ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 14 декабря 1993 г. "Пратакол аб кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Турцыя"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПРАТАКОЛ АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI ТУРЦЫЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 14 снежня 1993 г.

     Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
Замежных Спраў  Рэспублiкi Турцыя,  якiя далей называюцца Дагаворныя
Бакi,
     жадаючы далей   развiваць   ужо   iснуючыя   адносiны   дружбы,
добрасуседства i супрацоўнiцтва памiж  дзвюма  краiнамi  на  падставе
ўзаемнай выгады,
     грунтуючыся на прынцыпах роўнапраў'я,  павагi  да  суверэнiтэту
адзiн аднаго,  незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва ўнутраныя справы,
     пацвярджаючы сваю  прыхiльнасць  да  мэтаў  i прынцыпаў Статута
Арганiзацыi Аб'яднаных  Нацый  i  асноўных  дакументаў,  прынятых  у
рамках Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     лiчачы, што рэгулярныя кансультацыi  i  абмен  меркаваннямi  па
пытаннях, якiя  прадстаўляюць узаемны iнтарэс,  будуць карыснымi для
абедзвюх краiн,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi   будуць   праводзiць   на   рэгулярнай  аснове
кансультацыi па пытанню  аб  двухбаковых  адносiнах  памiж  iмi,  па
рэгiянальных i мiжнародных пытаннях,  якiя прадстаўляюць iнтарэс для
дзвюх краiн.
     Кансультацыi будуць праводзiцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
на  ўзроўнi  мiнiстраў   замежных   спраў,   намеснiкаў   мiнiстраў,
кiраўнiкоў  дэпартаментаў  i  экспертаў,  i  пры неабходнасцi будуць
стварацца рабочыя групы па асаблiвых пытаннях па ўзаемнай згодзе.

                             Артыкул 2

     Узровень, месца,  парадак  i  працягласць  кансультацый  будуць
вызначацца загадзя па ўзаемнай згодзе.
     Мiнiстры замежных спраў цi службовыя  асобы  iх  мiнiстэрстваў,
якiх яны прызначаць,  будуць праводзiць кансультацыi не меней аднаго
разу кожны год у Анкары i Мiнску адпаведна.
     Дагаворныя Бакi будуць таксама праводзiць кансультацыi ў сувязi
з працай Генеральнай Асамблеi ААН.

                             Артыкул 3

     Прадстаўнiкi i  дэлегацыi  Дагаворных   Бакоў   у   Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый  i  iншых мiжнародных арганiзацыях будуць рэгулярна
праводзiць кансультацыi па пытаннях,  якiя прадстаўляюць iнтарэс для
абедзвюх краiн, у канструктыўным духу супрацоўнiцтва.
     Дагаворныя Бакi будуць таксама  праводзiць  кансультацыi  перад
мiжнароднымi нарадамi i падчас iх.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi  будуць  рэгулярна  iнфармаваць адзiн аднаго аб
выкананнi рашэнняў,   дасягнутых   у   пагадненнях   i   пратаколах,
заключаных памiж iх краiнамi.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi  будуць  падтрымлiваць  i  заахвочваць развiццё
адносiн памiж арганiзацыямi iх краiн.

                             Артыкул 6

     Гэты Пратакол уступiць у сiлу пачынаючы з даты яго падпiсання i
застанецца  ў  сiле,  калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому аб
яго скасаваннi.
     Аформлена ў  Мiнску  14  снежня  1993  года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i турэцкай мовах,  усе тэксты маюць  аднолькавую
сiлу.

За Рэспублiку Беларусь                        За Рэспублiку Турцыю
Мiнiстр Замежных Спраў                        Мiнiстр Замежных Спраў
П.КРАЎЧАНКА                                   Х.ЧЭЦIН



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России