ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 20 сентября 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 I УРАДАМ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
 УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН

===
       ___________________________________________________________--
         Соглашение прекратило действие с 1 января 2001 г.   


     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Славацкай Рэспублiкi, якiя
надалей называюцца "Дагаворныя Бакi",

     пацвярджаючы сваю прыхiльнасць прынцыпам Заключнага акта Нарады
па бяспецы  i супрацоўнiцтву ў  Еўропе i Парыжскай  хартыi для новай
Еўропы,

     кiруючыся жаданнем развiваць  дружалюбныя адносiны памiж дзвюма
Дзяржавамi,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя  дакументы,
што  пералiчаны ў  Дадатку  да  гэтага Пагаднення,  могуць уязджаць,
выязджаць  або  праязджаць  транзiтам,   а  таксама  знаходзiцца  на
тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён.

     2.  Палажэннi  пункта  1  прымяняюцца  таксама  ў  адносiнах да
непаўналетнiх дзяцей,  якiя маюць дакументы,  названыя ў Дадатку  да
гэтага Пагаднення, або здзяйсняюць  паездкi ў суправаджэннi бацькоў,
калi  дзецi  ўпiсаны  ў  iх  дакументы,  а  для грамадзян Рэспублiкi
Беларусь  -  таксама,  калi  дзецi  ўпiсаны  ў дакументы iх законных
прадстаўнiкоў.

     3.   Кампетэнтныя   органы   адной   Дзяржавы   пры   наяўнасцi
абгрунтаваных  матываў  i  па  афiцыйнай  просьбе  могуць прадоўжыць
тэрмiн бязвiзавага знаходжання.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне адной  Дзяржавы, якiя уязджаюць  на тэрыторыю другой
Дзяржавы на тэрмiн больш за  трыццаць дзён, або з мэтай ажыццяўлення
працоўнай дзейнасцi цi на сталае  жыхарства, павiнны мець вiзу гэтай
Дзяржавы.

                             Артыкул 3

     1.   Грамадзяне   адной   Дзяржавы,   якiя   маюць   сапраўдныя
дыпламатычныя  або  службовыя  пашпарты  i з'яўляюцца супрацоўнiкамi
дыпламатычных  прадстаўнiцтваў, консульскiх  устаноў цi  мiжнародных
арганiзацый,  што знаходзяцца  на тэрыторыi  другой Дзяржавы, могуць
уязджаць, выязджаць  i знаходзiцца на тэррыторыi  гэтай Дзяржавы без
вiз на працягу ўсяго тэрмiна  акрэдытавання або работы ў мiжнароднай
арганiзацыi.

     2. Члены сем'яў асоб, названых у пункце 1 гэтага артыкула, якiя
маюць  сапраўдныя   дыпламатычныя  цi  службовыя   пашпарты,  могуць
уязджаць, выязджаць  i знаходзiцца на тэрыторыi  другой Дзяржавы без
вiз на працягу тэрмiна, прадугледжанага ў пункце 1 гэтага артыкула.

                             Артыкул 4

     Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх
выезд з тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляецца праз пункты пропуску,
якiя дзейнiчаюць i адчынены для мiжнародных зносiн.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi будуць неадкладна  iнфармаваць адзiн другога па
дыпламатычных  каналах  аб  змяненнях у  парадку ўезда, знаходжання,
транзiта i выезда, што дзейнiчаюць у iх Дзяржавах.

                             Артыкул 6

     Грамадзяне  адной  Дзяржавы  падчас  знаходжання  на  тэрыторыi
другой  Дзяржавы абавязаны  прытрымлiвацца законаў  i правiлаў гэтай
Дзяржавы.

                             Артыкул 7

     1. Гэта Пагадненне не кранае  правоў кожнага з Дагаворных Бакоў
адмовiць  ва  ўезде  цi  скарачэннi  тэрмiна  знаходжання  на  сваёй
тэрыторыi  грамадзянам  другой  Дзяржавы  ў  iнтарэсах  забеспячэння
дзяржаўнай   бяспекi,   аховы    грамадскага   парадку   i   здароўя
насельнiцтва,  а  таксама  грамадзянам,  якiя  не  маюць дастатковых
сродкаў  для  забеспячэння  свайго  знаходжання  на тэрыторыi другой
Дзяржавы.

     2. Кожны з Дагаворных Бакоў будзе бесперашкодна прымаць на сваю
тэрыторыю грамадзян своёй Дзяржавы.

                             Артыкул 8

     Грамадзяне  адной  Дзяржавы,  якiя  страцiлi  ў  вынiку  згубы,
стыхiйнага  бедства  або  крадзяжу  названыя  ў  Дадатку  да  гэтага
Пагаднення  дакументы  на  тэрыторыi  другой  Дзяржавы, выязджаюць з
тэрыторыi гэтай дзяржавы без вiз на падставе выязнога дакумента, якi
выданы дыпламатычным прадстаўнiцтвам  цi консульскай установай сваёй
Дзяржавы.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя Бакi могуць прыпынiць  поўнасцю або часткова дзеянне
палажэнняў  гэтага  Пагаднення  ў  iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай
бяспекi,  аховы  грамадскага  парадку  цi  здароўя  насельнiцтва,  а
таксама  па  iншых  прычынах,  за  выключэннем  выпадкаў, названых у
пункце 2  артыкула 7. Аб  увядзеннi або адмене  такiх мераў кожны  з
Дагаворных Бакоў будзе неадкладна iнфармаваць другi Дагаворны Бок па
дыпламатычных каналах.

                            Артыкул 10

     1. Дагаворныя Бакi абмяняюцца  па дыпламатычных каналах узорамi
дзеючых дакументаў,  што названы ў Дадатку  да гэтага Пагаднення, не
пазней чым за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

     2. У выпадку ўнясення змяненяў у дзеючыя дакументы, што названы
ў Дадатку  да  гэтага  Пагаднення,  або  ўвядзення новых дакументаў,
Дагаворныя Бакi па дыпламатычных каналах паведамляюць аб гэтым адзiн
другому  i   прадставяць  узоры  змененых  цi   новых  дакументаў  з
iнфармацыяй  аб iх  прымяненнi не   пазней чым  за трыццаць  дзён да
ўвядзення ў дзеянне гэтых дакументаў.

                             Артыкул 11

     У  гэта Пагадненне  могуць  уносiцца  дапаўненнi i  змяненнi па
ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў.

                            Артыкул 12

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу  праз трыццаць дзён з дня абмену
нотамi  аб  выкананнi  кожным  з  Дагаворных  Бакоў унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

                            Артыкул 13

     З  дня ўступлення  ў сiлу  гэтага Пагаднення  ў адносiнах памiж
Дагаворнымi Бакамi спыняе сваё дзеянне Пагадненне памiж Урадам Саюза
Савецкiх    Сацыялiстычных   Рэспублiк    i   Урадам   Чэхаславацкай
Сацыялiстычнай  Рэспублiкi  аб  умовах  узаемных  паездак  грамадзян
абедзвюх дзяржаў, якое было падпiсана ў Празе 17 снежня 1981 года, i
Пратакол да гэтага Пагаднення ад 17 снежня 1981 года.

                              Артыкул 14

     Гэта  Пагаденне  заключана  на   нявызначаны  тэрмiн.  Кожны  з
Дагаворных  Бакоў  можа  дэнансаваць  гэта  Пагадненне,  накiраваўшы
пiсьмовае  паведамленне  другому  Дагаворнаму  Боку па дыпламатычных
каналах. Дзеянне  гэтага Пагаднення спыняецца  праз трыццаць дзён  з
дня атрымання пiсьмовага паведамлення другiм Дагаворным Бокам.

     Учынена у Мiнску 20 верасня 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны
на  беларускай  i  славацкай   мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.



 За Ўрад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Ўрад Славацкай Рэспублiкi                ______________ подпiс


                                                            Дадатак


                           ДА ПАГАДНЕННЯ
                 памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
                   i Урадам Славацкай Рэспублiкi
             аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян

     Сапраўднымi дакументамi ў мэтах гэтага Пагаднення з'яўляюцца:

     1. Для гармадзян Рэспублiкi Беларусь

     - дыпламатычны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - пашпарт   грамадзянiна  Рэспублiкi  Беларусь  з  адзнакай  аб
дазволе выязду за мяжу;
     -  агульнаграмадзянскi  замежны  пашпарт  СССР  з  адзнакай  аб
прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь i дазволам выязду
за мяжу;
     - пасведчанне асобы марака;
     - пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.

     2. Для грамадзян Славацкай Рэспублiкi

     - дыпламатычны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - замежны пашпарт;
     - мараходная кнiжка;
     - праязное пасведчанне на вяртанне ў Славацкую Рэспублiку.  




Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России