ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
КАРЭЯ АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ *)
_________________________________________________
*) Пагадненне ўступiла ў сiлу 9 жнiўня 1997 г.
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Карэя, якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для павелiчэння iнвестыцый
iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку,
прызнаючы, што садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый на
аснове гэтага Пагаднення будзе садзейнiчаць развiццю асабiстай
дзелавой iнiцыятывы i росквiту абедзвюх дзяржаў,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Азначэннi
Для мэтаў гэтага Пагаднення:
(1) Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае ўсе вiды маёмасцi, якiя былi
iнвесцiраваны iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з заканадаўствам апошняга
Дагаворнага Боку, i, у прыватнасцi, але не выключна, уключае:
(а) рухомую i нерухомую маёмасць i любыя iншыя маёмасныя правы,
такiя, як iпатэкi, правы залогу, а таксама залогi;
(б) долi, акцыi, аблiгацыi i любыя iншыя формы ўдзелу ў
прадпрыемствах;
(в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў цi
любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якi мае якую-небудзь
эканамiчную каштоўнасць;
(г) правы на iнтэлектуальную ўласнасць, уключаючы аўтарскiя
правы, патэнты, гандлёвыя маркi, гандлёвыя найменнi, прамысловыя
ўзоры, тэхнiчныя працэсы, "ноў-хаў" i "гудвiл";
(д) канцэсii, якiя маюць эканамiчную каштоўнасць i якiя
прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам або па дагавору,
уключаючы канцэсii на разведку, развiццё, здабычу i эксплуатацыю
прыродных рэсурсаў;
(е) маёмасць, якая ў адпаведнасцi з дагаворам аб арэндзе была
перададзена ў распараджэнне арандатара.
Любая змена формы, у якой iнвесцiруецца маёмасць, не закранае
характару яе як iнвестыцый.
(2) Тэрмiн "даходы" азначае сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь
iнвестыцый, i, у прыватнасцi, але не выключна, уключае прыбытак,
працэнты, даходы ад прыросту капiтальнай вартасцi, дывiдэнды,
плацяжы ў лiк раялцi, узнагароджаннi i iншыя бягучыя даходы.
(3) Тэрмiн "iнвестар" азначае любую фiзiчную або юрыдычную
асобу аднаго Дагаворнага Боку, якая ажыццяўляе iнвестыцыi на
тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку:
(а) "фiзiчная асоба" азначае фiзiчную асобу, якая з'яўляецца
грамадзянiнам дзяржавы першага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з яе
заканадаўствам, i
(б) "юрыдычная асоба" азначае прадпрыемствы, арганiзацыi,
карпарацыi або асацыяцыi, створаныя або заснаваныя ў адпаведнасцi
з заканадаўствам дзяржавы першага Дагаворнага Боку.
(4) Тэрмiн "тэрыторыя" азначае тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь
або тэрыторыю Рэспублiкi Карэя, адпаведна, а таксама марскую
прастору, уключаючы марское дно i яго нетры, якiя прылягаюць да
знешняй межы тэрытарыяльных вод, над якiмi адпаведная дзяржава
згодна з мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або пад
юрысдыкцыяй якой яны знаходзяцца ў адпаведнасцi з мiжнародным правам
з мэтай здабычы i эксплуатацыi прыродных рэсурсаў гэтых тэрыторый.
(5) Тэрмiн "свабодна канверсоўная валюта" азначае валюту, якая
шырока выкарыстоўваецца для ажыццяўлення плацяжоў у мiжнародных
аперацыях, а таксама паўсюдна абменьваецца на мiжнародным валютным
рынку.
(6) Тэрмiн "заканадаўства" ў адносiнах да кожнага з Дагаворных
Бакоў азначае заканадаўства дзяржавы пэўнага Дагаворнага Боку.
Артыкул 2
Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый
(1) Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць i ствараць
спрыяльныя ўмовы iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў мэтах
ажыццяўлення iнвестыцый на яго тэрыторыi i ў адпаведнасцi з
прадастаўленым яму заканадаўствам правам будзе дапускаць такiя
iнвестыцыi.
(2) Iнвестыцыям iнвестараў кожнага з Дагаворных Бакоў будзе
заўсёды прадастаўляцца справядлiвы i раўнапраўны рэжым, а таксама
поўныя прававыя ахова i бяспека на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца не перашкаджаць шляхам
прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер кiраванню,
падтрыманню, выкарыстанню або распараджэнню iнвестыцыямi на сваёй
тэрыторыi iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку.
Артыкул 3
Рэжым iнвестыцый
(1) Кожны з Дагаворных Бакоў прадаставiць на сваёй тэрыторыi ў
адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў iншага Дагаворнага Боку
рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе ў адносiнах да
iнвестыцый i даходаў уласных iнвестараў або iнвестыцый i даходаў
iнвестараў любой трэцяй дзяржавы, у залежнасцi ад таго, якi з гэтых
рэжымаў з'яўляецца больш спрыяльным.
(2) Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца прадаставiць на сваёй
тэрыторыi iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў тым, што датычыцца
кiравання, падтрымання, выкарыстання або распараджэння iх
iнвестыцыямi, рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, у
залежнасцi ад таго, якi з гэтых рэжымаў з'яўляецца больш спрыяльным.
(3) Палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага Артыкула не павiнны быць
вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн з Дагаворных Бакоў
распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога
рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з:
(а) любога iснуючага або будучага пагаднення аб вольным гандлi,
мытнага або эканамiчнага саюза або аналагiчнай рэгiянальнай
арганiзацыi, у якiх кожны з Дагаворных Бакоў з'яўляецца або можа
стаць членам у будучым; або
(б) любога мiжнароднага дагавора або дамоўленасцi, якiя
адносяцца цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання;
(в) любых унутраных заканадаўчых актаў, якiя адносяцца цалкам
цi галоўным чынам да падаткаабкладання, без урону для справядлiвага
i раўнапраўнага рэжыму для замежных iнвестараў.
Артыкул 4
Пакрыццё страт
(1) Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi
страты на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны або
iншага ўзброенага канфлiкту, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча,
паўстання, бунту цi хваляванняў, што мелi месца на тэрыторыi
апошняга Дагаворнага Боку, апошнi Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым
не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе сваiм уласным
iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым, што датычыцца
аднаўлення, пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання.
Неабходныя ў гэтай сiтуацыi плацяжы могуць пераводзiцца без
абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
(2) Без урону для пункта 1 гэтага Артыкула, iнвестарам аднаго з
Дагаворных Бакоў, якiя ў любой з сiтуацый, зазначаных у гэтым
пункце, нясуць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку страты ў вынiку:
(а) рэквiзiцыi iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга цi
(б) знiшчэння iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга, пры
тым, што гэта не было выклiкана неабходнасцю становiшча,
прадастаўляецца аднаўленне або адэкватная кампенсацыя, не менш
спрыяльная за тую, якая прадастаўлялася б у аналагiчных умовах
iнвестарам iншага Дагаворнага Боку або любой трэцяй дзяржавы.
Неабходныя ў гэтай сiтуацыi плацяжы могуць пераводзiцца без
абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
Артыкул 5
Экспрапрыяцыя
(1) Iнвестыцыi iнвестараў любога з Дагаворных Бакоў на
тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку не падлягаюць нацыяналiзацыi,
экспрапрыяцыi або iншым мерам, дзеянне якiх эквiвалентна
нацыяналiзацыi або экспрапрыяцыi (называюцца ў далейшым
"экспрапрыяцыя"), iнакш, як у грамадскiх iнтарэсах i пры
забеспячэннi своечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi.
Экспрапрыяцыя будзе ажыццяўляцца на недыскрымiнацыйнай аснове ў
адпаведнасцi з заканадаўствам.
(2) Гэта кампенсацыя разлiчваецца на аснове рэальнай вартасцi
экспрапрыiраваных iнвестыцый непасрэдна на дзень, якi папярэднiчаў
дню ажыццяўлення экспрапрыяцыi цi яе абнародаванню, у залежнасцi ад
таго, што адбылося раней, выплачваецца iнвестару на працягу трох
месяцаў у валюце, у якой першапачаткова былi ажыццёўлены iнвестыцыi,
павiнна быць эфектыўна ажыццявiмай i пераводзiцца без абмежаванняў.
(3) Iнвестар, якi панёс страты ў выпадку экспрапрыяцыi, мае
права на разгляд справы i аналiз ацэнкi адпаведных iнвестыцый згодна
з прынцыпамi, выкладзенымi ў гэтым Артыкуле, юрыдычнай або iншай
незалежнай паўнамоцнай iнстанцыяй гэтага Дагаворнага Боку.
(4) Палажэннi гэтага Артыкула будуць таксама прымяняцца ў
выпадку, калi Дагаворны Бок экспрапрыiруе маёмасць прадпрыемства,
якое заснавана або створана згодна з яго заканадаўствам i ў якiм
iнвестар iншага Дагаворнага Боку мае акцыi або iншыя формы ўдзелу.
Артыкул 6
Перавод
(1) Кожны з Дагаворных Бакоў гарантуе iнвестару iншага
Дагаворнага Боку пасля ўплаты iм усiх падаткаў i збораў
бесперашкодны перавод за мяжу iх iнвестыцый i даходаў. Гэтыя
пераводы павiнны ўключаць, у прыватнасцi, але не выключна:
(а) даходы, як гэта азначана ў пункце 2 Артыкула 1, атрыманыя ў
сувязi з iнвестыцыямi;
(б) выручку, атрыманую ад частковай цi поўнай лiквiдацыi
iнвестыцый;
(в) сродкi ў пагашэнне пазык у сувязi з iнвестыцыямi;
(г) заробкi грамадзян iншага Дагаворнага Боку, якiм дазволена
працаваць у сувязi з iнвестыцыямi на тэрыторыi першага Дагаворнага
Боку;
(д) дадатковыя сродкi, неабходныя для падтрымання або развiцця
iснуючых iнвестыцый;
(е) кампенсацыi, што прадугледжаны Артыкуламi 4 i 5.
(2) Згодна з гэтым Артыкулам усе пераводы павiнны ажыццяўляцца
ў свабодна канверсоўнай валюце, без неабгрунтаваных абмежаванняў i
затрымак па валютнаму курсу, якi дзейнiчае для бягучых аперацый.
Артыкул 7
Субрагацыя
Калi Дагаворны Бок або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя ажыццяўляе
плацеж свайму iнвестару па гарантыi ў адносiнах да якiх-небудзь
iнвестыцый на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, апошнi Дагаворны
Бок будзе прызнаваць:
(а) перадачу па заканадаўству або згодна з законнай здзелкай
iнвестарам любых правоў i правоў патрабавання першаму Дагаворнаму
Боку або ўпаўнаважанай арганiзацыi, а таксама
(б) той факт, што першы Дагаворны Бок або яго ўпаўнаважаная
арганiзацыя мае права ажыццяўляць правы i правы патрабавання ў тым
жа памеры, што i гэты iнвестар.
Артыкул 8
Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворным Бокам
i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку
(1) Любая спрэчка памiж Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага
Дагаворнага Боку, уключаючы спрэчку ў сувязi з экспрапрыяцыяй,
павiнна, па магчымасцi, вырашацца бакамi ў спрэчцы шляхам
кансультацый.
(2) Калi такiя кансультацыi не прывядуць да вырашэння спрэчкi
на працягу шасцi месяцаў з даты падачы заявы аб урэгуляваннi
спрэчкi, iнвестар мае права перадаць спрэчку для вырашэння па свайму
выбару ў:
(а) кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога былi
ажыццёўлены iнвестыцыi; або
(б) у Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак,
створаны Канвенцыяй аб парадку ўрэгулявання iнвестыцыйных спрэчак
памiж дзяржавамi i замежнымi асобамi, якая адкрыта для падпiсання 18
сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне; або
(в) арбiтражны суд "ad hoc", якi, калi бакi ў спрэчцы не
дамовяцца пра iншае, павiнен быць створаны i дзейнiчаць згодна з
арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па
праву мiжнароднага гандлю (UNCITRAL).
(3) Гэтым кожны Дагаворны Бок згаджаецца на перадачу
iнвестыцыйнай спрэчкi на мiжнародны арбiтражны разгляд. Рашэнне,
якое прымаецца такiм мiжнародным арбiтражным судом, будзе
канчатковым i абавязковым для абодвух бакоў у спрэчцы. Кожны
Дагаворны Бок будзе забяспечваць прызнанне i выкананне гэтага
рашэння згодна са сваiм адпаведным заканадаўствам.
(4) Дагаворны Бок, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы, не будзе ў
ходзе арбiтражнага разгляду або выканання рашэння арбiтражнага суда
спасылацца для сваёй абароны на свой суверэнiтэт або на той факт,
што iнвестар iншага Дагаворнага Боку атрымаў на падставе дагавора
страхавання кампенсацыю, якая пакрывае цалкам або часткова панесеную
страту.
(5) Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не павiнен спрабаваць вырашыць
па дыпламатычных каналах спрэчку, вынесеную на арбiтражны разгляд
Цэнтра, за выключэннем выпадкаў, калi iншы Дагаворны Бок не
падпарадкоўваецца рашэнню, вынесенаму арбiтражным судом.
Артыкул 9
Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi
(1) Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або
прымянення гэтага Пагаднення павiнны, па магчымасцi, вырашацца
шляхам кансультацый па дыпламатычных каналах.
(2) Калi вырашэнне спрэчкi немагчыма на працягу шасцi (6)
месяцаў, гэта спрэчка па хадайнiцтву любога з Дагаворных Бакоў будзе
перададзена ў арбiтражны суд "ad hoc" у адпаведнасцi з палажэннямi
дадзенага Артыкула.
(3) Такi арбiтражны суд будзе заснаваны для кожнага канкрэтнага
выпадку наступным чынам.
На працягу (2) двух месяцаў з дня атрымання арбiтражнага
хадайнiцтва кожны з Дагаворных Бакоў прызначыць па аднаму члену
суда. Гэтыя два члены вызначаць затым грамадзянiна трэцяй дзяржавы,
якi i будзе прызначаны Старшынёй суда з узаемнай згоды Дагаворных
Бакоў. Прызначэнне Старшынi павiнна адбыцца не пазней чым за два (2)
месяцы з дня прызначэння астатнiх двух членаў.
(4) Калi неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя
ў пункце (3) гэтага Артыкула тэрмiны, любы з Дагаворных Бакоў можа
звярнуцца з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў да
Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Старшыня Мiжнароднага Суда
з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або ён не мае
магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi па iншых прычынах,
права ажыццяўлення неабходных прызначэнняў будзе прадстаўлена
Вiцэ-Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага
Суда, у сваю чаргу, з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных
Бакоў або i ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй
дзеяннi, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе
адрасавана наступнаму па старшынству Члену Мiжнароднага Суда, якi не
з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
(5) Арбiтражны суд прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя
рашэннi абавязковыя для абодвух Дагаворных Бакоў.
(6) Кожны з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi прызначанага iм члена
суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве;
выдаткi Старшынi i няўлiчаныя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж
Дагаворнымi Бакамi. Суд, аднак, мае права сваiм рашэннем устанавiць
для аднаго з Дагаворных Бакоў большую частку выдаткаў.
(7) Суд сам вызначае рэгламент сваёй работы.
Артыкул 10
Прымяненне iншых правiлаў
(1) Калi якое-небудзь пытанне адначасова рэгулюецца гэтым
Пагадненнем i iншым мiжнародным пагадненнем, бакамi якога з'яўляюцца
абодва Дагаворныя Бакi, або агульнымi прынцыпамi мiжнароднага права,
нiшто ў гэтым Пагадненнi не будзе перашкаджаць кожнаму Дагаворнаму
Боку або яго iнвестару, якi валодае iнвестыцыямi на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку, прымаць перавагi якiх-небудзь правiлаў, якiя
з'яўляюцца больш спрыяльнымi ў яго становiшчы.
(2) Калi рэжым, якi прадастаўляецца Дагаворным Бокам iнвестару
iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з яго заканадаўствам або
iншымi спецыяльнымi палажэннямi або кантрактамi з'яўляецца больш
спрыяльным, чым той, што прадстаўляецца гэтым Пагадненнем, такi
больш спрыяльны рэжым будзе прадастаўляцца.
(3) Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца прытрымлiвацца любога
iншага абавязацельства, якое можа быць iм узята на сябе ў адносiнах
да iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку на сваёй тэрыторыi.
Артыкул 11
Прымяненне гэтага Пагаднення
З даты ўступлення гэтага Пагаднення ў сiлу яно распаўсюджваецца
на ўсе iнвестыцыi, як яны азначаны ў Артыкуле 1 гэтага Пагаднення,
ажыццёўленыя як да, так i пасля яго ўступлення ў сiлу. Аднак яно не
будзе прымяняцца ў адносiнах да спрэчак у сувязi з iнвестыцыямi,
якiя былi вырашаны да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Артыкул 12
Уступленне ў сiлу, тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
(1) Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовай форме
аб выкананнi iмi ўнутрыдзяржаўных працэдур, якiя патрабуюцца для
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу
праз трыццаць (30) дзён з даты паступлення апошняга з двух
зазначаных вышэй паведамленняў.
(2) Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу
пятнаццацi (15) гадоў. Па сканчэннi гэтага пятнаццацiгадовага
перыяду яно будзе працягваць заставацца ў сiле да сканчэння аднаго
года з даты, калi адзiн з Дагаворных Бакоў у пiсьмовай форме
паведамiць iншаму аб спыненнi дзеяння гэтага Пагаднення.
(3) У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены да
спынення дзеяння гэтага Пагаднення, палажэннi яго Артыкулаў 1-11
будуць заставацца ў сiле на працягу пятнаццацi (15) гадоў, калi
лiчыць з даты спынення дзеяння.
(4) У гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi з узаемнай
згоды Дагаворных Бакоў. Любыя змяненнi або спыненне дзеяння гэтага
Пагаднення павiнны ажыццяўляцца без урону для любых правоў i
абавязацельстваў, якiя вынiкаюць згодна з гэтым Пагадненнем да даты
ўступлення ў сiлу такiх змяненняў або спынення.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя на
гэта сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў двух экзэмплярах у горадзе Сеул 22 красавiка 1997
года на беларускай, карэйскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi
перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь I.Антановiч
|