ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 16 декабря 1994 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Украiны"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ УКРАIНЫ

       ___________________________________________________________--
         Протокол утратил  силу  протоколом  от  12  марта  2002  г.
         

   _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 16 снежня 1994 г.


     Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Украiны, якiя далей называюцца "Бакi",
     зыходзячы з  жадання  садзейнiчаць  умацаванню супрацоўнiцтва i
бяспекi ў Еўропе ў адпаведнасцi са Статутам  Арганiзацыi  Аб'яднаных
Нацый,   Хельсiнкскiм   Заключным   актам   Нарады   па   бяспецы  i
супрацоўнiцтву ў Еўропе,  iншымi дакументамi  Нарады  па  бяспецы  i
супрацоўнiцтву ў Еўропе,  у прыватнасцi, Парыжскай Хартыяй для новай
Еўропы,
     улiчваючы агульнасць культуры беларускага i ўкраiнскага народаў
i сувязi, якiя гiстарычна склалiся памiж iмi,
     лiчачы  карыснай  практыку  рэгулярных  кансультацый  i   абмен
меркаваннямi   па  мiжнародных  пытаннях  i  пытаннях   двухбаковага
супрацоўнiцтва, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  рэгулярна  праводзiць  кансультацыi  па   пытаннях
беларуска-украiнскiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва ў
галiне палiтыкi,  эканомiкi,  навукова-тэхнiчных сувязей,  экалогii,
гуманiтарнага  супрацоўнiцтва  i  культуры,  а  таксама па пытаннях,
звязаных з нацыянальнымi меншасцямi.

                             Артыкул 2

     Бакi,  па  меры неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi па
мiжнародных  пытаннях,  якiя  прадстаўляюць  узаемны  iнтарэс. Гэтыя
кансультацыi, у прыватнасцi, будуць ахоплiваць наступныя сферы:
     паслядоўнае  развiццё i паглыбленне працэсу Нарады па бяспецы i
супрацоўнiцтву ў Еўропе;
     умацаванне  мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з  мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     развiццё  кантактаў  i  супрацоўнiцтва  з еўрапейскiмi i iншымi
мiжнароднымi арганiзацыямi;
     кансультацыi  па пытаннях супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i
ў  галiне  правоў  чалавека,  а  таксама  павагi  i  абароны  правоў
нацыянальных меншасцей;
     развiццё    мiжнароднага  эканамiчнага  i   навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва, а таксама супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
     пытаннi,  якiя  з'яўляюцца  прадметам  шматбаковых  мiжнародных
перагавораў    у    рамках    Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый  i   яе
спецыялiзаваных устаноў.

                             Артыкул 3

     Мiнiстры  замежных  спраў,  iх  намеснiкi  або iх упаўнаважаныя
будуць  рэгулярна  сустракацца  i  праводзiць  абмен меркаваннямi па
мiжнародных    пытаннях    i  пытаннях  двухбаковых  адносiн,   якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi,  па  меры  неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi i
абмен    меркаваннямi   на  мiжнародных  форумах  i  ў   мiжнародных
арганiзацыях.

                             Артыкул 5

     Кансультацыi  таксама  будуць  праводзiцца памiж упраўленнямi i
аддзеламi Бакоў.

                             Артыкул 6

     У рамках сваёй кампетэнцыi Бакi будуць садзейнiчаць усталяванню
i развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi,  грамадскiмi i
iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 7

     Гэты  Пратакол  уступае  ў  сiлу з дня падпiсання i застаецца ў
сiле  да  таго  часу, пакуль адзiн з Бакоў не паведамiць у пiсьмовай
форме  другому  Боку  аб  сваiм  жаданнi  спынiць  яго  дзеянне.   3
падпiсаннем гэтага Пратакола страчвае сiлу Пратакол аб кансультацыях
памiж    Мiнiстэрствам    замежных    спраў    Беларускай   Савецкай
Сацыялiстычнай  Рэспублiкi i Мiнiстэрствам замежных спраў Украiнскай
Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ад 29 снежня 1990 года.
     Здзейснена  ў г.Мiнску 16 снежня 1994 года, у двух экзэмплярах,
кожны  на  беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства замежных спраў        За Мiнiстэрства замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                   Украiны
Подпiс                                Подпiс  




Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России