ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОўНIЦТВЕ ў
ГАЛIНАХ АДУКАЦЫI, НАВУКI, КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 4 чэрвеня 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы развiваць адносiны памiж дзвюма краiнамi ў галiнах
адукацыi, навукi, культуры i спорту i з мэтай упарадкавання сваiх
узаемаадносiн у гэтых галiнах,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул I
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў
галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту.
Артыкул II
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю адносiн памiж
адпаведнымi унiверсiтэтамi, навуковымi i тэхнiчнымi ўстановамi сваiх
краiн i з гэтай мэтай будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж
унiверсiтэтамi i ўстановамi i заключаць пратаколы аб супрацоўнiцтве
памiж iмi.
Артыкул III
Усведамляючы важнасць навуковага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва
памiж сваiмi краiнамi, Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць абмену
навуковымi праектамi, праграмамi i арганiзоўваць навуковыя
канферэнцыi, сустрэчы, стажыроўкi i абмены экспертамi, правядзенне
сумесных навуковых работ.
Артыкул IV
Дагаворныя Бакi будуць развiваць памiж навуковымi i
навучальнымi ўстановамi абмен кнiгамi, перыядычнымi выданнямi,
iншымi навуковымi i адукацыйнымi публiкацыямi ў галiнах навукi,
тэхнiкi i мастацтва.
Артыкул V
Дагаворныя Бакi будуць прыдаваць важнасць супрацоўнiцтву ў
галiнах бiблiятэказнаўства, археалогii, кнiгавыдання, музеязнаўства,
а таксама рэстаўрацыi гiстарычных рэчаў i помнiкаў.
Артыкул VI
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё адносiн ў галiнах
тэатра, музыкi, харэаграфii i iншых галiнах мастацтва, i з гэтай
мэтай будуць абменьвацца выканаўцамi i групамi ў гэтых галiнах.
Артыкул VII
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць узаемнай арганiзацыi
музейных i iншых выставак i будуць садзейнiчаць ажыццяўленню
адпаведных дамоўленасцяў.
Артыкул VIII
Дагаворныя Бакi будуць стымуляваць iнтарэс да лiтаратуры
кожнага з Дагаворных Бакоў у сваiх краiнах. З гэтай мэтай яны будуць
прымаць неабходныя меры.
Артыкул IX
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць развiццё супрацоўнiцтва ў
галiне кiнематаграфii, удзел у мiжнародных кiнафестывалях,
праводзiмых ў сваiх краiнах.
Артыкул X
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву памiж сваiмi
ўстановамi радыё i тэлебачання i ў гэтых мэтах будуць абменьвацца
радыё- i телевiзiйнымi праграмамi.
Артыкул XI
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва
памiж сваiмi iнфармацыйнымi агенцтвамi i ўстановамi сродкаў масавай
iнфармацыi.
Артыкул XII
Дагаворныя Бакi будуць прымаць меры па ажыццяўленню
супрацоўнiцтва памiж спартыўнымi арганiзацыямi сваiх краiн, якое
будзе спрыяць абмену спартсменамi, адмiнiстратарамi i трэнерамi, а
таксама ўзаемнай арганiзацыi спартыўнай дзейнасцi.
Артыкул XIII
Дагаворныя Бакi будуць ажыццяўляць вышэйзгаданую ў гэтым
Пагадненнi дзейнасць у рамках сумесных праграм абмену, сумесна
распрацаваных iх прадстаўнiкамi, якiя будуць прызначаны Дагаворнымi
Бакамi.
Артыкул XIV
Гэта Пагадненне будзе ўведзена ў дзеянне пасля пiсьмовага
паведамлення кожнага з Дагаворных Бакоў па дыпламатычных каналах аб
выкананнi адпаведных заканадаўчых працэдур, неабходных для
уступлення Пагаднення у сiлу, i будзе дзейнiчаць на працягу пяцi
гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца на
наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не
паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб сваiм жаданнi
дэнансаваць яго не пазней, чым за 3 месяцы да сканчэння яго дзеяння.
Аформлена ў г.Мiнску 8 жнiўня 1995 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i турэцкай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Ўрад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Ўрад Турэцкай Рэспублiкi ______________ подпiс
|