ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI КIПР АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ ЭКАНАМIЧНЫМ,
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I ПРАМЫСЛОВЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 8 снежня 1997 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Кiпр, якiя
называюцца ў далейшым Дагаворныя Бакi,
жадаючы ўмацоўваць сяброўскiя адносiны памiж народамi абедзвюх
дзяржаў на аснове ўзаемнай павагi да суверэнiтэту, незалежнасцi,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы,
iмкнуючыся да ўзаемавыгаднага эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага
i прамысловага супрацоўнiцтва,
прызнаючы неабходнасць прыняцця мер у рамках заканадаўства
абедзвюх дзяржаў для дасягнення пазiтыўных вынiкаў у супрацоўнiцтве
памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Кiпр,
беручы пад увагу неабходнасць прытрымлiвацца ўсiх палажэнняў i
прынцыпаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе (НБСЕ),
змешчаных у Заключным Акце НБСЕ, Дакументах Бонскай канферэнцыi НБСЕ
па эканамiчным супрацоўнiцтве ў Еўропе i Парыжскай Хартыi для новай
Еўропы,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць працягваць рабiць усе неабходныя захады
для садзейнiчання ўзаемавыгаднаму эканамiчнаму, навукова-тэхнiчнаму
i прамысловаму супрацоўнiцтву.
Артыкул 2
У рамках дзеючага заканадаўства ў сваiх дзяржавах Дагаворныя
Бакi будуць падтрымлiваць развiццё беларуска-кiпрскага эканамiчнага,
навукова-тэхнiчнага i прамысловага супрацоўнiцтва i з гэтай мэтай
будуць спрыяць удзелу адпаведных арганiзацый i прадпрыемстваў у
ажыццяўленнi планаў i праграм развiцця абедзвюх дзяржаў.
Артыкул З
Супрацоўнiцтва ў рамках гэтага Пагаднення будзе ўключаць:
(а) стварэнне прамысловых комплексаў, якiя задавальняюць
узаемным эканамiчным iнтэрэсам, пашырэнне i мадэрнiзацыя прамысловых
прадпрыемстваў;
(б) фiнансаванне планаў i праектаў развiцця на аснове
доўгатэрмiновых пагадненняў;
(в) абмен патэнтамi, лiцэнзiямi, ноу-хау i iншай
навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй, доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва ў
прамысловай вытворчасцi i развiццё сумесных прадпрыемстваў;
(г) абмен тэхнiчнымi экспертамi i навукова-даследчым
абсталяваннем;
(д) супрацоўнiцтва ў галiне канверсii ваенна-прамысловых
прадпрыемстваў;
(е) супрацоўнiцтва ў галiне будаўнiцтва, прамысловай
iнфраструктуры i iнвестыцыйных праектаў, эканамiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 4
У адпаведнасцi з дзейнiчаючым заканадаўствам сваiх дзяржаў
Дагаворныя Бакi будуць стымуляваць развiццё супрацоўнiцтва i
заключэнне пагадненняў i кантрактаў памiж беларускiмi i кiпрскiмi
фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi, а таксама ствараць спрыяльныя ўмовы
для гэтага.
Артыкул 5
Па ўзаемнай згодзе Дагаворныя Бакi могуць вызначаць iншыя
галiны, у якiх, беручы пад увагу асабiстыя патрабаваннi ў рабочай
сiле, сыравiне, абсталяваннi i тэхналогiях, пажадана пашырыць
супрацоўнiцтва.
Артыкул 6
У адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем Дагаворныя Бакi будуць
спрыяць супрацоўнiцтву памiж iх арганiзацыямi i прадпрыемствамi ў
трэцiх краiнах.
Артыкул 7
У мэтах iнтэнсiфiкацыi эканамiчных сувязей i садзейнiчання
iнвестыцыям Дагаворныя Бакi даручаць адпаведным органам падрыхтаваць
пагадненне аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый, пагадненне
аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання, папярэджаннi ўхiлення ад
уплаты падаткаў на даходы i капiтал, а таксама пагадненнi аб
мiжнародных аўтамабiльных зносiнах.
Артыкул 8
На аснове гэтага Пагаднення будзе створана пастаянная
мiжурадавая Беларуска-Кiпрская камiсiя для назiрання за развiццём
супрацоўнiцтва ва ўзгодненых галiнах, а таксама для рэкамендацый па
выкананню гэтага Пагаднення, асаблiва ў той яго частцы, якая
датычыць прыняцця мер для падрыхтоўкi i заахвочвання такога
супрацоўнiцтва, а таксама перыядычнага аналiзу развiцця
ўзаемаадносiн.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты абмену нотамi, якiя
пацвярджаюць выкананне прадугледжаных заканадаўствам абедзвюх
дзяржаў працэдур, неабходных для ўступлення гэтага Пагаднення ў
сiлу.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на 10 гадоў. У далейшым
яно будзе дзейнiчаць да заканчэння шасцi месяцаў з дня, калi адзiн з
Дагаворных Бакоў пiсьмова паведамiць iншаму Дагаворнаму Боку аб
сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.
Здзейснена ў г.Мiнску 14 красавiка 1997 г. у двух экзэмплярах
на беларускай, грэчаскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi палажэнняў
гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Кiпр
Подпiс Подпiс
|