ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI В'ЕТНАМ
АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ПА СЛУЖБОВЫХ СПРАВАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Сацыялiстычнай Рэспублiкi
В'етнам, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
у мэтах далейшага развiцця дружалюбных адносiн памiж дзвюма
дзяржавамi,
на аснове прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады,
вырашылi заключыць гэта Пагадненне i пагадзiлiся аб
нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць сапраўдныя
дыпламатычныя i службовыя пашпарты i грамадзяне Сацыялiстычнай
Рэспублiкi В'етнам, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя
пашпарты, уязджаюць, выязджаюць цi праязджаюць транзiтам праз
тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку без вiз.
2. Паездкi непаўналетнiх дзяцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з
палажэннямi гэтага Пагаднення па iх сапраўдных нацыянальных
пашпартах, а таксама па сапраўдных пашпартах бацькоў або асоб, якiя
iх суправаджаюць, калi яны ўнесены ў гэтыя пашпарты. Наяўнасць
фатакартак дзяцей да сямiгадовага ўзросту ў пашпартах бацькоў цi
асоб, якiя iх суправаджаюць, не абавязкова.
Артыкул 2
Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку, на якiх распаўсюджваецца
дзеянне артыкула 1 гэтага Пагаднення, павiнны ўязджаць, выязджаць
або праязджаць транзiтам праз памежныя пункты другога Дагаворнага
Боку, адкрытыя для мiжнародных пасажырскiх зносiн.
Артыкул 3
Грамадзяне дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку пры ўездзе, выездзе
або праездзе транзiтам, а таксама падчас знаходжання на тэрыторыi
дзяржавы другога Дагаворнага Боку павiнны выконваць законы i правiлы
дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 4
Гэта Пагадненне не абмяжоўвае правы абодвух Дагаворных Бакоў
адмовiць ва ўездзе, прыпынiць цi спынiць знаходжанне на сваёй
тэрыторыi асоб непрымальных або прызнаных "persona non grata" без
тлумачэння прычын.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi могуць часова прыпынiць цалкам або часткова
дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення з прычын грамадскага парадку,
дзяржаўнай бяспекi або грамадскага здароўя. Аб прыняццi або адмене
такога рашэння кожны з Дагаворных Бакоў павiнен тэрмiнова
iнфармаваць другi Дагаворны Бок па дыпламатычных каналах.
Артыкул 6
Палажэннi гэтага Пагаднення могуць змяняцца i дапаўняцца па
ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў.
Артыкул 7
1. Дагаворныя Бакi павiнны своечасова да ўступлення ў сiлу
гэтага Пагаднення праз дыпламатычныя каналы правесцi абмен узорамi
пашпартоў, прадугледжаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення.
2. У выпадку увядзення новых пашпартоў цi ўнясення змяненняў у
iснуючыя пашпарты Дагаворныя Бакi не пазней чым за 30 дзён павiнны
праiнфармiраваць аб гэтым адзiн другога i прадставiць узоры новых цi
змененых пашпартоў.
Артыкул 8
Да увядзення дыпламатычных i службовых пашпартоў Рэспублiкi
Беларусь грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць
дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў
Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення, але з
абявязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. У выпадку,
калi адзiн з Дагаворных Бакоў мае намер спынiць дзеянне гэтага
Пагаднення, то ён павiнен паведамiць у пiсьмовай форме па
дыпламатычных каналах другi Дагаворны Бок. Пры гэтым дзеянне гэтага
Пагаднення перапыняецца на дзевяносты дзень з даты атрымання другiм
Дагаворным Бокам указанага пiсьмовага паведамлення.
Артыкул 10
Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу на трыццаты дзень пасля яго
падпiсання.
Гэта Пагадненне ўчынена ў горадзе Ханое 25 кастрычнiка 1993
года, у двух экземплярах, кожны на беларускай i в'етнамскай мовах,
прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам ______________ подпiс
|