ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ I
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1998 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет (у
далейшым - Дагаворныя Бакi),
жадаючы ўмацаваць сяброўскiя сувязi памiж дзвюма дзяржавамi,
садзейнiчаць развiццю iх эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва на прынцыпах роўнасцi i ўзаемнай выгады,
разглядаючы навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва як важную ўмову
развiцця нацыянальных эканомiк,
жадаючы ўстанавiць дынамiчныя i дзейсныя сувязi памiж
эканамiчнымi i навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з iх заканадаўствам будуць
заахвочваць i забяспечваць неабходныя меры для развiцця сумеснага
эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж сваiмi
зацiкаўленымi iнстытутамi, арганiзацыямi i фiзiчнымi асобамi на
тэрыторыi кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 2
Формы, мадэлi i ўмовы супрацоўнiцтва, якое ажыццяўляецца ў
рамках гэтага Пагаднення, будуць прадметам перамоў i пагадненняў
памiж iнстытутамi, арганiзацыямi, прадпрыемствамi i iншымi
зацiкаўленымi бакамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым у iх
дзяржавах.
Артыкул 3
Дагаворныя Бакi прыкладуць намаганнi для заахвочвання i
развiцця эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма дзяржавамi ў
галiнах, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць.
Мэтамi эканамiчнага супрацоўнiцтва разам з iншымi з'яўляюцца:
умацаванне i дыверсiфiкацыя эканамiчных сувязей памiж дзвюма
дзяржавамi;
унясенне ўкладу ў развiццё сваiх эканомiк;
адкрыццё новых крынiц паставак i новых рынкаў;
заахвочванне супрацоўнiцтва памiж суб'ектамi гаспадарання з
мэтай стварэння сумесных прадпрыемстваў i палягчэння атрымання
неабходных лiцэнзiй у гэтай сувязi;
развiццё структурных змен у сваiх эканомiках;
заахвочванне супрацоўнiцтва памiж малымi i сярэднiмi
прадпрыемствамi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi заахвочваюць i садзейнiчаюць развiццю
непасрэдных кантактаў i супрацоўнiцтва памiж урадавымi ўстановамi,
унiверсiтэтамi, навукова-даследчымi цэнтрамi, iнстытутамi,
прыватнымi кампанiямi i iншымi арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 5
У мэтах рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi
створаць Беларуска-Егiпецкi камiтэт па эканамiчнаму i
навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву памiж Рэспублiкай Беларусь i
Арабскай Рэспублiкай Егiпет (у далейшым - Беларуска-Егiпецкi
камiтэт).
Беларуска-Егiпецкi камiтэт можа ўключаць прадстаўнiкоў
iнстытутаў, арганiзацый, прадпрыемстваў i iншых зацiкаўленых бакоў
абедзвюх краiн.
Беларуска-Егiпецкi камiтэт, прадстаўлены Мiнiстэрствам знешнiх
эканамiчных сувязей Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам эканомiкi i
мiжнароднага супрацоўнiцтва Арабскай Рэспублiкi Егiпет, будзе
збiрацца адзiн раз на год па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Арабскай
Рэспублiцы Егiпет.
Артыкул 6
Беларуска-Егiпецкi камiтэт будзе назiраць за развiццём
эканамiчных, тэхнiчных i навуковых сувязей памiж Рэспублiкай
Беларусь i Арабскай Рэспублiкай Егiпет. У мэтах падтрымкi гэтых
сувязей ён будзе займацца вызначэннем галiн, што выклiкаюць узаемную
цiкавасць, уключаючы гандаль, прамысловасць, сельскую гаспадарку,
электраэнергетыку, транспарт, жыллёвае будаўнiцтва, адукацыю,
культуру, навуковыя даследаваннi, турызм, сумесныя прадпрыемствы i
iншыя ўзгодненыя Дагаворнымi Бакамi галiны, i праводзiць адпаведную
працу з мэтай рэалiзацыi асобных праектаў i праграм.
Артыкул 7
Беларуска-Егiпецкi камiтэт будзе служыць сродкам для абмену
iнфармацыяй i правядзення кансультацый па пытаннях, якiя знаходзяцца
ў межах яго кампетэнцыi, а таксама будзе садзейнiчаць i палягчаць
кантакты памiж прадпрыемствамi дзвюх дзяржаў.
Артыкул 8
У гэта Пагадненне па ўзаемнай згодзе могуць быць унесены
дапаўненнi ў адпаведнасцi з працэдурамi, якiя прадугледжаны
заканадаўствамi абедзвюх дзяржаў.
Артыкул 9
Рознагалоссi адносна тлумачэння або прымянення палажэнняў
гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам кансультацый памiж
Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на нявызначаны перыяд з даты,
калi абодва Урады праiнфармуюць адзiн аднаго аб тым, што адпаведныя
ўнутрыдзяржаўныя працэдуры выкананы.
Любы з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам
пiсьмовага паведамлення. Пагадненне страцiць сiлу па заканчэннi
шасцi месяцаў з даты такога паведамлення.
Здзейснена ў г.Каiры 20 сакавiка 1997 г. у двух сапраўдных
экзэмплярах на беларускай, арабскай i англiйскай мовах, усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку любога разыходжання ў тлумачэннi
палажэнняў гэтага Пагаднення, перавага надаецца тэксту на англiйскай
мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Арабскай Рэспублiкi Егiпет
Подпiс Подпiс
|