ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 7 ноября 1994 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Данiя аб развiццi эканамiчнага, прамысловага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА ДАНIЯ
 АБ РАЗВIЦЦI ЭКАНАМIЧНАГА,  ПРАМЫСЛОВАГА I ТЭХНIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА
 *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 7 лiстапада 1994 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь  i  Урад  Каралеўства  Данiя,  якiя  ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

     жадаючы зрабiць  новы ўклад  у  пашырэнне  i  iнтэнсiфiкацыю iх
узаемаадносiн на аснове раўнапраўя i ўзаемнай выгады,

     жадаючы ў  поўным  аб'ёме  выкарыстаць  новыя  магчымасцi   для
далейшага ўмацавання iх супрацоўнiцтва,

     прызнаючы   свае  адпаведныя   мiжнародныя  абавязацельствы  ва
ўзаемным гандлi,

     падкрэслiваючы сваё    жаданне     забяспечыць     непарыўнасць
беларуска-дацкага  супрацоўнiцтва,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi   будуць   iмкнуцца   развiваць  i  заахвочваць
эканамiчнае, прамысловае   i    тэхнiчнае    супрацоўнiцтва    памiж
зацiкаўленымi ўстановамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi ў абедзвюх
краiнах. Гэта  супрацоўнiцтва  будзе  развiвацца  ў  розных   сферах
эканамiчнага жыцця, а таксама ў галiне прыкладной навукi i тэхнiкi ў
наступных напрамках дзейнасцi:

     а) супрацоўнiцтва   па  праектах,   якiя  выклiкаюць   сумесную
зацiкаўленасць,  уключаючы  iнвестыцыi, дамоўленасцi  па лiцэнзiях i
"ноу-хау" памiж беларускiмi i дацкiмi прадпрыемствамi i ўстановамi ў
абедзвюх краiнах i на рынках трэцiх краiн,

     б)  даследаваннi   i  вiзiты  з   мэтай  ажыццяўлення  сумесных
праектаў,

     в) правядзенне курсаў i канферэнцый для спецыялiстаў,

     г) абмен спецыялiстамi i практыкантамi,

     д) абмен тэхнiчнай дакументацыяй i iнфармацыяй,

     е) iншыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi  актыўна супрацоўнiчаюць у вызначэннi праектаў,
якiя з'яўляюцца асаблiва важнымi для развiцця рыначнай  эканомiкi  ў
Рэспублiцы Беларусь.   Пры  ажыццяўленнi   такiх  праектаў  належыць
улiчваць, акрамя iншых аспектаў i   па ўзаемнай згодзе, вопыт дацкiх
грамадскiх устаноў i прадпрыемстваў.

     Дагаворныя Бакi будуць iмкнуцца вызначаць праекты, якiя маглi б
быць  фiнансаваны   ў  рамках  iснуючых  i   будучых  двухбаковых  i
шматбаковых праграм дапамогi.

                             Артыкул 3

     Улiчваючы структуру   эканомiк   абедзвюх  краiн,  могуць  быць
знойдзены асаблiва перспектыўныя сферы эканамiчнага супрацоўнiцтва ў
галiнах прамысловай вытворчасцi,  сельскай гаспадаркi,  перапрацоўкi
харчовых прадуктаў,  лясной  гаспадаркi,  рыбаводства,   энергетыкi,
iнфраструктуры, транспарта  i  матэрыяльна-тэхнiчнага  забеспячэння,
камунiкацый, iнфарматыкi,  аховы здароўя,  будаўнiцтва, кансалтынгу,
турызму, развiцця    дзяржаўнага   сектара,   фiнансавага   сектара,
прафесiйнай падрыхтоўкi кадраў i аховы навакольнага асяроддзя.

     Дагаворныя Бакi могуць вызначаць  iншыя  сферы  супрацоўнiцтва,
якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi  могуць  заключаць дадатковыя пагадненнi,  якiя
яны палiчаць  неабходнымi  i  пажаданымi  для   далейшага   развiцця
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 5

     Для рэалiзацыi    гэтага    Пагаднення    ствараецца   Сумесная
Беларуска-Дацкая камiсiя,  у  склад   якой   увойдуць   прадстаўнiкi
адпаведных урадавых   органаў,   а   таксама   асноўных   гандлёвых,
прамысловых, сельскагаспадарчых,   кансалтынгавых    i    фiнансавых
арганiзацый абедзвюх краiн.

     У рамках сваiх магчымасцей Сумесная камiсiя:

     аналiзуе эканамiчнае i дзелавое асяроддзе ў абедзвюх краiнах;

     разглядае прапановы,   якiя  прадстаўлены  любым  з  Дагаворных
Бакоў;

     вызначае i ўдакладняе патэнцыяльныя  напрамкi  доўгатэрмiновага
эканамiчнага, прамысловага     тэхнiчнага    супрацоўнiцтва    памiж
Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Данiя;

     садзейнiчае стварэнню  спрыяльных   умоў   для   ўмацавання   i
пашырэння такога супрацоўнiцтва;

     заахвочвае ўдзел  адпаведных  прадпрыемстваў  i  арганiзацый  у
сумеснай эканамiчнай дзейнасцi;

     iмкнецца здымаць магчымыя перашкоды,  што могуць узнiкнуць  пры
ажыццяўленнi гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 6

     Сумесная камiсiя  можа  ствараць пастаянныя або часовыя рабочыя
групы экспертаў для разгляду канкрэтных пытанняў.

     Сумесная Камiсiя  збiраецца  па  ўзаемнай  згодзе  па  чарзе  ў
Рэспублiцы Беларусь i ў Каралеўстве Данiя.

     Па   просьбе  любога   з  Дагаворных   Бакоў  для  абмеркавання
канкрэтных пытанняў могуць  праводзiцца сустрэчы Сустаршынь Сумеснай
камiсii.

     Кожны  з Дагаворных  Бакоў у  час прыёму  прадстаўнiкоў другога
боку абавязуецца садзейнiчаць iм у выкананнi iх абавязкаў.

                              Артыкул 7

     Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што садзейнiчанне ажыццяўленню, а
таксама ўзаемная  ахова  iнвестыцый  на  адпаведных  тэрыторыях   iх
дзяржаў з'яўляецца   важнай  перадумовай   паспяховага  эканамiчнага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 8

     Гэта Пагадненне ўступае ў силу з дня падпiсання i  застаецца  ў
сiле на неабмежаваны тэрмiн.

     Любы з  Дагаворных Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага Пагаднення
па сканчэннi каляндарнага года пры ўмове атрымання  папярэдне  за  6
месяцаў пiсьмовага паведамлення адным з Дагаворных Бакоў.

     Паведамленне аб   спыненнi  дзеяння  не  ўплывае  на  выкананне
кантрактаў i пагадненняў,  падпiсаных на падставе палажэнняў  гэтага
Пагаднення.

     З даты  падпiсання гэта Пагадненне спыняе, у тым, што датычыцца
адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь  i  Каралеўствам  Данiя,  дзеянне
наступных Пагадненняў:

     Пагаднення памiж  Саюзам  Савецкiх  Сацыялiстычных  Рэспублiк i
Каралеўствам Данiя    аб    эканамiчным     i     навукова-тэхнiчным
супрацоўнiцтве ад 17 лiпеня 1970 года;

     Пагаднення памiж  Саюзам  Савецкiх  Сацыялiстычных  Рэспублiк i
Каралеўствам Данiя   аб   развiццi    эканамiчнага,    прамысловага,
навуковага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва да 28 жнiўня 1975 года.

     У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага iх адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.

     Здзейснена ў Мiнску 7 лiстапада 1994 года,  у двух  аўтэнтычных
экзэмплярах, кожны  на  беларускай,  дацкай i англiйскай мовах,  пры
гэтым тэксты  на  трох  мовах  маюць  аднолькавую  сiлу.  У  выпадку
ўзнiкнення разыходжання   ў   тлумачэннi   гэтых   тэкстаў  перавага
будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь

 За Урад Каралеўства Данiя


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России