ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Фонда социальной защиты населения Министерства социальной защиты Республики Беларусь от 12 июня 1997 г. "Пагадненне памiж Фондам сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i Пенсiённым фондам Украiны аб узаемным пераводзе i выплаце пенсiй"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ФОНДАМ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ НАСЕЛЬНIЦТВА МIНIСТЭРСТВА
САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПЕНСIЁННЫМ ФОНДАМ
УКРАIНЫ АБ УЗАЕМНЫМ ПЕРАВОДЗЕ I ВЫПЛАЦЕ ПЕНСIЙ

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 12 чэрвеня 1997 г.

     У  адпаведнасцi  з  часткай трэцяй артыкула 10 Пагаднення памiж
Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Украiны аб гарантыях правоў
грамадзян  у галiне пенсiённага забеспячэння ад 14 снежня 1995 г. (у
далейшым    -  Пагадненне)  Фонд  сацыяльнай  абароны   насельнiцтва
Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i Пенсiённы фонд
Украiны (у далейшым - Бакi) дагаварылiся аб наступным:

                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                             Артыкул 1

     У  адпаведнасцi  з  часткай  трэцяй  артыкула  8 Пагаднення пры
перасяленнi  пенсiянера  з  тэрыторыi  адной  дзяржавы  на тэрыторыю
другой,  дзе  заканадаўствам  дадзены  вiд  пенсii не прадугледжаны,
выплата  пенсii  працягваецца дзяржавай, адкуль прыбыў пенсiянер, да
ўзнiкнення права на пенсiю ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы,
на тэрыторыю якой ён перасялiўся.
     Перавод пенсiй ажыццяўляецца абодвума Бакамi.

                             Артыкул 2

     У  адпаведнасцi з артыкулам 9 Пагаднення пенсii па iнвалiднасцi
i   з  выпадку  страты  кармiцеля  з  прычыны  працоўнага   калецтва
назначаюцца  i  выплачваюцца па заканадаўству дзяржавы, на тэрыторыi
якой  было  атрымана працоўнае калецтва, за кошт сродкаў адпаведнага
Боку.
     Пенсii  па  iнвалiднасцi i з выпадку страты кармiцеля з прычыны
прафесiянальнага захворвання   назначаюцца    i    выплачваюцца    ў
адпаведнасцi з заканадаўствам,  якое распаўсюджвалася на работнiка ў
перыяд  ажыццяўлення  працоўнай   дзейнасцi,   якая   вызвала   гэта
захворванне,  незалежна  ад  таго,  на  тэрыторыi якой дзяржавы гэта
захворванне было ўпершыню  выяўлена,  за  кошт  сродкаў  адпаведнага
Боку.
     Перавод пенсiй ажыццяўляецца абодвума Бакамi.

                             Артыкул 3

     Перавод  пенсiй  ажыццяўляецца  толькi  пры  ўмове  перасялення
пенсiянера  з  тэрыторыi адной дзяржавы на тэрыторыю другой дзяржавы
на пастаяннае месца жыхарства.

                             Артыкул 4

     Перавод  пенсiй ажыццяўляецца Бакамi на рахункi банкаў, якiя iх
абслугоўваюць,  у  доларах  ЗША  па курсу валют, якi ўстанаўлiваецца
адпаведна  Нацыянальным  банкам  Рэспублiкi  Беларусь i Нацыянальным
банкам Украiны на дзень правядзення аперацыi.
     Выплата  пенсiй  праводзiцца ў нацыянальнай валюце дзяржавы, на
тэрыторыi якой пастаянна пражывае пенсiянер.

                             Артыкул 5

     Выплата  дапамогi  на  пахаванне  i  недаатрыманай  у сувязi са
смерцю  пенсiянера сумы пенсii праводзiцца за кошт сродкаў Боку, якi
фiнансаваў выплату пенсii.

                             Артыкул 6

     Перавод  пенсiй  ажыццяўляецца  раз  у квартал, не пазней 10-га
чысла трэцяга месяца квартала, за якi праводзiцца выплата.

                             Артыкул 7

     Перавод  пенсii  праводзiцца  пачынаючы  з  месяца,  да   якога
праводзiлася  выплата  пенсii  па  ранейшым  месцы жыхарства, але не
больш чым за шэсць месяцаў да месяца звароту за пенсiяй.

                      ПАРАДАК ПЕРАВОДУ ПЕНСIЙ

                             Артыкул 8

     Перавод i  выплата  пенсiй  ажыццяўляецца  на  падставе   заявы
пенсiянера.
     Заява аб пераводзе пенсii на выбар пенсiянера можа падавацца:
     -  у  органы,  якiя  ажыццяўляюць  пенсiённае  забеспячэнне, па
ранейшым месцы пастаяннага жыхарства;
     - у   Фонд   сацыяльнай   абароны   насельнiцтва   Мiнiстэрства
сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь;
     - у Пенсiённы фонд Украiны.
     Пасля  паступлення  заявы аб пераводзе пенсii за мяжу ў органы,
якiя ажыццяўляюць   пенсiённае   забеспячэнне,   выплата  пенсii  па
ранейшым месцы жыхарства спыняецца,  а пенсiённая справа заяўнiка  з
указаннем  тэрмiну,  па  якi  выплачана  пенсiя,  i  названая  заява
накiроўваюцца  адпаведна  аднаму  з  Бакоў,  якi  будзе  фiнансаваць
выплату.
     У  выпадку  звароту  пенсiянера  з  заявай  аб пераводзе пенсii
непасрэдна  ў адзiн з Бакоў, гэты Бок самастойна запытвае пенсiённую
справу заяўнiка.
     Кожны  з  Бакоў, якi атрымаў пенсiённую справу ад другога Боку,
пры  прызнаннi  права на перавод пенсii за мяжу, рыхтуе ведамасцi на
выплату пенсii.

                             Артыкул 9

     Ведамасцi   на  выплату  пенсiй  састаўляюцца  па  ўзору,   якi
прыкладзены да гэтага Пагаднення.
     Два  экзэмпляры  ведамасцей на выплату пенсiй Бок, якi фiнансуе
выплату пенсiй, пасылае Боку, якi праводзiць выплату пенсiй.
     Бок,  якi  праводзiў  выплату  пенсiй,  вяртае  адзiн экзэмпляр
ведамасцей  Боку, якi фiнансаваў выплату, з адзнакамi аб правядзеннi
выплаты i ўказаннем прычын нявыплаты.

                             Артыкул 10

     Адначасова  з адпраўленнем ведамасцей Бок, якi фiнансуе выплату
пенсiй,  пераводзiць на банкаўскi рахунак Боку, якi будзе праводзiць
выплату пенсiй, сумы сродкаў, указаныя ў ведамасцях.
     Сумы  пенсiй,  якiя  не  выплачаны  на  працягу  30  дзён пасля
атрымання плацяжу, вяртаюцца Бокам, якi праводзiў выплату пенсiй, на
банкаўскi рахунак Боку, якi фiнансаваў выплату.

              РАСХОДЫ, ЯКIЯ ЗВЯЗАНЫ 3 ПЕРАВОДАМ ПЕНСIЙ

                             Артыкул 11

     Пенсiянеры не нясуць расходаў, якiя звязаны з пераводам пенсiй.
Расходы  на  аплату  паслуг  па  дастаўцы  i выплаце пенсiй нясе Бок
дзяржавы, на тэрыторыi якой пражывае пенсiянер.

                             Артыкул 12

     Фонд  сацыяльнай  абароны  насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай
абароны Рэспублiкi Беларусь фiнансуе расходы, якiя звязаны:
     -  з  пераводам  на банкаўскi рахунак Пенсiённага фонду Украiны
сродкаў  для  выплаты  пенсiй, якiя назначаны ў Рэспублiцы Беларусь,
асобам, што пражываюць на тэрыторыi Украiны;
     -  з  выплатай  пенсiй,  якiя  назначаны ў Украiне, асобам, што
пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
     -  з  вяртаннем  на банкаўскi рахунак Пенсiённага фонду Украiны
нявыплачаных пенсiй, якiя назначаны ў Украiне.

                             Артыкул 13

     Пенсiённы фонд Украiны фiнансуе расходы, якiя звязаны:
     -  з  пераводам  на  банкаўскi рахунак Фонду сацыяльнай абароны
насельнiцтва  Мiнiстэрства  сацыяльнай  абароны  Рэспублiкi Беларусь
сродкаў  для  выплаты  пенсiй, якiя назначаны ў Украiне, асобам, што
пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
     -  з  выплатай  пенсiй,  якiя  назначаны ў Рэспублiцы Беларусь,
асобам, што пражываюць на тэрыторыi Украiны;
     -  з  вяртаннем  на  банкаўскi рахунак Фонду сацыяльнай абароны
насельнiцтва  Мiнiстэрства  сацыяльнай  абароны  Рэспублiкi Беларусь
нявыплачаных пенсiй, якiя назначаны ў Рэспублiцы Беларусь.

                             Артыкул 14

     Бок,  якi  фiнансуе  выплату пенсiй, нясе адказнасць за поўны i
своечасовы перавод пенсiй.
     Бок, якi   праводзiць   выплату   пенсiй,  нясе  адказнасць  за
своечасовую i правiльную выплату пенсiй.

                        СУПРАЦОЎНIЦТВА БАКОЎ

                             Артыкул 15

     Фонд  сацыяльнай  абароны  насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай
абароны Рэспублiкi  Беларусь  i  Пенсiённы фонд Украiны ажыццяўляюць
супрацоўнiцтва з  мэтай  аказання  заяўнiкам  дапамогi  ў  атрыманнi
пенсii.

                             Артыкул 16

     Фонд  сацыяльнай  абароны  насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай
абароны Рэспублiкi Беларусь i Пенсiённы фонд  Украiны  прадстаўляюць
адзiн  аднаму  неабходныя звесткi (аб змене месца жыхарства,  смерцi
пенсiянера i iншае) i дапамогу, якая звязана з пераводам пенсiй.

                             Артыкул 17

     Спрэчныя  пытаннi,  якiя звязаны з пераводам пенсiй, вырашаюцца
Бакамi шляхам перагавораў.

                         ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                             Артыкул 18

     Пагадненне ўступае    ў   сiлу   з   дня   яго   падпiсання   i
распаўсюджваецца таксама на выплату пенсiй,  якiя назначаны  да  яго
падпiсання.
     Палажэннi  гэтага  Пагаднення могуць быць дапоўнены, зменены па
ўзгадненню Бакоў.

                             Артыкул 19

     Дзеянне  гэтага  Пагаднення можа быць спынена адным з Бакоў пры
ўмове  паведамлення  ў  пiсьмовай форме другога Боку, але не пазней,
чым за 6 месяцаў да канца каляндарнага года.

                             Артыкул 20

     Пагадненне  падпiсана  ў  г.Кiеве  12  чэрвеня  1997 г.  у двух
экзэмплярах,  кожны на беларускай,  украiнскай i рускай  мовах,  пры
гэтым усе тэксты аўтэнтычны.

За Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва            За Пенсiённы фонд
Мiнiстэрства сацыяльнай абароны                    Украiны
Рэспублiкi Беларусь                                Подпiс
Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России