ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ МЫТНЫМ КАМIТЭТАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ФЕДЭРАЛЬНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ФIНАНСАЎ ФЕДЭРАТЫЎНАЙ
РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАДРЫХТОЎКI
I ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI МЫТНЫХ КАДРАЎ*
_______________________________
*Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 1994 г.
Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь i Федэральнае
Мiнiстэрства фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, якiя далей
называюцца "Дагаворныя Бакi",
кiруючыся пратаколам памiж Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве па
падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi спецыялiстаў i кiруючых кадраў
у галiне эканомiкi i дзяржаўных органаў кiравання эканомiкай ад 11
верасня 1992 года,
у адносiнах да супрацоўнiцтва германскiх i беларускiх
цэнтральных мытных органаў у галiне падрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi, пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi пагадзiлiся ажыццяўляць сяброўскае
супрацоўнiцтва ў галiне падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi мытнага
персаналу. У гэтых мэтах Дагаворныя Бакi на ўзроўнi экспертаў
абменьваюцца iнфармацыяй аб канцэпцыi планавання i арганiзацыi мер
па падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi i аб арганiзацыi адпаведных
вучэбных устаноў, праводзяць курсы павышэння квалiфiкацыi для
кiруючых кадраў i асоб, якiя распаўсюджваюць i выкарыстоўваюць веды,
а таксама прадстаўляюць вучэбныя матэрыялы i дапаможнiкi. У
прыватнасцi, маецца на ўвазе:
- узаемнае накiроўванне спецыялiстаў для правядзення рабочых
вiзiтаў, стажыровак i кансультацый;
- правядзенне курсаў падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi як у
Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя, так i ў Рэспублiцы Беларусь;
- абмен вучэбнымi праграмамi, фiльмамi, вiдэафiльмамi,
метадычнымi i iншымi матэрыяламi.
Артыкул 2
Канкрэтныя мерапрыемствы па супрацоўнiцтву, прадуглежданыя на
1993-1994 гады, прыведзены у дадатку, якi з'яўляецца неад'емнай
часткай гэтага Пагаднення. Канкрэтныя мерапрыемствы на наступныя
гады будуць дадаткова ўзгоднены ў рабочым парадку.
Артыкул 3
У мэтах практычнага ажыццяўлення супрацоўнiцтва ў рамках гэтага
Пагаднення Федэральнае Мiнiстэрства фiнансаў Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя i Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь прызначаюць
каардынатараў на рабочым узроўнi. У дапаўненне да мерапрыемстваў,
азначаных у дадатку, каардынатары маюць права ўзгадняць iншыя
мерапрыемствы i ўносiць iх у дадатак.
Артыкул 4
Германскi Бок нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем гасцей у
Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя, уключаючы выдаткi на iх
размяшчэнне i харчаванне на тэрыторыi Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя i iнш., а таксама выдаткi на медыцынскае страхаванне i
страхаванне грамадзянскай адказнасцi.
Артыкул 5
Беларускi Бок нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем
накiраваных у Рэспублiку Беларусь нямецкiх спецыялiстаў, выкладчыкаў
i асоб, якiя ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах. У выпадку iх хваробы ён
забяспечвае медыцынскае абслугоўванне.
Артыкул 6
Беларускi Бок па магчымасцi прадстаўляе для правядзення ўсiх
мерапрыемстваў перакладчыкаў. Германскi Бок нясе выдаткi згодна з
артыкулам 4, звязаныя са знаходжаннем перакладчыкаў на тэрыторыi
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя.
Артыкул 7
Выдаткi, звязаныя з пераездамi памiж абедзвюма краiнамi,
прымае на сябе накiроўваючы Дагаворны Бок.
Артыкул 8
Па меры таго, як з гэтага Пагаднення вынiкаюць фiнансавыя
абавязкi, яны выконваюцца пры ўмове, што на iх у дастатковым памеры
маюцца бюджэтныя сродкi.
Артыкул 9
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае
на неабмiжаваны тэрмiн.
Кожны з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэтае Пагадненне
перад заканчэннем гадавога квартала, папярэдзiўшы аб гэтым не пазней
чым за тры месяцы.
Аформлена _____________________________________________________
ў 2 экзэмплярах, кожны на нямецкай i беларускай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькаваю сiлу.
За Дэяржаўны мытны камiтэт За Федэральнае Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь фiнансаў Федэратыўнай
Подпiс Рэспублiкi Германiя
г.Мiнск Подпiс
25.04.1994 г.Бонн
07.06.1994
Дадатак
Згодна з артыкулам 2 пагаднення памiж Дзяржаўным мытным
камiтэтам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Мiнiстэрствам фiнансаў
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб супрацоўнiцтве ў галiне
падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi мытных кадраў
1. Супрацоўнiцтва пры стварэннi структур падрыхтоўкi i
павышэння квалiфiкацыi кадраў:
а) Правядзенне рабочых сустрэч з мэтай азнакамлення з сiстэмай
падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi Мытнага ўпраўлення Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя (у тым лiку пытаннi падбору кадраў, вызначэння
патрэбнасцi ў кадрах, сiстэма iх ацэнкi, расстаноўка выкладчыкаў,
пытаннi арганiзацыi работы цэнтраў па абучэнню i падрыхтоўцы розных
катэгорый супрацоўнiкаў, павышэння iх квалiфiкацыi).
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: 3-5 супрацоўнiкаў ДМК РБ, адказныя за падрыхтоўку i
павышэнне квалiфiкацыi кадраў i 1-2 перакладчыкi.
Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
Тэрмiн: па магчымасцi 1993 год.
б) Правядзенне кансультацый па стварэнню вучэбнага цэнтра ДМК
РБ (у тым лiку па пытаннях канцэпцыi арганiзацыi цэнтра, кiравання
вучэбным працэсам, падбору выкладчыцкага саставу, распрацоўкi
праграм абучэння i выкарыстання тэхнiчных сродкаў навучання).
Працягласць: па неабходнасцi i наступнай дамоўленасцi.
Месца: Рэспублiка Беларусь.
Тэрмiн: па магчымасцi да пачатку планавання арганiзацыi
вучэбнага цэнтра.
в) Азнакамленчы вiзiт выкладчыкаў у вучэбныя цэнтры
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя па пытаннях вывучэння методыкi
правядзення курсаў для супрацоўнiкаў мытняў, уключаючы ведамства
мытных расследванняў у частцы барацьбы з кантрабандай i незаконным
перамяшчэннем наркатычных рэчываў.
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: 3-6 супрацоўнiкаў ДМК РБ, якiя перададуць свае веды
iншым супрацоўнiкам i 1-2 перакладчыкi.
Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
Тэрмiн: па ўзгадненню.
2. Правядзенне семiнараў па пытаннях арганiзацыi свабодных
эканамiчных зон i мытных складоў, уключаючы магазiны бяспошлiннага
гандлю.
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: супрацоўнiкi ДМК РБ, якiя перададуць свае веды
iншым супрацоўнiкам.
Месца: Рэспублiка Беларусь.
Тэрмiн: па ўзгадненню.
3. Азнакамленчы вiзiт у мытныя ўстановы Федэратыўнай Рэспублiкi
Германiя па пытаннях, вызначаных у пункце 2.
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: 4-5 супрацоўнiкаў ДМК РБ i 1-2 перакладчыкi.
Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
Тэрмiн: пасля правядзення семiнараў згодна пункту 2. Канкрэтны
тэрмiн належыць ўзгадненню.
4. У IV квартале 1993 года Еўрамытняй плануецца ў рамках
тэхнiчнай дапамогi краiнам СНД правядзенне мерапрыемстваў па
арганiзацыi работы мытнай службы дазнання Рэспублiкi Беларусь, у тым
лiку ў галiне арганiзацыi барацьбы з кантрабандай i незаконным
перамяшчэннем наркатычных рэчываў.
Гэтыя мерапрыемствы, па ўсей магчымасцi, будуць праводзiцца
германскiмi служачымi.
У выпадку, калi ў 1993 годзе гэтыя мерапрыемствы не адбудуцца,
цi будуць недастатковымi для Беларускага боку, неабходна правесцi ў
якасцi дадатковых наступныя мерапрыемствы:
4.1. Удасканаленне метадаў работы ў галiне барацьбы з
кантрабандай i незаконным перамяшчэннем наркотыкаў.
а) Правядзенне практычнага семiнара "Асновы барацьбы з
незаконным перамяшчэннем наркотыкаў (апазнанне, iдэнтыфiкацыя
наркатычных рэчываў, а таксама выкарыстанне тэхнiчных сродкаў
кантролю).
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: 20-25 супрацоўнiкаў-кiраўнiкоў, якiя працуюць у
аператыўных аддзелах i аддзелах па барацьбе з кантрабандай i 1-2
перакладчыкi.
Месца: Рэспублiка Беларусь.
Тэрмiн: па ўзгадненню.
б) Азнаямленчы вiзiт па тэме "Барацьба з кантрабандай i
незаконным перамяшчэннем наркатычных рэчываў" (практычныя пытаннi i
абмен вопытам).
Працягласць: 1 тыдзень.
Удзельнiкi: 5 супрацоўнiкаў-кiраўнiкоў аператыўных аддзелаў па
барацьбе з кантрабандай, якiя прымалi ўдзел у вышэй названым
семiнары i 1-2 перакладчыкi.
Месца: Федэратыўная Рэспублiка Германiя.
Тэрмiн: па ўзгадненню.
|