ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Министерство связи и информатики Республики Беларусь от 30 июня 1994 г. "Пагадненне памiж Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам сувязi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне паштовай i электрычнай сувязi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*

____________________________
     *Уступiла ў сiлу 30 чэрвеня 1994 г.

     Мiнiстэрства сувязi   i   iнфарматыкi   Рэспублiкi  Беларусь  i
Мiнiстэрства сувязi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi,  якiя  называюцца
"Бакi",  iмкнучыся  развiваць  i  ўмацоўваць супрацоўнiцтва ў галiне
сувязi на карысць палiтычнага i сацыяльнага  развiцця  сваiх  краiн,
пагадзiлiся аб наступным:

                          Паштовая сувязь

                             Артыкул 1

     Бакi ажыццяўляюць  паштовую сувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i
Кiтайскай   Народнай   Рэспублiкай   у   адпаведнасцi   з   дадзеным
Пагадненнем,   а  таксама  ў  адпаведнасцi  са  Статутам  Сусветнага
паштовага  саюза,  Сусветнай  паштовай  канвенцыяй,  Пагадненнем  аб
паштовых  пасылках  Сусветнага  паштовага  саюза  i  з выкарыстаннем
прызнаных абодвума Бакамi правiлаў,  распрацаваных на падставе гэтых
дакументаў.

                             Артыкул 2

     Памiж Рэспублiкай  Беларусь  i  Кiтайскай  Народнай Рэспублiкай
ажыццяўляецца абмен простай  i  заказной  пiсьмовай  карэспандэнцыяй
(пiсьмы,    паштовыя   карткi,   авiяпiсьмы,   друкаваныя   выданнi,
спецыяльныя пакеты з друкаванай прадукцыяй,  дробныя пакеты, выданнi
з выпуклым шрыфтам для сляпых), пiсьмамi з аб'яўленай каштоўнасцю, а
таксама паштовымi пасылкамi - простымi i з  аб'яўленай  каштоўнасцю.
Бакi  будуць ажыццяўляць таксама супрацоўнiцтва ў аказаннi клiентуры
паслуг мiжнароднай паскоранай пошты.

                             Артыкул 3

     Бакi пры дапамозе перапiскi будуць  вызначаць  установы  абмену
поштай  i  своечасова  паведамляць  адзiн аднаму аб змяненнях,  якiя
прапануюцца.

                             Артыкул 4

     Бакi будуць   своечасова   паведамляць    адзiн    аднаму    аб
абмежаваннях, што тычацца ўмоў адпраўкi i ўручэння, а таксама зместу
паштовых адпраўленняў i якаснай стандартнасцi, вызначаных унутранымi
правiламi Бакоў.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць  аказваць узаемнае садзейнiчанне транзiту пiсьмовай
карэспандэнцыi i паштовых пасылак  назначэннем  у  iншыя  краiны,  з
якiмi яны ажыццяўляюць паштовы абмен, для паскарэння перавозак пошты
i забеспячэння яе захаванасцi.

                           Электрасувязь

                             Артыкул 6

     Электрасувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i  Кiтайскай  Народнай
Рэспублiкай  ажыццяўляецца  ў адпаведнасцi з палажэннямi Мiжнароднай
канвенцыi   электрасувязi   i   радыёсувязi    Мiжнароднага    саюза
электрасувязi.

                             Артыкул 7

     Памiж Рэспублiкай  Беларусь  i  Кiтайскай  Народнай Рэспублiкай
будуць аказвацца мiждзяржаўныя i  транзiтныя  паслугi  тэлефоннай  i
тэлеграфнай   сувязi,  а  таксама  паслугi  для  перадачы  i  прыёму
тэлевiзiйных i радыёвяшчальных  праграм  на  ўмовах,  прадугледжаных
асобнымi пагадненнямi.  Бакi могуць умовiцца аб аказаннi iншых вiдаў
паслуг у патрэбны момант.

                             Артыкул 8

     Бакi будуць  абменьвацца   адзiн   з   адным   эксплуатацыйнымi
матэрыяламi,  патрэбнымi  службам  электрасувязi  абодвух  Бакоў,  а
таксама  своечасова  паведамляць  адзiн  аднаму  аб  змяненнi  гэтых
матэрыялаў.

                     Разлiкi за паслугi сувязi

                             Артыкул 9

     Рахункi за  паслугi  мiжнароднай  паштовай i электрычнай сувязi
будуць устанаўлiвацца,  зыходзячы з  палажэнняў  Статута  Сусветнага
паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрычнай сувязi.

                           Iншыя пытаннi

                             Артыкул 10

     Паштовая i   тэлеграфная  перапiска  i  тэлефонныя  размовы  па
службовых пытаннях памiж Бакамi i iх  прадпрыемствамi  ажыццяўляюцца
бясплатна i вядуцца на англiйскай або французскай мовах.

                             Артыкул 11

     Бакi i  iх  прадпрыемствы  будуць бясплатна абменьвацца адзiн з
адным рабочымi матэрыяламi.

                             Артыкул 12

     Зыходзячы з неабходнасцi далейшага  развiцця  супрацоунiцтва  ў
галiне  паштовай  i  электрычнай сувязi памiж Рэспублiкай Беларусь i
Кiтайскай Народнай Рэспублiкай, Бакi могуць на аснове ўзаемнай згоды
праводзiць змяненнi або дапаўненнi да палажэнняў артыкулаў дадзенага
Пагаднення з дапамогай перапiскi.

                             Артыкул 13

     Бакi будуць вырашаць спрэчныя пытаннi,  якiя могуць узнiкнуць у
сувязi  з  тлумачэннем  i  прымяненнем дадзенага Пагаднення,  шляхам
перагавораў або кансультацый.

     Дадзенае Пагадненне ўступае ў  сiлу  з  дня  яго  падпiсання  i
дзейнiчае  на  працягу 5 гадоў.  Калi нi адзiн з Бакоў не заявiць аб
спыненнi дзеяння Пагаднення ў пiсьмовым выглядзе за шэсць месяцаў да
сканчэння  тэрмiну  яго дзеяння,  то яно працягваецца аўтаматычна на
чарговыя  пяць  гадоў  i  надалей  будзе  ўзнаўляцца  ў  аналагiчным
парадку.

     Аформлена  ў  г.Мiнску 30 чэрвеня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны  на  беларускай  i кiтайскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

Ад iмя Мiнiстэрства сувязi             Ад iмя Мiнiстэрства сувязi
i iнфарматыкi                          Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
Рэспублiкi Беларусь                    Подпiс
Подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России