ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 21 января 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб ахове месцаў памяцi i захаванняў ахвяр войн i рэпрэсiй"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ АХОВЕ МЕСЦАў ПАМЯЦI I ЗАХАВАННЯў АХВЯР ВОЙН I РЭПРЭСIЙ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 8 сакавiка 1996 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей
называюцца "Бакi",

     -  дзейнiчаючы ў  iнтарэсах абодвух народаў дзеля дасягнення iх
поўнага ўзаемаразумення;

     -   iмкнучыся  ўвекавечыць   належным  чынам   месцы  памяцi  i
захаванняў пахаваных  на тэрыторыi Беларусi  i Польшчы вайскоўцаў  i
грамадзянскiх  асоб,  памёршых,  загiнуўшых  i  закатаваных у вынiку
барацьбы за незалежнасць, войнаў i рэпрэсiй;

     -  прымаючы  пад  увагу  палажэннi  артыкула  25 Дагавора памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Рэспублiкай  Польшча  аб  добрасуседстве i
дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года;

     -  кiруючыся  адпаведнымi  палажэннямi  Жэнеўскiх  Канвенцый аб
ахове  ахвяр вайны  ад 12   жнiўня 1949  года, а  таксама Дадатковых
Пратаколаў да iх;

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             АРТЫКУЛ 1

     Для мэтаў гэтага Пагаднення:
     "месца  памяцi  i  захаванняў"  азначае  месца,  што  звязана з
барацьбой за незалежносць, войнамi i рэпрэсiямi;
     "уладкаванне  месц памяцi  i захаванняў"  азначае вызначэнне iх
межаў,   устаноўка   надмагiльных   помнiкаў,   помнiкаў,   памятных
збудаванняў i дошак;
     "утрыманне  месцаў  памяцi  i  захаванняў"  азначае  захоўванне
магiл, надмагiльных помнiкаў, памятных збудаванняў i дошак.

                             АРТЫКУЛ 2

     1.  Гэта Пагадненне  рэгулюе супрацоўнiцтва  Бакоў у  вырашэннi
пытанняў,  звязаных  з  устанаўленнем,  рэгiстрацыяй, уладкаваннем i
належным  утрыманнем  месцаў  памяцi  i  захаванняў  -  беларускiх ў
Рэспублiцы Польшча  i польскiх у Рэспублiцы  Беларусь - вайскоўцаў i
грамадзянскiх  асоб,  памёршых,  загiнуўшых  i  закатаваных у вынiку
барацьбы за незалежнасць, войн або рэпрэсiй.
     Палажэннi   гэтага  Пагаднення   распаўсюджваюцца  таксама   на
пытаннi,  звязаныя  з  эксгумацыяй   астанкаў  i  вартым  iх  памяцi
перазахаваннем.

     2.  Бакi   абменьваюцца  iснуючай  iнфармацыяй,   што  датычыць
распалажэння месцаў  памяцi i захаванняў, iх  колькасцi i памераў, а
таксама персанальных дадзеных на памёршых, загiнуўшых i закатаваных,
а таксама любой iншай iнфармацыяй, што мае дачыненне да такiх асоб i
звязанай з рэалiзацыяй гэтага Пагаднення.
     Кожны  з  Бакоў  складзе  i  перадасць  другому Боку спiсы ўсiх
месцаў памяцi i захаванняў.

     3. У выпадку выяўлення новых месцаў памяцi i захаванняў Бок, на
тэрыторыi дзяржавы  якой яны знаходзяцца, неадкладна  прымае меры да
iх  захоўвання. Такiя  месцы па  ўзаемнай згодзе  Бакоў уключаюцца ў
спiсы, памянёныя ў п.2 гэтага Артыкула.

                             АРТЫКУЛ 3

     1.  Кожны  з  Бакоў  забяспечвае  ўтрыманне  на тэрыторыi сваёй
дзяржавы месцаў  памяцi i захаванняў  асоб, памянёных у  п.1 арт.2 у
адпаведнасцi  з палажэннямi  Жэнеўскiх Канвенцый  ад 12  жнiўня 1949
года аб ахове ахвяр вайны i Дадатковых Пратаколаў да iх.

     2.  Кожны  з  Бакоў  неадкладна  iнфармуе  адзiн аднаго аб усiх
выпадках  апаганення, разбурэння  або пашкоджвання  месцаў памяцi  i
захаванняў  i  прымае  неадкладныя  меры  з  мэтай  прывядзення iх у
належны  парадак,   пакарання  вiнаватых  i   недапушчэння  падобных
дзеянняў у будучым.

     3. Бакi будуць iмкнуцца  вызвалiць тэрыторыю, што акружае месцы
памяцi  i  захаванняў  ад  усiх  пабудоў,  несумяшчальных  з  вартым
выглядам гэтых месцаў.

     4. Са згоды Бакоў парадак уладкавання i ўтрымання месцаў памяцi
i захаванняў   можа  ўдакладняцца.   Дадаткова  да  iснуючых  могуць
прымяняцца  iншыя формы  ўвекавечвання памяцi  памёршых, згiнуўшых i
закатаваных.

     5. Пры  рэалiзацыi мерапрыемстваў, памянёных  у гэтым артыкуле,
Бакi улiчваюць нацыянальныя i рэлiгiйныя традыцыi.

                             АРТЫКУЛ 4

    1. У мэтах перадачы  зацiкаўленаму Боку астанкаў асоб, памянёных
у п.1 арт.2  гэтага  Пагаднення, iх  эксгумацыя праводзiцца выключна
па просьбе гэтага  Боку i са згоды Боку,  на тэрыторыi дзяржавы якой
яны пахаваны.

     2.  Пасля атрымання  згоды  на  эксгумацыю i  перадачу астанкаў
абодва  Бакi  праз  упаўнаважных  прадстаўнiкоў узгадняюць працэдуру
правядзення  эксгумацыi  i  перадачы   астанкаў,  знойдзеных  з  iмi
асабiстых рэчаў, дакументаў, узнагарод i знакаў узнагарод.

                             АРТЫКУЛ 5

     1.  Перапахаванне астанкаў  у  дзяржаве,  у якой  яны пахаваны,
ажыццяўляецца  толькi   ў  выключных  выпадках   згодна  з  рашэннем
адпаведных улад  таго Боку, на  тэрыторыi дзяржавы якой  знаходзяцца
захаваннi.   Аб   плануемым   захаваннi   неадкладна   паведамляецца
адпаведным ўладам другога Боку.
     Памянёныя  перапахаваннi праводзяцца  пераважна шляхам пераноса
астанкаў у месцы iснуючых захаванняў.

     2.   Эксгумацыя   ажыццяўляецца    пад   непасрэдным   наглядам
упаўнаважаных  прадстаўнiкоў Бакоў  у адпаведнасцi  з заканадаўствам
дзяржавы Бока, у якой яна праводзiцца.

                             АРТЫКУЛ 6

     1.  Кожны  з  Бакоў  па  ўзгадненню  з  другiм  Бокам прымае на
тэрыторыi  сваёй дзяржавы  спецыялiстаў, прызначаных  упаўнаважанымi
органамi другога Боку для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення.

     2.  Кожны   з  Бакоў  забяспечвае   спецыялiстам  другога  Боку
неабходныя ўмовы для iх дзейнасцi, уключаючы прадстаўленне працоўных
i жылых  памяшканняў,   свабоду  перамяшчэння  па   тэрыторыi  сваёй
дзяржавы i доступ да ўсiх  крынiц iнфармацыi, што маюць дачыненне да
месцаў  памяцi  i  захаванняў,  а  таксама  аказвае  iм  усемагчымую
дапамогу i падтрымку.

     3.  Умовы  дзейнасцi,  тэрмiны  знаходжання  i  колькасць  груп
спецыялiстаў узгадняюцца ўпаўнаважанымi органамi Бакоў.

     4.  Прадстаўнiкi ўпаўнаважаных  органаў Бакоў  маюць права  без
папярэдняга  паведамлення азнаёмiцца  з дзейнасцю  спецыялiстаў, што
знаходзяцца на тэрыторыi iх дзяржаў.

                             АРТЫКУЛ 7

     Мытныя  органы  Бакоў  не  пазней,  чым  праз  тры месяцы пасля
ўступлення ў сiлу гэтага  Пагаднення ўзгадняюць парадак перамяшчэння
праз  гранiцу  абсталявання,   транспартных  сродкаў  i  матэрыялаў,
прызначаных для ўладкавання месцаў памяцi i захаванняў.

                             АРТЫКУЛ 8

     1.  Кожны  з  Бакоў  фiнансуе  ўсе  мерапрыемствы,  звязаныя  з
утрыманнем месцаў  памяцi i захаванняў  асоб, памянёных у  п.1 арт.2
гэтага Пагаднення, на тэрыторыi сваёй дзяржавы.

     2. Фiнансавыя затраты на мерапрыемствы, памянёныя ў п.4 арт.3 i
арт.4 гэтага  Пагаднення, ажыццяўляе зацiкаўлены  Бок. Па ўзгадненню
Бакоў гэтыя  затраты могуць быть часткова,  або цалкам кампенсаваны,
або размеркаваны ў адпаведнасцi  з прынцыпам эквiвалентнасцi затрат,
з улiкам выдаткаў, што зроблены на гэтыя мэты ў мiнулым.

     3. Мерапрыемствы, памянёныя ў арт.5 гэтага Пагаднення, фiнансуе
той Бок, на тэрыторыi дзяржавы якой яны ажыццяўляюцца.

     4.  Кожны  з  Бакоў  нясе  выдаткi,  звязаныя са знаходжаннем i
дзейнасцю  ўпаўнаважаных   груп  сваiх  спецыялiстаў   на  тэрыторыi
дзяржавы другога Боку.

                             АРТЫКУЛ 9

     1. Грамадзянам дзяржавы аднаго Боку гарантуецца свабодны доступ
да месцаў памяцi i захаванняў, што знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы
другога Боку.

     2. Кожны з Бакоў  садзейнiчае наведванню гэтых месцаў, асаблiва
пад  час  знамянальных  гадавiн  i  святаў,  асобамi,  якiя  жадаюць
ушанаваць памяць памёршых, загiнуўшых i закатаваных.

                            АРТЫКУЛ 10

     Кожны  з Бакоў  не пазней  даты ўступлення  гэтага Пагаднення ў
сiлу вызначыць упаўнаважаны орган, адказны за яго выкананне.

                            АРТЫКУЛ 11

     1.   Гэта  Пагадненне   падлягае  прыняццю   ў  адпаведнасцi  з
унутрыдзяржаўнымi  працэдурамi  кожнага  з  Бакоў, што пацвярджаецца
шляхам абмену паведамленнямi i ўступае  ў сiлу па сканчэннi трыццацi
дзён з даты атрымання апошняга паведамлення.

     2. Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн.
     Яго дзеянне можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам накiравання
пiсьмовага  паведамлення  другому  Боку.  У  тым  выпадку Пагадненне
страчвае  сiлу   па  сканчэннi  шасцi   месяцаў  з  даты   атрымання
паведамлення.

     Аформлена ў  Брэсце 21 студзеня  1995 года ў  двух экзэмплярах,
кожны  на беларускай  i польскай  мовах, прычым  абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



 За Ўрад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Ўрад Рэспублiкi Польшча                  ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России