Протокол от 24 октября 1995 г.
"Пратакол аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублiкай"
ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I АЛЖЫРСКАЙ НАРОДНАЙ
ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 24 кастрычнiка 1995 г.
Рэспублiка Беларусь i Алжырская Народная Дэмакратычная
Рэспублiка,
жадаючы развiваць адносiны супрацоўнiцтва памiж дзвюма
краiнамi,
пацвярджаючы прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута
Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
дамовiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма
краiнамi на ўзроўнi паслоў у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай
канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
Здзейснена ў Маскве 24 кастрычнiка 1995 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i арабскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
Вiктар Д.Данiленка Хамiд Буркi
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Беларусь Алжырскай Народнай Дэмакратычнай
у Расiйскай Федэрацыi Рэспублiкi ў Расiйскай Федэрацыi