ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 18 августа 1993 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па пагранiчных пытаннях"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ПАГРАНIЧНЫХ ПЫТАННЯХ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 18 жнiўня 1993 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Латвiйскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца "Бакi",
     кiруючыся  агульнапрызнанымi прынцыпамi  i нормамi мiжнароднага
права  i  паважаючы  суверэнiтэт  i  тэрытарыяльную цэласнасць дзвюх
дзяржаў,
     выказваючы  прыхiльнасць палажэнням  Заключнага Акта  Нарады па
бяспецы i  супрацоўнiцтву ў Еўропе, а  таксама палажэнням Дэкларацыi
аб  прынцыпах добрасуседскiх  адносiн памiж  Рэспублiкай Беларусь  i
Латвiйскай Рэспублiкай ад 16 снежня 1991 года,
     iмкнучыся   да   вырашэння    пагранiчных   пытанняў   у   духу
супрацоўнiцтва, узаемапаразумення i добрасуседства,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Пры вырашэннi пытанняў,  прадугледжаных гэтым Пагадненнем, Бакi
да  заканчэння  дэмаркацыi  беларуска-латвiйскай  дзяржаўнай гранiцы
будуць зыходзiць з лiнii  адмiнiстратыўнай гранiцы памiж Рэспублiкай
Беларусь  i  Латвiйскай  Рэспублiкай,   якая  супадае  з  латвiйскай
дзяржаўнай  гранiцай  на  участку, якi  разглядаецца   па  стану  на
16 чэрвеня 1940 года.

                             Артыкул 2

     Бакi ў  рамках сваiх нацыянальных заканадаўстваў  i на падставе
ўзаемнасцi   будуць   ажыццяўляць    супрацоўнiцтва   па   наступных
накiрунках:

     2.1.  Распрацоўка i  прыняцце ўзгодненых  мер па супрацьдзеянню
працэсам нелегальнай мiграцыi, тэрарызму, кантрабандзе, наркабiзнесу
i iншай злачыннай дзейнасцi праз дзяржаўную гранiцу;

     2.2. Узгадненне  дзеянняў па ажыццяўленню  пагранiчнага i iншых
вiдаў  кантролю за  рухам асоб,  транспартных сродкаў  i грузаў праз
дзяржаўную  гранiцу. Упарадкаванне  дзейнасцi пунктаў  пропуску праз
гранiцу;

     2.3.   Узаемнае  iнфармацыйнае   забеспячэнне  на  бязвыплатнай
падставе сiстэм кiравання органаў  аховы гранiцы Бакоў аб становiшчы
ў прыгранiчных  раёнах,  у  тым  лiку  аб  грамадзянах  i асобах без
грамадзянства, уезд якiм на тэрыторыю Бакоў забаронены;

     2.4.  Ажыццяўленне  ўзгодненых  мер  па  упарадкаванню земле- i
водакарыстання,   вядзенне  iншай   гаспадарчай  дзейнасцi   паблiзу
дзяржаўнай гранiцы, карыстання  аб'ектамi чыгуначных, аўтамабiльных,
рачных зносiн i iншымi камунiкацыйнымi збудаваннямi;

     2.5.  Стварэнне  ўмоў  для  гарантаванай  узаемнай  экалагiчнай
бяспекi,  ахова навакольнага  асяроддзя i  рацыянальнае выкарыстанне
прыродных рэсурсаў  у мэтах паляпшэння вод,  паветра, глебы i лясоў,
аховы  флоры  i  фауны.  Папярэджванне  насельнiцтва  аб экалагiчнай
небяспецы або стыхiйных няшчасцях у прыгранiчных раёнах;

     2.6.  Санаторна-курортнае i  медыцынскае забеспячэнне грамадзян
Бакоў, у тым  лiку ваеннаслужачых органаў аховы гранiцы  i членаў iх
сямей;

     2.7.    Размяшчэнне   заказаў    на   вытворчасць    i   рамонт
матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў, якiя  ажыццяўляюцца на прадпрыемствах
Бакоў у iнтарэсах забеспячэння аховы дзяржаўнай гранiцы.
     Iншыя накiрункi  супрацоўнiцтва могуць быць  уключаны дадаткова
па ўзаемнай дамоўленасцi кампетэнтных органаў абодвух Бакоў.

                             Артыкул 3

     Бакi даручаюць сваiм адпаведным органам заключыць неабходныя на
перыяд  падпiсання  пагаднення  аб  рэжыме  дзяржаўнай гранiцы памiж
Рэспублiкай   Беларусь  i   Латвiйскай  Рэспублiкай   пагадненнi  на
накiрунках   супрацоўнiцтва,   выкладзеных   у   Артыкуле  2  гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 4

     У мэтах аператыўнага i  квалiфiкаванага вырашэння ўзнiкаючых па
дзяржаўнай  гранiцы  спрэчак  i   iншых  пытанняў,  якiя  звязаны  з
падтрыманнем рэжыму гранiцы, Бакi  ў месячны тэрмiн пасля падпiсання
Дагавора  аб  устанаўленнi   дзяржаўнай  гранiцы  памiж  Рэспублiкай
Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай парадкам, якi ўстаноўлены ў кожнай
з абедзвюх   дзяржаў,   створаць   адпаведныя   пагранпрадстаўнiцкiя
апараты.
     Аб   устанаўленнi   ўчасткаў   пагранпрадстаўнiцкай  дзейнасцi,
прызначэннi  на iх  Пагранiчных Упаўнаважаных  i iх  намеснiкаў Бакi
ўзаемна паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 5

     Бакi  лiчаць неабходным  стварыць каналы  сувязi памiж органамi
аховы гранiцы Бакоў.
     Кожны Бок  фiнансуе эксплуатацыю такiх каналаў  сувязi на сваёй
тэрыторыi.

                             Артыкул 6

     Палажэннi   гэтага   Пагаднення    не   закранаюць   правоў   i
абавязацельстваў,   якiя  вынiкаюць   з  дагавораў   i  пагадненняў,
заключаных кожным з Бакоў з iншымi дзяржавамi.

                             Артыкул 7

     Гэта  Пагадненне ўступае  ў сiлу  з моманту  падпiсання i будзе
дзейнiчаць  да ўступлення  ў  сiлу  пагаднення аб  рэжыме дзяржаўнай
гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай.

     Аформлена  ў г.Рызе  18 жнiўня  1993 года  у двух  экземплярах,
кожны  на беларускай,  латышскай i  рускай мовах,  прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
     У выпадку рознага тлумачэння  тэкстаў на беларускай i латышскай
мовах тэкст Пагаднення на рускай мове бярэцца за аснову.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Латвiйскай Рэспублiкi               ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России