ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 26 ноября 1993 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Расiйскай Федэрацыi i Урадам Украiны аб парадку ажыццяўлення ўзаемных разлiкаў за абуладкаванне грамадзян, што перасялiлiся з забруджанных у вынiку чарнобыльскай катастрофы тэрыторый Рэспублiкi Беларусь, Расiйскай Федэрацыi i Украiны на тэрыторыю адной з гэтых дзяржаў"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI
I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ЎЗАЕМНЫХ РАЗЛIКАЎ
ЗА АБУЛАДКАВАННЕ ГРАМАДЗЯН, ШТО ПЕРАСЯЛIЛIСЯ З ЗАБРУДЖАНЫХ
У ВЫНIКУ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ ТЭРЫТОРЫЙ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI I УКРАIНЫ
НА ТЭРЫТОРЫЮ АДНОЙ З ГЭТЫХ ДЗЯРЖАЎ *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 26 лiстапада 1993 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь,  Урад  Расiйскай  Федэрацыi  i   Урад
Украiны, надалей Бакi,
     грунтуючыся на Пагадненнi аб стварэннi  Садружнасцi  Незалежных
Дзяржаў  ад 8 снежня 1991 г., Пагадненнi аб аб'яднаннi i каардынацыi
намаганняў  па  мiнiмiзацыi  i  пераадоленню  вынiкаў  чарнобыльскай
катастрофы ад 21 студзеня 1992 г.,
     прызнаючы неабходнасць   паскарэння    рэалiзацыi    заключаных
дамоўленасцей  па сацыяльнай абароне грамадзян,  што перасялiлiся цi
перасяляюцца  на   пастаяннае   месца   жыхарства   з   радыеактыўна
забруджаных   у  вынiку  чарнобыльскай  катастрофы  тэрыторый  адной
дзяржавы,  якiя адносяцца да зон адчужэння i адсялення, на тэрыторыю
другой дзяржавы, пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Дзеянне    гэтага    Пагаднення   пашыраецца  на   радыеактыўна
забруджаныя    ў    вынiку    чарнобыльскай   катастрофы   тэрыторыi
зоны адчужэння i зоны адсялення (надалей - зоны адсялення) Бакоў.
     Да гэтых зон адносяцца  тэрыторыi  кожнага  з  Бакоў,  на  якiх
сярэднегадавая    эфектыўная    эквiвалентная   доза   апраменьвання
насельнiцтва,   абумоўленая   вынiкамi   чарнобыльскай   катастрофы,
складала  пачынаючы  з  1991  г.  0,5 бэр/год i больш (цi шчыльнасць
забруджання глеб гэтых тэрыторый цэзiем-137 складае  15  Кi/кв.км  i
больш, цi стронцыем-90 - 3 Кi/кв.км i больш, цi плутонiем-239, 240 -
вышэй за 0,1 Кi/кв.км).
     Давядзенне да  ведама  зацiкаўленых  арганiзацый Бакоў афiцыйна
зацверджаных  паводле  дзеючага  заканадаўства  пералiкаў  населеных
пунктаў,  размешчаных  у названых зонах адсялення,  а таксама змен i
дапаўненняў  да  iх  ажыццяўляецца  Пастаяннай  нарадай  паўнамоцных
прадстаўнiкоў па справах Чарнобыля i праблемах радыяцыйнай абароны i
бяспекi.

                             Артыкул 2

     Грамадзянам, якiя перасяляюцца  з  зон  адсялення  альбо  раней
перасялiлiся,  пачынаючы з 1992 года,  з гэтых зон аднаго з Бакоў на
новае  пастаяннае  месца  жыхарства  на  тэрыторыi   другога   Боку,
адмiнiстрацыя   па   iх   ранейшым  месцы  жыхарства  выдае  даведкi
ўстаноўленага  ўзору  (згодна  з  дадаткам)  узамен   на   здадзенае
пасведчанне.

                             Артыкул 3

     Адмiнiстрацыя тэрыторый   аднаго  Боку,  куды  перасялiлiся  на
пастаяннае  жыхарства  грамадзяне  з  зон  адсялення  другога  Боку,
забяспечвае    iх   працаўладкаванне,   стварае   неабходныя   ўмовы
пражывання, сацыяльна-бытавога абслугоўвання, прадугледжаныя дзеючым
заканадаўствам    новай   краiны   пражывання,   а   таксама   выдае
прадугледжанае гэтым  заканадаўствам  пасведчанне,  якое  пацвярджае
права  гэтых грамадзян на льготы i кампенсацыi.  Месцы абуладкавання
вызначаюцца Бокам, на тэрыторыю якога перасяляюцца грамадзяне.
     Падставай пры   вырашэннi   пытанняў  абуладкавання  грамадзян,
прыбыўшых на пастаяннае  месца  жыхарства  з  зон  адсялення  Бакоў,
з'яўляюцца   названыя   ў  артыкуле  1  гэтага  Пагаднення  пералiкi
населеных пунктаў  i  даведкi, прадугледжаныя  ў  артыкуле  2,  якiя
сведчаць  пра факт перасялення на новае пастаяннае месца жыхарства з
гэтых зон без  атрымання  адпаведных  кампенсацый  на  старым  месцы
жыхарства.
     Грамадзянам,  што  перасялiлiся  з  зон  адсялення на тэрыторыю
другога  Боку да падпiсання гэтага Пагаднення, названыя ў артыкуле 2
даведкi  выдаюцца  па  месцы  iх  ранейшага  пражывання  на падставе
пiсьмовай заявы цi запыту адмiнiстрацыi па новым месцы жыхарства.

                             Артыкул 4

     Фiнансавыя выдаткi на абуладкаванне грамадзян,  прыбыўшых з зон
адсялення другога Боку,  кампенсуюцца Боку  новага  месца  жыхарства
Бокам  ранейшага  месца  жыхарства  з  улiкам устаноўленых  iндэксаў
iнфляцыi i ў парадку,  вызначаным кожным Бокам самастойна на  аснове
дакументаў,  якiя  пацвярджаюць  выдаткi,  а  таксама копiй даведак,
забраных  у  перасялiўшыхся  грамадзян  пры  замене  на  пасведчаннi
пацярпеўшых грамадзян дзяржаў новага месца жыхарства.
     Памеры сродкаў на аднаго перасяленца вызначаюцца кожны раз  пры
ўзаемапагашэннi Бакамi фiнансавых выдаткаў паводле артыкула 6 гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 5

     Фiнансавыя выдаткi i кампенсацыi, звязаныя з пераездам на новае
месца  жыхарства  другога Боку, выплачваюцца грамадзянам па ранейшым
месцы  жыхарства  ў  парадку  i памерах, прадугледжаных нацыянальным
заканадаўствам дзяржавы ранейшага месца жыхарства.

                             Артыкул 6

     Узаемапагашэнне    фiнансавых   выдаткаў  кожным  з  Бакоў   на
абуладкаванне  грамадзян,  прыбыўшых  з  зон адсялення другога Боку,
ажыццяўляецца  з  бюджэтных  сродкаў  двойчы  ў  год на працягу двух
месяцаў    пасля   разгляду  вынiкаў  узаемазалiкаў  на   пасяджэннi
Пастаяннай  нарады  паўнамоцных прадстаўнiкоў па справах Чарнобыля i
праблемах радыяцыйнай абароны i бяспекi.
     Бакi  даручаць  сваiм  адпаведным  органам  узгаднiць   парадак
пералiчэння неабходных сродкаў для пагашэння выдаткаў.

                             Артыкул 7

     Пытаннi,  звязаныя з абуладкаваннем грамадзян, што перасяляюцца
з  тэрыторый,  забруджаных нiжэй за ўзроўнi, агавораныя ў артыкуле 1
гэтага  Пагаднення,  вырашаюцца  кожным Бокам новага месца жыхарства
самастойна.

                             Артыкул 8

     Змены  i дапаўненнi да Пагаднення ўносяцца са згоды ўсiх Бакоў,
якiя  пасылаюцца  на  адрас Бакоў iнiцыятарам змен i дапаўненняў, аб
чым ён паведамляе ўдзельнiкам Пагаднення.

                             Артыкул 9

     Гэтае  Пагадненне  адкрыта для далучэння да яго любой дзяржавы,
зацiкаўленай у дасягненнi мэтаў Пагаднення.

                             Артыкул 10

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання.

     Адбылося ў г.Мiнску 26 лiстапада 1993 года ў трох  экземплярах,
кожны  на  беларускай,  рускай  i  украiнскай мовах,  пры  гэтым усе
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Урад                       За Урад                        За Урад
Рэспублiкi Беларусь           Расiйскай Федэрацыi            Украiны
Подпiс                        Подпiс                         Подпiс

                                Дадатак
                                да Пагаднення мiж Урадам
                                Рэспублiкi Беларусь, Урадам
                                Расiйскай Федэрацыi i Урадам
                                Украiны аб парадку ажыццяўлення
                                ўзаемных разлiкаў за абуладкаванне
                                грамадзян, што перасялiлiся
                                з забруджаных у вынiку чарнобыльскай
                                катастрофы тэрыторый Рэспублiкi
                                Беларусь, Расiйскай Федэрацыi
                                i Украiны на тэрыторыю адной
                                з гэтых дзяржаў

                              ДАВЕДКА
            грамадзянам, эвакуiраваным з зоны адчужэння
      i (цi) перасяляючымся з зоны адсялення, што падверглiся
           радыеактыўнаму забруджанню ў вынiку катастрофы
                        на Чарнобыльскай АЭС

     Серыя __________ № __________
     Гэтая даведка выдадзена _______________________________________
                                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
узамен   на   пасведчанне   серыя ________________ № _______________
____________________________________________________________________
       (найменне органа, якi выдаў пасведчанне i дата выдачы)
цi    ўпершыню    (непатрэбнае закрэслiць)  аб тым,   што  ён  (яна)
пражываў(ла):
з ________________________ 19__ г. па ______________________ 19__ г.
у __________________________________________________________________
                (назва населенага пункта, раёна, вобласцi)
аднесеным __________________________________________________________
               (назва дакумента, дата прыняцця, рэгiстрацыйны №
____________________________________________________________________
                         i найменне органа)
да зоны адчужэння цi зоны адсялення (непатрэбнае закрэслiць).
     Паводле дзеючага заканадаўства сям'i __________________________

____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
выплачана кампенсацыя ў сувязi са стратай маёмасцi, у тым лiку за:
     1. ____________________________________________________________
                (пералiк страчанай маёмасцi з пазначэннем
     2. ____________________________________________________________
                 выплачаных сум i даты атрымання выплат)
     3. ____________________________________________________________
а таксама нададзены наступныя вiды кампенсацый  i  льгот  для  гэтай
катэгорыi грамадзян пры перасяленнi:
     1. ____________________________________________________________
     2. ____________________________________________________________
     3. ____________________________________________________________
     Калi перасяляючымся  з  зоны  адчужэння  альбо з зоны адсялення
кампенсацыi не выплачвалiся  i  льготы  не  надавалiся,  адзначаецца
прычына, па якой было прынята гэта рашэнне.

Месца пячаткi органа, Подпiс _______________________________________
якi выдаў даведку            (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России