькi адзiн з Бакоў праз дыпламатычныя каналы не паведамiць
другому аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку дзеянне
Пратакола спыняецца праз 60 дзён пасля атрымання такога
паведамлення.
Здзейснена ў Гаване 1 лiпеня 1997 года, у двух экземплярах,
кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства За Мiнiстэрства
замежных спраў замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Куба
Подпiс Подпiс
|