ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ АДУКАЦЫI
I НАВУКI ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI*
___________________________________________________________--
Соглашение утратило силу Соглашением между Министерством
образования Республики Беларусь и Министерством образования
и науки Литовской Республики о сотрудничестве в области
образования от 11 декабря 1997 г.
___________________________
*Уступiла ў сiлу 27 чэрвеня 1994 г.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
адукацыi i навукi Лiтоўскай Рэспублiкi, далей называемыя "Бакамi",
- у адпаведнасцi з Дэкларацыяй аб прынцыпах добрасуседскiх
адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай ад 24
кастрычнiка 1991 г.;
- грунтуючыся на шматвяковых добрасуседскiх сувязях памiж
беларускiм i лiтоўскiм народамi;
- ацэньваючы станоўчы вопыт iснуючых культурных зносiн;
- лiчачы, што адукацыя нацыянальных меншасцей з'яўляецца
састаўной часткай сiстэмы адукацыi кожнага Боку i ажыццяўляецца на
падставе адукацыйных законаў гэтага Боку,
падпiсваюць дадзенае Пагадненне:
Артыкул 1
Бакi, якiя дзейнiчаюць паводле сваiх паўнамоцтваў i
магчымасцяў, прытрымлiваюцца законаў Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскай
Рэспублiкi i будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, якое
ахопiць усе формы i ступенi выхавання i навучання дзяцей, моладзi i
дарослых.
Артыкул 2
Бакi будуць абменьвацца навейшай iнфармацыяй аб дасягненнях у
галiне адукацыi i педагагiчнай навукi, аб падрыхтоўцы педагагiчных
кадраў i павышэннi iх квалiфiкацыi, аб адукацыi дарослых.
Бакi будуць заахвочваць спецыялiстаў i навукоўцаў у галiне
педагогiкi, удзельнiчаць у супольных навуковых педагагiчных
семiнарах, канферэнцыях, кансультацыях, чытаць лекцыi,
супрацоўнiчаць у навукова-педагагiчнай перыёдыцы, абменьвацца
навукова-педагагiчнай лiтаратурай.
Бакi будуць накiроўваць на стажыроўку на безвалютнай аснове
спецыялiстаў у галiне педагогiкi (квоты ўзгадняюцца штогод).
Артыкул 3
Бакi будуць падтрымлiваць непасрэднае супрацоўнiцтва
педагогаў-навукоўцаў i практыкаў, навуковых устаноў i ўстаноў
павышэння квалiфiкацыi ў галiне арганiзацыi працы навучальных
устаноў, удасканалення дыдактыкi i метадаў навучання, а таксама
заахвочваць супольныя навуковыя даследаваннi ў педагагiчнай навуцы.
Кiраўнiкi зацiкаўленых устаноў будуць вырашаць усе супольныя пытаннi
каардынацыi навуковых работ, ствараць канкрэтныя праграмы
супрацоўнiцтва.
Артыкул 4
Ва ўстаноўленым законамi парадку Бакi будуць засноўваць
дашкольныя ўстановы або групы ў iх, агульнаадукацыйныя школы,
цэнтры, класы, суботнiя i нядзельныя школы, факультатывы, гурткi, у
якiх дзецi нацыянальных меншасцей будуць вывучаць родную мову або
выкладанне прадметаў будзе весцiся на роднай мове нацыянальных
меншасцей. Навучальныя ўстановы нацыянальных меншасцяў могуць быць
дзяржаўныя або прыватныя, якiя дзейнiчаюць паводле законаў
адпаведнае дзяржавы.
Артыкул 5
Бакi будуць аказваць дапамогу ў забеспячэннi дзейнасцi школ
Рэспублiкi Беларусь, у якiх выкладаецца лiтоўская мова, i школ
Лiтоўскай Рэспублiкi, у якiх выкладаецца беларуская мова.
Бакi будуць забяспечваць пры неабходнасцi накiраванне ў гэтыя
школы настаўнiкаў адпаведных моў, супрацоўнiчаць у павышэннi
квалiфiкацыi педагогаў i ўдасканаленнi навучальных планаў i праграм,
а таксама ў забеспячэннi апрабаванымi паводле ўсталяванага ў краiне
кожнага з Бакоў парадку падручнiкамi i навучальнымi сродкамi.
У класах i школах Беларусi для лiтоўскай нацыянальнай меншасцi
пры выкладаннi прадметаў нацыянальна-культурнай спецыфiкi па
ўзгадненню з беларускiм Бокам могуць выкарыстоўвацца падручнiкi,
падрыхтаваныя ў Лiтве.
У класах i школах Лiтвы для беларускай нацыянальнай меншасцi
пры выкладаннi прадметаў нацыянальна-культурнай спецыфiкi па
ўзгадненню з лiтоўскiм Бокам могуць выкарыстоўвацца падручнiкi,
падрыхтаваныя ў Беларусi.
Бакi штогод узгадняюць колькасць гадзiн у вучэбных планах на
вывучэнне роднай мовы нацыянальнай меншасцi.
Артыкул 6
Бакi будуць iмкнуцца, каб матэрыял школьных падручнiкаў па
гiсторыi, геаграфii, лiтаратуры i культуры другога Боку i вывучэнне
яго спрыялi лепшаму ўзаемаразуменню абодвух народаў.
Бакi створаць двухбаковую экспертную камiсiю, якая разгледзiць
праблемы вывучэння гiсторыi i геаграфii ў школах Лiтвы i Беларусi.
Артыкул 7
Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне дашкольнага выхавання
дзяцей, ствараць умовы выхавальнiкам i спецыялiстам для азнаямлення
з даследаваннямi i практыкай дашкольнай педагогiкi.
Артыкул 8
Дагаворныя Бакi прызнаюць дакументы другога Боку аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Бакi будуць абменьвацца i разглядаць пытаннi, звязаныя з
узаемным прызнаннем дакументаў аб прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, навуковых ступенях i званнях.
Бакi прызнаюць адпаведнасць квалiфiкацыi настаўнiкаў, якiя
накiроўваюцца ў школы Лiтвы i Беларусi.
Артыкул 9
Бакi створаць магчымасць навучэнцам абедзвюх дзяржаў вучыцца i
праходзiць вытворчую i тэхналагiчную практыку ў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных
установах другой дзяржавы (квоты ўзгадняюцца штогод).
Артыкул 10
Бакi будуць заахвочваць навучэнцаў навучальных устаноў
удзельнiчаць у конкурсах i ў прадметных алiмпiядах, выстаўках,
аглядах, святах, арганiзоўваемых у другой краiне.
Артыкул 11
Бакi будуць садзейнiчаць абмену групамi вучняў i настаўнiкаў i
аказваць неабходную дапамогу ў непасрэдным супрацоўнiцтве памiж
навучальнымi ўстановамi, асаблiва памежных раёнаў.
Артыкул 12
Бакi арганiзуюць сустрэчы работнiкаў мiнiстэрстваў для
каардынацыi супрацоўнiцтва i падвядзення яго вынiкаў.
Артыкул 13
Гэтае Пагадненне не перашкаджае выконваць iншыя супольныя
мерапрыемствы, загадзя ўзгодненыя Бакамi.
Артыкул 14
Для ажыццяўлення гэтага Пагаднення Бакi падрыхтуюць i
зацвердзяць Праграму супрацоўнiцтва, умовы яго арганiзацыi i
фiнансавання.
Праграма з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення.
Артыкул 15
Пагадненне ўступiць у сiлу ў дзень яго падпiсання.
Пагадненне дзейнiчае тры гады i кожны раз аўтаматычна будзе
працягвацца на такi самы тэрмiн, калi нiводзiн з Бакоў не пазней чым
за тры месяцы да канца дзеяння пiсьмова не паведамiць другому Боку
аб рашэннi яго спынiць.
У выпадку дэнансацыi гэтага Пагаднення кожны з выконваемых у
адпаведнасцi з iм праектаў будзе мець сiлу i працягвацца, пакуль не
будзе закончаны.
Падпiсана ў Вiльнюсе 27 чэрвеня 1994 г. у 2 экземплярах, кожны
на беларускай i лiтоўскай мовах, абодва тэксты iдэнтычныя i маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.
Мiнiстр адукацыi Мiнiстр адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь Лiтоўскай Рэспублiкi
прафесар прафесар
ВIКТАР ГАЙСЁНАК ВЛАДЗIСЛАВАС ДОМАРКАС
|