ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Комитета государственной безопасности Республики Беларусь от 10 августа 1994 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве i ўзаемадзеяннi памiж Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Малдова"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМАДЗЕЯННI ПАМIЖ КАМIТЭТАМ
ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСПЕКI РЭСПУБЛIКI МАЛДОВА *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 10 жнiўня 1994 г.

     Камiтэт дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
нацыянальнай бяспекi  Рэспублiкi  Малдова,  у  далейшым   называемыя
Бакамi,
     паважаючы дзяржаўны суверэнiтэт,  тэрытарыяльную  цэласнасць  i
незалежнасць Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова,
     праяўляючы iмкненне да раўнапраўнага супрацоўнiцтва  i  абароны
жыццёва важных iнтарэсаў рэспублiк,
     кiруючыся iнтарэсамi    надзейнай     абароны     эканамiчнага,
навукова-тэхнiчнага, абароннага  патэнцыялу  i  забеспячэння бяспекi
сваiх дзяржаў,
     прымаючы на   сябе   абавязацельствы   не  арганiзоўваць  i  не
праводзiць работу адзiн супраць другога,
     грунтуючыся па    нормах    мiжнароднага   права   i   дзеючага
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць   па   праблемах   забеспячэння  бяспекi
Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова.  У гэтых мэтах  вызначаюць
сферы ўзаемных  iнтарэсаў,  напрамкi  i  лiнii  работы для вырашэння
канкрэтных задач.

                             Артыкул 2

     Бакi ў выпадку неабходнасцi выпрацоўваюць сумесныя  рашэннi  па
канкрэтных разведвальных  i  контрразведвальных задачах i праграмах,
арганiзуюць i каардынуюць  iх  выкананне  ў  iнтарэсах  забеспячэння
бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова.

                             Артыкул 3

     Бакi абавязуюцца    абменьвацца    iнфармацыяй   аб   выяўленых
разведвальна-падрыўных iмкненнях   спецыяльных   служб   i    другiх
арганiзацый трэцiх  дзяржаў  да  Рэспублiкi  Беларусь  i  Рэспублiкi
Малдова.

                             Артыкул 4

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць i  аказваюць  адзiн  аднаму  дапамогу  ў
выяўленнi,  папярэджаннi, спыненнi i раскрыццi злачынстваў, звязаных
з  арганiзаванай  злачыннасцю  мiждзяржаўнага   i   мiжрэгiянальнага
характару,  мiжнародным тэрарызмам i наркабiзнесам,  кантрабандай, а
таксама ў пошуку i затрыманнi асоб,  якiя ўчынiлi гэтыя  злачынствы,
або падазраюцца ў iх падрыхтоўцы.  Перадача затрыманых ажыццяўляецца
на аснове мiждзяржаўных дагавораў  (пагадненняў).  Пры  неабходнасцi
ажыццяўляюць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы i следчыя дзеяннi на
тэрыторыi Беларусi i Малдовы толькi па ўзаемнай  згодзе  ўдзельнiкаў
Пагаднення.

                             Артыкул 5

     Бакi абавязуюцца сумесна прымаць меры, накiраваныя на раскрыццё
i спыненне акцый па незаконнаму перамяшчэнню ў Рэспублiку Беларусь i
Рэспублiку Малдова  i  вывазу  з  iх  тэрыторыi зброi i боепрыпасаў,
выбуховых, атрутных  рэчываў  i  другiх  прадметаў,   выключаных   з
абароту, пералiк якiх вызначаны заканадаўствам абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 6

     Бакi, у  частцы, iх кранаючай, каардынуюць меры па забеспячэнню
бяспекi грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца ў Рэспублiцы Малдова, i
грамадзян Рэспублiкi Малдова,  якiя знаходзяцца ў Беларусi,  бяспекi
размешчаных на iх тэрыторыi дыпламатычных  i  другiх прадстаўнiцтваў
абедзвюх дзяржаў, а таксама спецыяльных i воiнскiх перавозак.

                             Артыкул 7

     Удзельнiкi Пагаднення   бяруць   на   сябе   абязацельства   не
ажыццяўляць аператыўныя  i  аператыўна-тэхнiчныя   мерапрыемствы   ў
адносiнах работнiкаў  Бакоў  без  папярэдняга  iнфармавання аб гэтым
адзiн аднаго.

                             Артыкул 8

     Бакi ў  мэтах  узаемнага  задавальнення  iнфармацыйных   патрэб
бяруць на сябе абавязак:
     а) абменьвацца аператыўнай i iншай iнфармацыяй,  прадстаўляючай
iнтарэс органаў бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова;
     б) аказваць узаемную дапамогу ў пошуку матэрыялаў,  звязаных  з
рэабiлiтацыяй   ахвяр  палiтычных  рэпрэсiй,  задавальненнем  другiх
законных правоў i iнтарэсаў грамадзян;
     в) на  аснове  запытаў  бясплатна  прадстаўляць адзiн аднаму не
наносячыя шкоды iнтарэсам бяспекi  сваiх  дзяржаў  утрымлiваючыеся ў
архiвах, аператыўных  улiках i iнфармацыйных банках дадзеных звесткi
аб канкрэтных асобах, фактах i падзеях;
     г) узаемадзейнiчаць  у  ажыццяўленнi спецыяльнай праверкi асоб,
якiя хадайнiчаюць аб уездзе ў Беларусь i Малдову  або  прадстаўленнi
грамадзянства гэтых дзяржаў, а таксама пры выездзе ў трэцiя краiны.

                             Артыкул 9

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць  па  пытаннях  эксплуатацыi,  развiцця i
забеспячэння бяспекi дзейнiчаючай сiстэмы  ўрадавай,  аператыўнай  i
шыфравальнай сувязi,  пры  неабходнасцi  забяспечваюць гэтымi вiдамi
сувязi вышэйшых дзяржаўных асоб  Рэспублiкi  Беларусь  i  Рэспублiкi
Малдова.

                             Артыкул 10

     Бакi ўзаемадзейнiчаюць   у   вырашэннi   пытанняў  забеспячэння
аператыўна-тэхнiчнай i  крымiналiстычнай  дзейнасцi,  а  таксама   ў
распрацоўцы, вырабе,  укараненнi  i  рамонце  спецыяльных  тэхнiчных
сродкаў з  улiкам  магчымасцей  КДБ  Рэспублiкi   Беларусь   i   МНБ
Рэспублiкi Малдова.

                             Артыкул 11

     Бакi абязуюцца   ў   працэсе   ўзаемадзеяння  строга  выконваць
патрабаваннi канспiрацыi,  не  дапускаць  расшыфроўкi  сумесных   цi
скаардынаваных мерапрыемстваў, аб'ектаў  вывучэння i распрацоўкi, не
перадаваць трэцiм дзяржавам атрыманыя адзiн  да  аднаго  аператыўныя
матэрыялы, вынiкi    навукова-даследчых   распрацовак   спецыяльнага
характару, аператыўна-тэхнiчныя   сродкi,   а   таксама   iнфармацыю
наносячую ўрон бяспецы Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова.
     У выпадку   неабходнасцi   ўзгадняюць   парадак    выкарыстання
iнфармацыйных дакументаў   i  матэрыялаў,  якiя  датычацца  сумесных
аператыўных i аператыўна-вышуковых дадзеных.

                             Артыкул 12

     Бакi бяруць на сябе абавязацельствы ў  адпаведнасцi  з  нормамi
мiжнароднага права, заканадаўствамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi
Малдова  i  пры  наяўнасцi  адпаведнага  дагавору  на  мiждзяржаўным
узроўнi,  забяспечваюць  палiтычныя,  сацыяльна-эканамiчныя  i iншыя
законныя   правы   работнiкаў   i   пенсiянераў   органаў    бяспекi
дамаўляючыхся Бакоў, членаў iх сем'яў.

                             Артыкул 13

     Бакi на     дагаворнай     аснове    па    ўзаемных    разлiках
узаемадзейнiчаюць у арганiзацыi работы па  падрыхтоўцы  i  павышэнню
квалiфiкацыi аператыўнага  i кiруючага саставу,  абмену спецыяльнымi
навуковымi i вучэбна-метадычнымi матэрыяламi,  правядзенню  сумесных
навукова-даследчых работ i ўдзелу навукова-педагагiчных кадраў Бакоў
у арганiзацыi вучэбнага працэсу.

                             Артыкул 14

     Бакi абавязуюцца на  дагаворных  умовах  аказваць  садзеянне  ў
лячэбна-прафiлактычным абслугоўваннi супрацоўнiкаў, членаў iх сем'яў
i пенсiянераў,  развiццi культурных i спартыўных сувязей,  а таксама
выдзяляць пуцёўкi   ў  ведамасныя  санаторыi  i  дамы  адпачынку  па
сабекошту з iх папярэдняй аплатай.

                             Артыкул 15

     Бакi ў выпадку неабходнасцi могуць  абменьвацца  прадстаўнiкамi
або ствараць  часовыя  рабочыя  групы  для  каардынацыi  дзеянняў па
сумесных мерапрыемствах або рашэння ўзнiкаючых праблем.

                             Артыкул 16

     Бакi па заяўках аказваюць адзiн  аднаму  дапамогу  ў  вырашэннi
пытанняў матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння.

                             Артыкул 17

     Па ўзаемнай  згодзе Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць уносiцца
змяненнi i дапаўненнi,  пры неабходнасцi па канкрэтных  праблемах  i
лiнiях работы могуць заключацца пратаколы.

                             Артыкул 18

     Дадзенае Пагадненне   не  закранае  правоў  i  абавязацельстваў
абодвух Бакоў,  выцякаючых  для  iх   з   другiх   двухбаковых   або
шматбаковых пагадненняў.

                             Артыкул 19

     Гэтае Пагадненне   заключана   тэрмiнам  на  5  гадоў  i  будзе
аўтаматычна падаўжацца кожны раз на наступныя 5 гадоў, калi нi адзiн
з Бакоў не заявiць аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.

                             Артыкул 20

     Кожны з  Бакоў  можа  датэрмiнова  скасаваць  гэтае  Пагадненне
шляхам пiсьмовага паведамлення другому Боку аб прынятым  рашэннi.  У
гэтым выпадку  дзеянне Пагаднення спыняецца праз 6 месяцаў з моманту
паведамлення.

                             Артыкул 21

     Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

     Дадзенае Пагадненне састаўлена ў двух экзэмплярах на дзяржаўных
мовах Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова, прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
     Падпiсана ў г.Мiнску 10 жнiўня 1994 года.

Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Мiнiстр нацыянальнай бяспекi
Рэспублiкi Беларусь                  Рэспублiкi Малдова
генерал-палкоўнiк                    брыгадны генерал
У.ЯГОРАЎ                             В.КАЛМОЙ


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России