ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Государственное патентное ведомство Республики Беларусь при Совете Министров Республики Беларусь от 23 марта 1995 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне прамысловай уласнасцi памiж Патэнтным ведамствам Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўным патэнтным ведамствам Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦI ПАМIЖ
ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I ДЗЯРЖАЎНЫМ
ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ*

____________________________
     *Уступiла ў сiлу 23 сакавiка 1995 г.

     Патэнтнае  ведамства  Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўнае патэнтнае
ведамства  Рэспублiкi  Беларусь (называных далей Ведамствы), жадаючы
садзейнiчаць   развiццю  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва   памiж
Польшчай  i  Беларуссю,  адзначаючы  важнае  значэнне пытанняў аховы
прамысловай уласнасцi ў гэтых краiнах, пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Ведамствы  будуць  прымаць  усе  магчымыя меры дзеля развiцця i
паглыблення ўзаемавыгадных адносiн памiж iмi шляхам абмену вопытам i
ўзаемадапамогi ў пытаннях, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.

                             Артыкул 2

     Ведамствы    будуць    супрацоўнiчаць  па  наступных   асноўных
накiрунках:
     - прававыя пытаннi аховы прамысловай уласнасцi;
     - экспертыза аб'ектаў прамысловай уласнасцi;
     - патэнтная iнфармацыя i аўтаматызацыя;
     - падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне прамысловай уласнасцi.

                             Артыкул 3

     Канкрэтныя  мерапрыемствы па асноўных накiрунках супрацоўнiцтва
i  форма  iх  правядзення (абмен iнфармацыяй, кансультацыi, сумесныя
семiнары,    узаемныя    стажыроўкi  спецыялiстаў  i  г.д.)   будуць
прадугледжвацца  адпаведнымi  рабочымi  планамi,  якiя  могуць  быць
узгоднены шляхам перапiскi.

                             Артыкул 4

     Камандзiраванне спецыялiстаў    для    рэалiзацыi    канкрэтных
мерапрыемстваў у    рамках    асноўных    напрамкаў   супрацоўнiцтва
фiнансуецца тым бокам,  якi iх накiроўвае,  калi iншае не  агаворана
рабочым планам.

                             Артыкул 5

     Ведамствы,  як  правiла, адзiн раз у год, па чарзе, у Польшчы i
Беларусi, праводзяць   перагаворы,   дзе   абмяркоўваюць    развiццё
супрацоўнiцтва. Вынiкi перагавораў афармляюць пратаколам.

                             Артыкул 6

     Гэта  пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  моманту яго падпiсання i
дзейнiчае неабмежаваны   час.   Бакi   могуць   дэнансаваць    гэтае
пагадненне,  паведамiўшы  пра дэнансацыю за тры месяцы да заканчэння
календарнага году.

     Аформлена ў г.Варшаве  23 сакавiка 1995 года ў двух экзэмплярах
на  рускай  мове.  Пагадненне  будзе  падрыхтавана  на  польскай   i
беларускай мовах i накiравана бакам на подпiс.

За Патэнтнае ведамства                 За Дзяржаўнае патэнтнае
Рэспублiкi Польшча                     ведамства Рэспублiкi Беларусь
       В.Котарба                                        В.I.Кудашоў


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России