ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСІНАХ
Уступiла ў сiлу 14 снежня 2000 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Турэцкай Рэспублікі, далей
названыя «Дагаворныя Бакі»;
з'яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі па міжнароднай
грамадзянскай авіяцыі і прызнаючы Пагадненне па міжнародных
паветраных транзітных зносінах, адкрытых для падпісання ў Чыкага
сёмага снежня 1944 г.;
жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных
зносін паміж і па-за сваімі тэрыторыямі;
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Азначэнні
1. Для мэт гэтага Пагаднення, калі кантэкст не патрабуе
іншага:
а) тэрмін «Канвенцыя» азначае Канвенцыю па міжнароднай
грамадзянскай авіяцыі, адкрытую для падлісання ў Чыкага сёмага
снежня 1944 г., і ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам
90 гэтай Канвенцыі і любую папраўку да Дадаткаў і Канвенцыі згодна з
Артыкуламі 90 і 94 гэтай Канвенцыі, якія былі прыняты абодвума
Дагаворнымі Бакамі;
b) тэрмін «Авіяцыйныя ўлады» азначае ў вьпадку Рэспублікі
Беларусь - Дзяржаўны камітэт па авіяцыі, або любую іншую асобу ці
орган, якія маюць паўнамоцтвы выконваць гэтыя абавязацельствы, а ў
выпадку Турэцкай Рэспублікі - Міністра транспарту і камунікацый, або
любую іншую асобу ці орган, якія маюць паўнамоцтвы выконваць
абавязацельствы, што выконваюцца гэтым Міністрам;
с) тэрмін «Назначаныя авіяпрадпрыемствы» азначае
авіяпрадпрыемствы, якія былі назначаны і атрымалі паўнамоцтвы ў
адпаведнасці з палажэннямі Артыкула 3 гэтага Пагаднення;
d) тэрмін «Тэрыторыя» мае значэнне адпаведна запісу ў Артыкуле
2 Канвенцыі;
е) тэрміны «Паветраныя зносіны», «Міжнародныя паветраныя
зносіны», «Авіяпрадпрыемства» і «Прыпынак з некамерцыйнай мэтай»
маюць значэнні адпаведна запісу ў Артыкуле 96 Канвенцыі;
f) тэрмін «Правазная ёмістасць» азначае:
- у адносінах да самалёта - карысную загрузку гэтага самалёта,
якую ён мае ў наяўнасці на маршруце або частцы маршруту,
- у адносінах да «дагаворных ліній» - ёмістасць самалёта, якая
выкарыстоўваецца на такіх лініях, памножаную на частату рэйсаў, што
выконваюцца такім самалётам у пэўны перыяд па маршруце або частцы
маршруту;
g) тэрмін «Перавозкі» азначае перамяшчэнне пасажыраў, багажу,
грузу і пошты;
h) тэрмін «Тарыф» азначае стаўкі, што аплачваюцца за перавозку
пасажыраў, багажу або грузу (выключаючы пошту), уключаючы дадатковыя
прыбыткі, што атрымліваюцца пры выкананні гэтых перавозак, а таксама
камісійныя, што выплачваюцца на продаж білетаў для перавозкі
пасажыраў або адпаведных дзеянняў па транспарціроўцы грузаў. Ён
таксама ўключае ўмовы, на якіх выкарыстоўваюцца гэтыя стаўкі на
перавозкі і выплату камісійных.
2. Дададак да гэтага Пагаднення з'яўляецда неад’емнай часткай
гэтага Пагаднення.
Артыкул 2
Правы на перавозку
1. Кожны Дагаворны Бок надае другому Дагаворнаму Боку правы,
якія абумоўлены ў гэтым Пагадненні, з мэтай устанаўлення рэгулярных
міжнародных паветраных ліній па маршрутах, пазначаных у Дадатку да
гэтага Пагаднення. Такія лініі і маршруты далей адпаведна называюцца
«дагаворныя лініі» і «вызначаныя маршруты». Пры эскплуатацыі
дагаворнай лініі па вызначаным маршруце авіяпрадпрыемствы, якія
назначаюцца кожным Дагаворным Бокам, карыстаюцца наступнымі правамі:
а) права пралёту тэрыторыі другога Дагаворнага Боку без
пасадкі;
b) права рабіць пасадкі з некамерцыйнай мэтай на названай
тэрыторыі, і
с) права рабіць прыпынкі на названай тэрыторыі ў пунктах, што
агавораныя для гэтага маршруту ў Дадатку да гэтага Пагаднення, з
мэтай прыняцця на борт або выгрузкі пасажыраў, багажу, грузу або
пошты.
2. Нішто ў пункце 1 гэтага Артыкула не разглядаецца як
прывілея авіяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку прымаць на борт
на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку пасажыраў, багаж, груз або
пошту, што перавозяцца за плату або па найму ў іншы пункт на
тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 3
Дазвол на эксплуатацыю
1. Кожны Дагаворны Бок мае права назначыць другому Дагаворнаму
Боку адно або некалькі авіяпрадпрыемстваў з мэтай эксплуатацыі
дагаворных ліній па вызначаных маршрутах і пісьмова паведаміць пра
гэта другому Дагаворнаму Боку.
2. Пры атрыманні такога назначэння другі Дагаворны Бок у
адпаведнасці з палажэннямі пунктаў 3 і 4 гэтага Артыкула без
затрымкі дае назначанаму авіяпрадпрыемству адпаведныя дазволы на
эксплуатацыю.
3. Авіяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку могуць патрабаваць
ад назначанага другім Дагаворным Бокам авіяпрадпрыемства пацвердзіць
яго здольнасць выконваць умовы, прадпісаныя законамі і правіламі,
якія ў звычайным і абгрунтаваным парадку выкарыстоўваюцца
авіяцыйнымі ўладамі пры эксплуатацыі міжнародных паветраных ліній.
4. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовіць у выдачы дазволу на
эксплуатацыю, агаворанага ў пункце 2 гэтага Артыкулу, або прад'явіць
такія ўмовы, якія ён палічыць неабходнымі для выканання назначаным
авіяпрадпрыемствам правоў, названых у Артыкуле 2 гэтага Пагаднення,
у любым выпадку, калі вызначаны Дагаворны Бок лічыць, што
Дагаворнаму Боку, які назначае авіяпрадпрыемства, або яго
грамадзянам не нададзена права рэальнага валодання або эфектыўнага
кіравання гэтым авіяпрадпрыемствам.
5. Пасля назначэння і атрымання паўнамоцтваў авіяпрадпрыемства
можа ў любы час пачаць эксплуатацыю дагаворнай лініі пры ўмове
ўзгаднення правазных ёмістасцей і ўваходжання ў сілу тарыфу і
раскладу палётаў, вызначаных ў адпаведнасці з палажэннямі Артыкула
10 і Артыкула 13.
6. Пытанні тэхнічнага і камерцыйнага характару, што тычацца
эксплуатацыі самалётаў, перавозкі пасажыраў, грузаў і пошты па
дагаворных лініях, у прыватнасці, раскладу палётаў, тыпаў самалётаў,
перадаюцца на зацвярджэнне авіяцыйных улад Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Скасаванне або прыпыненне дзеяння дазволу на эксплуатацыю
1. Кожны Дагаворны Бок мае права скасаваць дазвол на
эксплуатацыю або прыпыніць выкананне правоў, агавораных у Артыкуле 2
гэтага Пагаднення, назначаным другім Дагаворным Бокам
авіяпрадпрыемствам або азначыць выкананне гэтых правоў такімі
ўмовамі, яхія ён палічыць неабходнымі:
а) у любым выпадку, калі ён лічыць, што Даговорны Бок, які
прызначае авіяпрадпрыемства, ці яго грамадзяне не валодаюць правам
рэальнай уласнасці ці эфектыўнага кіравання гэтым
авіяпрадпрыемствам, або
b) у выпадку невыканання авіяпрадпрыемствам законаў і правілаў
Дагаворнага Боку, які надае гэтыя правы, або
с) у выпадку, калі авіяпрадпрыемства не мае магчымасці
дзейнічаць у адпаведнасці з умовамі, прадпісанымі гэтым Пагадненнем.
2. Такое права можа быць рэалізаванае толькі пасля правядзення
кансультацый паміж авіяцыйнымі ўладамі Дагаворных Бакоў, за
выключэннем выпадкаў, калі неадкладная адмена, прыпыненне дзеяння
або ўвядзенне ўмоў, згаданых у пункце 1 гэтага Артыкула, неабходныя
для прадухілення далейшых парушэнняў законаў і правілаў. Такія
кансультацыі павінны быць пачатыя на працягу трыццаці (30) дзён з
моманту атрымання паведамлення.
Артыкул 5
Законы і правілы адносна ўезду і дазволу на ўезд
1. Законы і правілы Дагаворнага Боку, якія рэгулююць парадак
прылёту, знаходжання і вылету з яго тэрыторыі паветраных суднаў, што
выконваюць палёты па міжнародных маршрутах, або эксплуатацыі і
навігацыі гэтых суднаў у межах сваёй тэрыторыі, прымяняюцца да
паветраных суднаў абодвух Дагаворных Бакоў незалежна ад іх
дзяржаўнай прыналежнасці і прымаюцца да выканання гэтымі самалётамі
з моманту прылёту, вылету або знаходжання ў межах тэрыторыі гэтага
Боку.
2. Законы і правілы аднаго Дагаворнага Боку, якія рэгулююць
парадак прыбыцця, знаходжання або адпраўлення з яго тэрыторыі
пасажыраў, экіпажа, грузу і пошты, якія перавозяцца на борце
самалёта, такія як правілы ўлёту, дазволу на пралёт, іміграцыі,
пашпартнага рэжыму, мытнага і санітарнага кантролю, прымаюцца да
выканання ў дачыненні пасажыраў, экіпажа, грузаў і пошты або ад іх
імя з моманту ўлёту, вылету або знаходжання ў межах тэрыторыі гэтага
Боку.
3. Зборы ды іншыя віды платы за карыстанне кожным аэрапортам,
уключаючы карыстанне яго будынкамі, тэхнічным ды іншым
абсталяваннем, у роўнай меры як і расцэнкі за карыстанне
аэранавігацыйным абсталяваннем, паслугамі службы сувязі і яе
абсталяваннем не павінны перавышаць тых, якія выплачваюцца
назначанымі авіяпрадпрыемствамі іншых дзяржаў, што выконваюць рэйсы
па аналагічных міжнародных дагаворных лініях.
Артыкул 6
Вызваленне ад мытных збораў ды іншых відаў плацяжоў і падаткаў
1. Паветранае судна, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі
назначаным авіяпрадпрыемствам любога з Дагаворных Бакоў, а таксама
звычайнае абсталяванне, запасы паліва і змазачных матэрыялаў разам з
бартавымі запасамі паветранага судна (уключаючы прадукты харчавання,
напіткі і тытунёвыя вырабы) вызваляюцца ад аплаты за правядзенне
праглядаў, выплаты ўсіх мытных збораў, іншых відаў плацяжоў і
падаткаў па прыбыцці на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку пры
ўмове, што гэтае абсталяванне і запасы застаюцца на борце
паветранага судна да таго часу, пакуль яны не будуць рээкспартаваны
або расходаваны пры выкананні палёту над вызначанай тэрыторыяй.
2. Апрача таго, ад тых самых збораў і падаткаў, за выключэннем
плацяжоў, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з выконваемым
абслугоўваннем, вызваляюцца:
а) запасы паветранага судна, узятыя на борт на тэрыторыі
аднаго Дагаворнага Боку ў колькасцях, устаноўленых уладамі названага
Дагаворнага Боку і прызначаных для выкарыстоўвання на борце
паветранага судна назначанага авіяпрадпрыемства, занятага на
міжнароднай авіялініі другога Дагаворнага Боку,
b) запасныя часткі і звычайнае абсталяванне, увезеныя на
тэрыторыю другога Дагаворнага Боку з мэтай правядзення тэхнічнага
абслугоўвання або рамонту паветранага судна, якое эксплуатуецца на
міжнароднай лініі назначаным авіяпрадпрыемствам другога Дагаворнага
Боку,
с) паліва і змазачныя матэрыялы, прызначаныя для паветранага
судна, якое знаходзіцца ў эксплуатацыі на міжнародных лініях
назначаным авіяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку, нават калі
гэтыя запасы выкарыстоўваюцца на частцы маршруту, які ажыццяўляецца
над тэрыторыяй Дагаворнага Боку, дзе яны былі ўзятыя на борт.
Матэрыялы, на якія робяцца спасылкі ў пунктах а), b), с),
могуць быць паводле патрабавання пастаўлены пад нагляд або кантроль
мытных улад.
Артыкул 7
Захоўванне абсталявання і запасаў паветранага судна
Звычайнае абсталяванне, таксама як прылады і запасы, якія
захоўваюцца на борце паветранага судна назначанага авіяпрадпрыемства
любога Дагаворнага Боку, могуць быць выгружаны на тэрыторыі другога
Дагаворнага Боку толькі з дазволу мытных улад гэтай тэрыторыі. У
гэтых выпадках яны могуць знаходзіцца пад кантролем названых улад да
таго часу, пакуль не будуць рээкспартаваныя або выкарыстаныя ў
адпаведнасці з мытнымі правіламі.
Артыкул 8
Прамыя транзітныя перавозкі
Пасажыры, багаж, груз і пошта, што ідуць прамым транзітам праз
тэрыторыю аднаго з Дагаворных Бакоў і не пакідаюць зоны аэрапорта,
адведзенай для такой мэты, падлягаюць спрошчанаму дагляду, за
выключэннем выпадкаў, якія тычацца мер бяспекі супраць выкарыстання
сілы, паветранага пірацтва, кантрабанды наркатычных рэчываў. Багаж,
груз і пошта, якія ідуць прамым транзітам, вызваляюцца ад мытных
збораў ды іншых відаў плацяжоў.
Артыкул 9
Фінансавыя палажэнні
1. Кожнае авіяпрадпрыемства мае права непасрэдна само або праз
агентаў прадаваць і распаўсюджваць свае ўласныя дакументы на
перавозку. Такія авіяпрадпрыемствы маюць права на продаж гэтых
перавозак, а любая асоба - на іх свабодную куплю.
2. Кожнае назначанае авіяпрадпрыемства мае права на трансферт
сумы перавышэння даходаў над расходамі, атрыманай у сувязі з
перавозкай пасажыраў, грузу і пошты ў адпаведнасці з афіцыйным
курсам абмену. У выпадку адсутнасці адпаведных палажэнняў пагаднення
па разліках паміж Дагаворнымі Бакамі вышэйзгаданы трансферт
ажыццяўляецца ў свабодна канверсаванай валюце на падставе
нацыянальных законаў і адпаведных палажэнняў валютнага абмену, разам
з гэтым кожны Дагаворны Бок мае права продажу ў мясцовай валюце ў
межах тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 10
Палажэнні адносна правазных ёмістасцей
1. Назначаныя авіяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў
карыстаюцца справядлівымі і роўнымі правамі па эксплуатацыі
дагаворных ліній на вызначаных маршрутах паміж іх тэрыторыямі.
2. Пры эксплуатацыі дагаворных ліній авіяпрадпрыемствы кожнага
Дагаворнага Боку павінны ўлічваць інтарэсы авіяпрадпрыемстваў
другога Дагаворнага Боку, каб выключыць умяшанне ў абслугоўванне,
якое ажыццяўляецца апошнім на ўсіх цалкам або частцы адных і тых
самых маршрутаў.
3. Дагаворныя лініі, што знаходзяцца ў эксплуатацыі Дагаворных
Бакоў, павінны быць у цесных суадносінах з патрабаваннямі
грамадскасці адносна перавозак па вызначаных маршрутах і мець сваёй
галоўнай мэтай забеспячэнне правазных ёмістасцей, адэкватных для
выканання бягучых і меркаваных аб'ёмаў перавозак пасажыраў, багажу,
грузаў і пошты, што выконваюцца або транспартуюцца на тэрыторыю
Дагаворнага Боку, які назначае авіяпрадпрыемства.
4. У выпадку эксплуатацыі дагаворных авіяліній назначанымі
авіяпрадпрыемствамі Дагаворных Бакоў паміж імі дасягаецца
дамоўленасць адносна частаты і аб’ёму правазных ёмістасцей па
вызначаных маршрутах. Расклад палётаў і аб’ём правазных ёмістасцей
падлягае зацвярджэнню авіяцыйных улад абодвух Дагаворных Бакоў.
Аб'ём гэтых правазных ёмістасцей перыядычна рэгулюецца ў залежнасці
ад патрэбаў перавозак на падставе зацвярджэння авіяцыйных улад
абодвух Дагаворных Бакоў.
5. З мэтай задавальнення непрадугледжаных патрэб часовага
характару адносна перавозак назначаныя авіяпрадпрыемствы незалежна
ад палажэнняў гэтага Пагаднення могуць дамовіцца аб часовых
павелічэннях аб’ёмаў правазных ёмістасцей, пры ўмове, што гэтая мера
з'яўляецца неабходнай для задавальнення патрабаванняў перавозак.
6. У выпадку, калі ў эксплуатацыі назначанага
авіяпрадпрыемства знаходзіцца пункт, размешчаны ў трэцяй краіне па
працягласці вызначанага маршруту, правазныя ёмістасці, дадатковыя да
ўстаноўленых у адпаведнасці з вышэйпададзенымі пунктамі 3 і 4,
могуць эксплуатавацца на падставе пагаднення паміж авіяцыйнымі
ўладамі Дагаворных Бакоў.
Артыкул 11
Прадстаўніцтвы
Кожны Дагаворны Бок пакідае права назначанаму
авіяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку накіроўваць і мець на
ўтрыманні на сваёй тэрыторыі патрэбную колькасць тэхнічнага і
камерцыйнага персаналу для эксплуатацыі ў поўным аб’ёме дагаворных
ліній. Вышэйзгаданы персанал падпарадкоўваецца правілам Дагаворнага
Боку адносна ўезду і знаходжання на тэрыторыі гэтага Дагаворнага
Боку.
Артыкул 12
Авіяцыйная бяспека
1. У адпаведнасці з іх правамі і абавязкамі паводле
міжнароднага права Дагаворныя Бакі зноў пацвярджаюць, што іх
абавязацельствы адзін перад адным адносна абароны бяспекі
грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання з'яўляюцца
неад’емнай часткай гэтага Пагаднення. Не абмяжоўваючы агульнасць
сваіх правоў і абавязацельстваў паводле міжнароднага права,
Дагаворныя Бакі, у прыватнасці, дзейнічаюць у адпаведнасці з
палажэннямі Канвенцыі аб злачынствах і некаторых іншых актах, якія
ўчыняюцца на борце паветранага судна, падпісанай у Токіо 14 верасня
1963 г., Канвенцыі аб прадухіленні незаконнага захопу паветранага
судна, падпісанай у Гаазе 16 снежня 1970 г., Канвенцыі па барацьбе з
незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі грамадзянскай
авіяцыі, падпісанай у Манрэалі 23 верасня 1971 г., або любой іншай
канвенцыі па авіяцыйнай бяспецы, да якой могуць далучыцца Дагаворныя
Бакі.
2. Дагаворныя Бакі аказваюць паводле просьбы адзін аднаму ўсю
неабходную дапамогу, каб прадухіліць акты незаконнага захопу
грамадзянскіх паветраных суднаў ды іншыя незаконныя акты, якія
парушаюць бяспеку такіх паветраных суднаў, іх пасажыраў і экіпажа,
аэрапортаў і навігацыйнага абсталявання, а таксама ўсякую іншую
пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі.
3. Дагаворныя бакі ў сваіх узаемаадносінах дзейнічаюць у
адпаведнасці з палажэннямі аб авіяцыйнай бяспецы, што ўстаноўлены
Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі і з'яўляюцца
Дадаткамі да Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, у такой
меры, у якой такія палажэнні бяспекі тычацца Дагаворных Бакоў; яны
павінны патрабаваць, каб карыстальнікі паветраных суднаў,
зарэгістраваныя ў іх, або карыстальнікі паветраных суднаў, чыё
асноўнае месца працы ці сталае месца пражывання знаходзіцца на іх
тэрыторыі, або карыстальнікі аэрапортаў на іх тэрыторыі дзейнічалі
згодна з такімі палажэннямі авіяцыйнай бяспекі.
4. Кожны Дагаворны Бок пагаджаецца, што ад такіх
карыстальнікаў паветраных суднаў можа патрабавацца выкананне
палажэнняў авіяцыйнай бяспекі, названых вышэй у пункце 3, якія
павінны выконвацца паводле патрабавання другога Дагаворнага Боку
падчас уваходу, выхаду або знаходжання ў межах тэрыторыі гэтага
другога Дагаворнага Боку.
5. Кожны Дагаворны Бок павінен забяспечыць эфектыўнае
прымяненне адэкватных мер у межах яго тэрыторыі для абароны
паветраных суднаў і прагляду пасажыраў, экіпажа, ручной паклажы,
багажу, грузу і запасаў паветраных суднаў перад і падчас пасадкі або
пагрузкі. Кожны Дагаворны Бок павінен ставіцца з належнай павагай да
любой просьбы, выказанай другім Дагаворным Бокам адносна прыняцця
разумных спецыяльных мер бяспекі, каб прадухіліць пэўную пагрозу.
6. У выпадку здарэння або пагрозы здарэння з незаконным
захопам грамадзянскага паветранага судна або іншага незаконнага
акта, што парушае бяспеку такога паветранага судна, пасажыраў і
экіпажа, аэрапортаў або навігацыйнага абсталявання, Дагаворныя Бакі
павінны дапамагадь адзін аднаму шляхам устанаўлення сувязі ды
прыняцця іншых адпаведных мер з мэтай хуткага і бяспечнага спынення
такога здарэння або яго пагрозы.
7. У выпадку адхілення Дагаворнага Боку ад палажэнняў
авіяцыйнай бяспекі гэтага Пагаднення авіяцыйныя ўлады другога
Дагаворнага Боку могуць патрабаваць правесці неадкладныя
кансультацыі з авіяцыйнымі ўладамі гэтага Боку.
Артыкул 13
Устанаўленне тарыфаў
1. Тарыфы, якія ўстанаўліваюцца авіяпрадпрыемствам аднаго
Дагаворнага Боку на перавозку на або з тэрыторыі другога Дагаворнага
Боку, павінны ўстанаўлівацца на разумным узроўні з улікам усіх
звязаных з гэтым фактараў, уключаючы выдаткі на эксплуатацыю,
разумныя прыбыткі і тарыфы другіх авіяпрадпрыемстваў.
2. Тарыфы, названыя ў Артыкуле 1 гэтага Пагаднення і пункце 1
гэтага Артыкула, па магчымасці ўзгадняюцца паміж назначанымі
авіяпрадпрыемствамі абодвух Дагаворных Бакоў пасля кансультацый з
іншымі авіяпрадпрыемствамі, што ажыццяўляюць паветраныя перавозкі на
ўсёй працягласці або частцы маршруту. Такое пагадненне, калі гэта
магчыма, дасягаецца праз працэдуру, прынятую Міжнароднай асацыяцыяй
авіяцыйнага транспарту.
3. Узгодненыя такім чынам тарыфы павінны быць пададзены на
зацвярджэнне авіяцыйнымі ўладамі абодвух Дагаворных Бакоў не пазней,
як за шэсцьдзесят (60) дзён да прапанаванай даты іх увядзення. У
асобых выпадках гэты тэрмін можа быць скарочаны пры ўмове згоды
вышэйзгаданых улад.
4. Гэта адабрэнне можа быць дадзена спецыяльным чынам. Калі
ніякая з авіяцыйных улад не выказала сваёй нязгоды на працягу
трыццаці (30) дзён з даты падачы ў адпаведнасці з палажэннямі пункта
3 гэтага Артыкула, тарыфы лічацца зацверджанымі. У выпадку, калі
тэрмін падачы будзе скарочаны ў адпаведнасці з палажэннямі пункта 3,
авіяцыйныя ўлады могуць пагадзіцца, каб тэрмін, на працягу якога
павінна быць паведамлена аб любой нязгодзе, быў меншы за трыццаць
(30) дзён.
5. Калі тарыф не можа быць узгоднены ў адпаведнасці з
палажэннямі пункта 2 гэтага Артыкула або авіяцыйныя ўлады аднаго
Дагаворнага Боку паведамяць авіяцыйным ўладам другога Дагаворнага
Боку аб сваёй нязгодзе з любым тарыфам, узгодненым у адпаведнасці з
палажэннямі пункта 2, авіяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў паспрабуюць
устанавіць тарыфы паводле ўзаемнай згоды.
6. Калі авіяцыйныя ўлады не могуць дамовіцца адносна любога
тарыфу, вызначанага ў адпаведнасці з палажэннямі параграфа 3 гэтага
Артыкула, або аб устанаўленні любога тарыфу ў адпаведнасці з
палажэннямі пункта 5 гэтага Артыкула, спрэчка будзе вырашана ў
адпаведнасці з палажэннямі Артыкула 19 гэтага Пагаднення.
7. Тарыф, устаноўлены ў адпаведнасці з палажэннямі гэтага
Артыкула, застаецца ў сіле да ўстанаўлення новага тарыфу. Тым не
менш яго дзеянне не можа быць працягнута ў адпаведнасці з
палажэннямі гэтага пункта больш чым на дванаццаць (12) месяцаў пасля
даты, калі сканчаецца тэрмін яго дзеяння.
Артыкул 14
Падача інфармацыі і статыстыкі
Авіяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку падаюць паводле
просьбы авіяцыйных улад другога Дагаворнага Боку такую перыядычную
інфармацыю або іншыя статыстычныя справаздачы, якія абгрунтавана
могуць быць запатрабаваны э мэтай вызначэння аб’ёму правазных
ёмістасцей, што выкарыстоўваюцца на дагаворных лініях назначанымі
авіяпрадпрыемствамі першага Дагаворнага Боку. Гэтыя справаздачы
ўключаюць усю інфармацыю, неабходную для вызначэння агульнай
колькасці перавозак, якія выконваюцца гэтымі авіяпрадпрыемствамі на
дагаворных лініях, а таксама пачатковы і канцавы пункты перавозак.
Артыкул 15
Кансультацыі
У духу цеснага супрацоўніцтва авіяцыйныя ўлады Дагаворных
Бакоў праводзяць перыядычныя кансультацыі адзін з другім, каб
забяспечыць выкананне і здавальняючае прытрымліванне палажэнняў
гэтага Пагаднення і Дадатку да яго.
Артыкул 16
Змяненні
1. У выпадку, калі любы з Дагаворных Бакоў лічыць мэтазгодным
унесці змяненні ў любое з палажэнняў гэтага Пагаднення, ён можа
звярнуцца з просьбай аб правядзенні кансультацый з другім Дагаворным
Бокам; гэтыя кансультацыі могуць адбыцца паміж авіяцыйнымі ўладамі
праз правядзенне дыскусій або перапіскі і пачнуцца на працягу
шасцідзесяці (60) дзён з дня звароту. Узгодненыя такім чынам
змяненні набываюць моц пасля пацвярджэння шляхам абмену
дыпламатычнымі нотамі.
2. Змяненні Дадатку могуць ажыццяўляцца шляхам падпісання
прамога пагаднення паміж авіяцыйнымі ўладамі Дагаворных Бакоў.
Артыкул 17
Адпаведнасць са шматбаковымі пагадненнямі
У гэта Пагадненне і Дадатак да яго будуць уносіцца змяненні з
мэтай прывядзення іх у апаведнасць са шматбаковымі канвенцыямі, якія
могуць стаць абавязковымі для абодвух Дагаворных Бакоў.
Артыкул 18
Спыненне дзеяння
Кожны Дагаворны Бок у любы час можа паведаміць другому
Дагаворнаму Боку аб сваім рашэнні скасаваць гэтае Пагадненне;
адначасова такое паведамленне павінна быць накіравана ў Міжнародную
арганізацыю грамадзянскай авіяцыі. У такім выпадку Пагадненне спыняе
сваё дзеянне праз дванаццаць (12) месяцаў з даты атрымання
паведамлення другім Дагаворным Бокам, калі толькі гэтае паведамленне
не было анулявана паводле ўзаемнай згоды да сканчэння гэтага
тэрміну. Пры адсутнасці пацвярджэння атрымання другім Дагаворным
Бокам паведамленне лічыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён
пасля атрымання паведамлення Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай
авіяцыі.
Артыкул 19
Урэгуляванне спрэчак
1. У выпадку ўзнікнення любой спрэчкі паміж Дагаворнымі
Бакамі, звязанай з інтэрпрэтацыяй або прымяненнем гэтага Пагаднення
і Дадатка да яго, Дагаворныя Бакі ў першую чаргу імкнуцца вырашыць
яе шляхам перагавораў.
2. Калі Дагаворныя Бакі не могуць дасягнуць урэгулявання
шляхам перагавораў, яны могуць згадзіцца на перадачу спрэчкі для
вырашэння якой-небудзь асобе або органу, або спрэчка, паводле
просьбы любога Дагаворнага Боку, можа быць пададзена на вырашэнне
суда з трох арбітраў, дзе кожны Дагаворны Бок прызначае па адным
арбітры, а трэці прызначаецца двума ўжо прызначанымі. Кожны
Дагаворны Бок прызначае арбітра на працягу шасцідзесяці (60) дзён з
даты атрымання любым з Дагаворных Бакоў па дыпламатычных каналах
паведамлення ад другога Дагаворнага Боку з запытам аб вырашэнні
спрэчкі такім арбітражным судом; пры гэтым трэці арбітр будзе
прызначаны на працягу наступных шасцідзесяці (60) дзён. Калі адзін з
Дагаворных Бакоў не прызначыць арбітра на працягу агаворанага
тэрміну або калі трэці арбітр не прызначаны на працягу агаворанага
тэрміну, Прэзідэнт Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі
паводле просьбы любога з Дагаворных Бакоў прызначыць арбітра або
арбітраў у залежнасці ад сітуацыі. У такіх выпадках трэці арбітр
павінен быць грамадзянінам трэцяй дзяржавы і выступаць як прэзідэнт
арбітражнага суда.
3. Дагаворныя Бакі абавязаны выконваць любыя рашэнні, прынятыя
ў адпаведнасці з палажэннямі пункта 2 гэтага Пагаднення.
4. Калі на працягу тэрміну любы з Дагаворных Бакоў або
авіяпрадпрыемства любога Дагаворнага Боку не выконвае рашэнняў, якія
павінны прымацца ў адпаведнасці з палажэннямі параграфа 2 гэтага
Артыкула, другі Дагаворны Бок можа абмежаваць, прыпыніць або
ануляваць любыя правы або прывілеі, якія ён надаў паводле гэтага
Пагаднення Дагаворнаму Боку, што не выконвае Пагаднення.
5. Кожны Дагаворны Бок пакрывае выдаткі за арбітра, якога ён
прызначыў. Астатнія выдаткі за правядзенне арбітражу пароўну
размяркоўваюцца паміж Дагаворнымі Бакамі.
Артыкул 20
Загалоўкі
Загалоўкі, што даюцца ў пачатку кожнага Артыкула гэтага
Пагаднення, выкарыстоўваюцца з мэтай рэкамендацый і зручнасці, а не
вызначаюць, абмяжоўваюць або апісваюць межы ці сэнс гэтага
Пагаднення.
Артыкул 21
Рэгістрацыя
Гэтае Пагадненне рэгіструецца ў Міжнароднай арганізацыі
грамадзянскай авіяцыі.
Артыкул 22
Уваходжанне ў сілу
Гэтае Пагадненне ўступае ў сілу пасля выканання кожным
Дагаворным Бокам канстытуцыйных фармальнасцей з даты абмену
дыпламатычнымі нотамі, што пацвярджаюць іх выкананне.
Учынена ў Мінску 8 жніўня 1995 г. на беларускай, турэцкай і
англійскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць аднолькавую сілу. У
выпадку розначытанняў перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублікі Беларусь Турэцкай Рэспублікі
Подпіс Подпіс
Дадатак
Графік маршрутаў
Частка 1
Маршруты, вызначаныя для эксплуатацыі авіяпрадпрыемствам або
авіяпрадпрыемствамі Беларусі:
Пункты ў Беларусі - прамежкавыя пункты - Стамбул
Заўвагі:
1. Прамежкавыя пункты могуць не вызначацца пры выкананні
палётаў, калі дагаворныя лініі пачынаюцца або заканчваюцца ў
Беларусі.
2. У прамежкавых пунктах не можа ажыццяўляцца пасадка або
пагрузка пасажыраў, багажу, грузу або пошты з мэтай іх далейшай
высадкі ці выгрузкі на тэрыторыі Турцыі і наадварот, за выключэннем
выпадкаў, калі гэта ўзгоднена авіяцыйнымі ўладамі Дагаворных Бакоў.
Гэтыя абмежаванні таксама тычацца ўсіх транзітных перавозак.
Частка 2
Маршруты, вызначаныя для эксплуатацыі авіяпрадпрыемствам або
авіяпрадпрыемствамі Турцыі:
Пункты ў Турцыі - прамежкавыя пункты - Мінск
Заўвагі:
1. Прамежкавыя пункты могуць не вызначацца пры выкананні
палётаў, калі дагаворныя лініі пачынаюцца або заканчваюцца ў Турцыі.
2. У прамежкавых пунктах не можа ажыццяўляцца пасадка або
пагрузка пасажыраў, багажу, грузу або пошты з мэтай іх далейшай
высадкі або выгрузкі на тэрыторыі Беларусі і наадварот, за
выключэннем выпадкаў, калі гэта ўзгоднена авіяцыйнымі ўладамі
Дагворных Бакоў. Гэтыя абмежаванні таксама тычацца ўсіх відаў
транзітных перавозак.
|