ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРАМЫСЛОВАСЦI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ПРАМЫСЛОВАСЦI
РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ *)
__________________________
*) Уступiла ў сiлу 21 лютага 1996 г.
Мiнiстэрства прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
прамысловасцi Рэспублiкi Балгарыя, надалей Бакi Пагаднення,
грунтуючыся на дагаворах i пагадненнях, заключаных памiж Рэспублiкай
Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя, а таксама ўлiчваючы добрыя
ўзаемаадносiны памiж дзвюма краiнамi i ўзаемную зацiкаўленасць у
развiццi супрацоўнiцтва памiж суб'ектамi гаспадарання абедзвюх
краiн, дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi Пагаднення, кiруючыся сваiм нацыянальным заканадаўствам,
будуць усямерна спрыяць развiццю прамысловага супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балгарыя на выснове ўзаемнага
iнтарэсу i ўзаемнай выгады шляхам арганiзацыi рэгулярнага абмену
iнфармацыяй аб стане прамысловасцi, рэалiзацыi канцэпцыi прамысловай
палiтыкi, развiццi новай тэхнiкi i тэхналогii, стане рынкаў i iншых
пытаннях, закранаючых развiццё прамысловасцi ў абедзвюх краiнах.
Артыкул 2
Бакi Пагаднення ў адпаведнасцi з прыярытэтамi развiцця
нацыянальных эканомiк будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва
памiж прамысловымi прадпрыемствамi, уключаючы заахвочванне
кааперацыйных сувязей, узаемных iнвестыцый, абмен тэхналогiямi,
правядзенне сумесных навукова-доследных i вопытна-канструктарскiх
работ, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, у тым лiку, з удзелам
трэцiх краiн, а таксама паляпшэннем сiстэмы ўзаемных разлiкаў i
рашэнне iншых пытанняў, што прадстаўляюць узаемную цiкавасць.
Артыкул 3
Бакi Пагаднення будуць садзейнiчаць развiццю вытворчага
супрацоўнiцтва ў наступных асноўных напрамках:
- трактарнае i сельскагаспадарчае машынабудаванне;
- пад'ёмна-транспартнае машынабудаванне;
- машынабудаванне для харчовай прамысловасцi;
- электратэхнiчная прамысловасць;
- радыёэлектронная прамысловасць;
- хiмiчная i нафтахiмiчная прамысловасць;
- фармацэўтычная прамысловасць;
- металургiчная прамысловасць.
Артыкул 4
Бакi Пагаднення будуць садзейнiчаць устанаўленню кантактаў
памiж гаспадарчымi суб'ектамi абедзвюх краiн, правядзенню сумесных
семiнараў i бiзнес-форумаў, абмену спецыялiстамi, арганiзацыi
выставак i ярмарак прамысловай прадукцыi i новых тэхналогiй.
Артыкул 5
Бакi Пагаднення будуць аказваць адзiн аднаму ўзаемную падтрымку
i каардынаваць сваю дзейнасць пры ажыццяўленнi праектаў, якiя
прадстаўляюць узаемную цiкавасць, у трэцiх краiнах.
Артыкул 6
Бакi Пагаднення прызнаюць неабходным правядзенне перыядычных
сустрэч на ўзроўнi кiраўнiкоў мiнiстэрстваў i прадпрыемстваў з мэтай
вызначэння напрамкаў супрацоўнiцтва, разгляду ходу выканання
iснуючых пагадненняў i дамоўленасцей, а таксама для рашэння iншых
пытанняў, якiя прадстаўляюць узаемную цiкавасць.
Артыкул 7
Сапраўднае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i
будзе дзейнiчаць на працягу шасцi месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў
Пагаднення ўведамiць у пiсьмовай форме другi Бок аб сваiм выхадзе з
Пагаднення.
Сапраўднае Пагадненне здзейснена 21 лютага 1996 года в г.Сафii
на беларускай i балгарскай мовах, прычым абодва экзэмпляры маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства прамысловасцi За Мiнiстэрства прамысловасцi
Рэспублiкi Балгарыя Рэспублiкi Беларусь
К.ВУЧАЎ У.ГАЛКО
|