ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Договор от 24 июля 1996 г. "Дагавор аб дружбе i супрацоунiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Турэцкай Рэспублiкай"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ДАГАВОР
 АБ ДРУЖБЕ I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I
 ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 25 красавiка 2000 г.

     Рэспублiка    Беларусь   i  Турэцкая  Рэспублiка,  якiя   далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
     зноў пацвярджаючы  сваю  прыхiльнасць  да  мэтаў  i   прынцыпаў
Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
     пацвярджаючы абавязацельствы, якiя яны прынялi ў адпаведнасцi з
Хельсiнкскiм Заключным актам,  Парыжскай хартыяй для новай Еўропы, а
таксама з iншымi дакументамi,  прынятымi  ў  рамках  Арганiзацыi  па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     падкрэслiваючы дзейсны  ўклад  дагавораў   аб   раззбраеннi   ў
еўрапейскую i мiжнародную бяспеку,
     лiчачы неабходным   працягваць   намаганнi   дзеля   ўмацавання
атмасферы  дружбы,  разумення,  узаемнага  даверу i супрацоўнiцтва ў
мiжнародных адносiнах i выказваючы сваю рашучасць садзейнiчаць гэтым
мэтам,
     вiтаючы гiстарычныя перамены ў Еўропе,  якiя  зрабiлi  магчымым
пераадолець канфрантацыю на кантыненце,
     заяўляючы    аб    сваёй  рашучасцi  садзейнiчаць   будаўнiцтву
дэмакратычнай, мiрнай i аб'яднанай Еўропы,
     выказваючы рашучасць развiваць i ўмацоўваць еўрапейскi  парадак
на  аснове  такiх  усеагульных  каштоўнасцей,  як вяршэнства закону,
павага да правоў чалавека, дэмакратычны плюралiзм i свабода,
     жадаючы надалей   развiваць   на  новай  аснове  свае  адносiны
супрацоўнiцтва  ў   палiтычнай,   эканамiчнай,   навукова-тэхнiчнай,
экалагiчнай, гуманiтарнай  i  культурнай  галiнах  i  з  гэтай мэтай
умацаваць прававую базу гэтага супрацоўнiцтва,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi ўспрымаюць адзiн аднаго як дружалюбныя дзяржавы
i грунтуюць свае адносiны на аснове добрасуседства, супрацоўнiцтва i
ўзаемнага даверу.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi дамаўляюцца развiваць  адносiны  памiж  iмi  ва
ўсiх  галiнах  ў  адпаведнасцi  з  нормамi  мiжнароднага  права  i ў
адпаведнасцi   з   прынцыпамi   ўзаемнай   павагi   да    палiтычнай
незалежнасцi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, неўмяшання ва
ўнутраныя справы i мiрнага вырашэння спрэчак.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя  Бакi  пацвярджаюць,  што  выкарыстанне  або пагроза
выкарыстання сiлы  з'яўляюцца недапушчальнымi i мiжнародныя праблемы
павiнны вырашацца мiрнымi сродкамi.
     У  выпадку  ўзнiкнення  сiтуацыi,  якая  ставiць  пад   пагрозу
мiжнародны  мiр i бяспеку, Дагаворныя Бакi будуць ацэньваць сiтуацыю
i праводзiць памiж сабой кансультацыi.

                             Артыкул 4

     З  мэтай  стварэння  эфектыўнай  усееўрапейскай сiстэмы бяспекi
Дагаворныя  Бакi  ўсiмi  магчымымi сродкамi працягваюць садзейнiчаць
развiццю  супрацоўнiцтва  i  ўмацаванню  бяспекi  ў Еўропе i з гэтай
мэтай падтрымлiваюць дзейнасць органаў i iнстытутаў  Арганiзацыi  па
бяспецы   i  супрацоўнiцтву  ў  Еўропе,  садзейнiчаюць  фармiраванню
аб'яднанай усееўрапейскай прасторы ва ўсiх яе вымярэннях.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя  Бакi  пацвярджаюць сваю падтрымку мэтам, вызначаным
Арганiзацыяй Аб'яднаных  Нацый  па  глабальнаму раззбраенню,  i ўсiм
намаганням па iх рэалiзацыi.
     Дагаворныя Бакi працягваюць сваю падтрымку ў рамках Арганiзацыi
па  бяспецы  i  супрацоўнiцтву  ў  Еўропе  працэсу  раззбраення, якi
пачаўся  з  Пагаднення  аб  звычайных  узброеных  сiлах  у Еўропе, i
садзейнiчаюць  укараненню  мер  бяспекi сярод усiх дзяржаў-удзельнiц
Пагаднення. Дагаворныя  Бакi  пацвярджаюць  сваю  поўную   падтрымку
недапушчэнню распаўсюджвання   зброi  масавага  знiшчэння  i  будуць
адпаведна дзейнiчаць на мiжнароднай арэне.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя  Бакi  праводзяць  кансультацыi  з  мэтай   развiцця
двухбаковых  адносiн  памiж  iмi  i  абмену думкамi па мiжнародных i
рэгiянальных пытаннях.
     Кансультацыi праводзяцца на вышэйшым узроўнi не менш, чым адзiн
раз у два гады ў Мiнску i ў Анкары па чарзе. Мiнiстры Замежных Спраў
дзвюх  дзяржаў   рэгулярна сустракаюцца ў адпаведнасцi з Пратаколам,
падпiсаным у   Анкары   14  снежня  1993  года.  Iншыя  члены  Урада
сустракаюцца па неабходнасцi.
     Дагаворныя  Бакi  надаюць асаблiвае значэнне развiццю кантактаў
памiж iх парламентамi.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя  Бакi дамаўляюцца ажыццяўляць рэгулярныя кантакты на
высокiм узроўнi памiж iх ваеннымi ведамствамi.

                             Артыкул 8

     Дагаворныя  Бакi  прыкладаюць сумесныя намаганнi для ўзмацнення
ролi  Арганiзацыi  Аб'яднаных Нацый i павышэння яе эфектыўнасцi. Яны
праводзяць  кансультацыi па пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
у  рамках  розных  органаў  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  i  iншых
мiжнародных арганiзацый.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя    Бакi  падтрымлiваюць  развiццё  кантактаў   памiж
палiтычнымi  партыямi,  грамадскiмi  арганiзацыямi, прафесiянальнымi
саюзамi, аб'яднаннямi, асацыяцыямi, арганiзацыямi ў галiне адукацыi,
сродкамi масавай iнфармацыi i грамадзянамi.

                             Артыкул 10

     Дагаворныя    Бакi  прыкладаюць  усе  намаганнi  для   спрыяння
дзейнасцi iх    дыпламатычных,   консульскiх   i   iншых   афiцыйных
прадстаўнiцтваў на ўзаемнай аснове.
     Дагаворныя  Бакi супрацоўнiчаюць у галiне консульскiх адносiн i
iмкнуцца да спрашчэння працэдуры выдачы вiз для iх грамадзян.

                             Артыкул 11

     Дагаворныя  Бакi  дамаўляюцца развiваць супрацоўнiцтва ў галiне
эканомiкi i гандлю ўсебакова i з доўгатэрмiновай перспектывай.
     Дзеля гэтай  мэты  Дагаворныя  Бакi  забяспечваюць   неабходныя
прававыя, эканамiчныя,  фiнансавыя  i гандлёвыя ўмовы для шырокага i
эфектыўнага перамяшчэння тавараў,  паслуг i капiталаў  памiж  дзвюма
краiнамi  i  ўмацоўваюць  супрацоўнiцтва,  у  прыватнасцi,  у  такiх
галiнах,   як   прамысловасць,   сельская   гаспадарка,   транспарт,
тэлекамунiкацыi, энергетыка,  будаўнiчыя  i  кантрактныя  паслугi  i
ахова  навакольнага  асяроддзя.   Акрамя   таго,   Дагаворныя   Бакi
падтрымлiваюць  двухбаковыя  i  шматбаковыя  сумесныя  iнвестыцыйныя
праекты ў сваiх i ў трэцiх краiнах.
     Дагаворныя Бакi    спрыяюць   стварэнню   належных   умоў   для
эфектыўнага супрацоўнiцтва ў  галiне  фундаментальных  i  прыкладных
навук,   сучаснай   тэхнiкi   i   перадавых  тэхналогiй,  а  таксама
падтрымлiваюць    прамыя    кантакты    i    сумесныя     iнiцыятывы
навукова-даследчых iнстытутаў i вучоных.
     Дагаворныя  Бакi  пашыраюць супрацоўнiцтва ў сферы транспартных
камунiкацый,  уключаючы  транзiт  людзей,  грузаў  i  тавараў   праз
тэрыторыi адзiн аднаго.

                             Артыкул 12

     Дагаворныя Бакi    цесна    супрацоўнiчаюць   у   сферы   аховы
навакольнага  асяроддзя,  у  прыватнасцi,   у   справе   памяньшэння
наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
     Яны  разгледзяць  магчымасць  заключэння  асобнага пагаднення з
гэтай мэтай.

                             Артыкул 13

     Дагаворныя  Бакi  поўныя  рашучасцi  развiваць супрацоўнiцтва ў
галiне культуры, мастацтва, адукацыi i iнфармацыi.
     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць прамыя кантакты i супрацоўнiцтва
памiж iх  культурнымi  i  мастацкiмi  ўстановамi  i   падтрымлiваюць
развiццё  супрацоўнiцтва  ў  галiне  прэсы,  радыё-  i тэлевiзiйнага
вяшчання.
     Дагаворныя Бакi падтрымлiваюць iнiцыятывы,  якiя служаць справе
шырокага   азнаямлення   iх   грамадзян   з  культурай,  мастацтвам,
лiтаратурай, сродкамi масавай iнфармацыi адзiн аднаго.

                             Артыкул 14

     Дагаворныя Бакi заахвочваюць  пашырэнне  кантактаў  i  развiццё
турызму  памiж  дзвюма  краiнамi i падтрымлiваюць умацаванне сувязей
памiж iх спартыўнымi i мададзёжнымi арганiзацыямi.

                             Артыкул 15

     Дагаворныя Бакi зноў пацвярджаюць сваю  цвёрдую  ўпэўненасць  у
тым, што незалежна ад яе прычыны i мэты яны выступаюць супраць любой
тэрарыстычнай дзейнасцi i што тэрарызм не можа быць апраўданы нi пры
якiх абставiнах.
     Дагаворныя  Бакi  супрацоўнiчаюць  у  барацьбе  з   мiжнародным
тэрарызмам,  арганiзаванай злачыннасцю, незаконным абарачэннем зброi
i  наркотыкаў  i  кантрабандай  мастацкiх,  гiстарычных i культурных
твораў.
     Дагаворныя  Бакi  супрацоўнiчаюць  у  сферы  аказання  ўзаемнай
прававой   дапамогi  па  грамадзянскiх,  гандлёвых  i   крымiнальных
справах, i з гэтай мэтай яны заключаць дагавор.

                             Артыкул 16

     Гэты Дагавор не накiраваны супраць якой-небудзь трэцяй дзяржавы
i  нiякiм  чынам  не  закранае  правоў i абавязацельстваў Дагаворных
Бакоў,  якiя  вынiкаюць  з  заключаных iмi двухбаковых i шматбаковых
дагавораў.

                             Артыкул 17

     Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне
будзе аўтаматычна прадоўжвацца  на  наступныя  пяцiгадовыя  перыяды,
калi  нi  адзiн  з  Дагаворных  Бакоў пiсьмова не паведамiць другому
Дагаворнаму Боку за адзiн год да сканчэння  адпаведнага  тэрмiну  аб
сваiм жаданнi дэнансаваць яго.
     Гэты Дагавор ўступае ў  сiлу  ў  дзень  абмену  ратыфiкацыйнымi
граматамi.

                             Артыкул 18

     Гэты Дагавор, пасля ўступлення яго ў сiлу, падлягае рэгiстрацыi
ў  Сакратарыяце  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  у  адпаведнасцi   з
Артыкулам 102 Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.

     Здзейснена ў  г.Анкара  24  лiпеня 1996 г.  у двух экземплярах,
кожны на беларускай i турэцкай мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

 За Рэспублiку Беларусь                       За Турэцкую Рэспублiку



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России