ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI I IНФАРМАТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 8 чэрвеня 1993 г.
Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Польшча i Мiнiстэрства сувязi i
iнфарматыкi Рэспублiкi Беларусь, названыя далей "Дагаворныя Бакi",
кiруючыся iмкненнем да развiцця i паглыбення ўзаемных адносiн у
галiне паштовай i электрычнай сувязi, а таксама эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, якое грунтуецца на
ўзаемакарысных умовах i поўнай роўнасцi, дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю ўзаемных адносiн у
галiне паштовай i электрычнай сувязi на аснове гэтага Пагаднення, а
таксама на аснове дзеючых дакументаў Сусветнага паштовага саюза i
Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi лiчаць, што асноўнымi напрамкамi супрацоўнiцтва
ў галiне паштовай i электрычнай сувязi з'яўляюцца:
1. абмен паштовымi паслугамi i паслугамi электрычнай сувязi
памiж Рэспублiкай Польшча i Рэспублiкай Беларусь;
2. удасканаленне паслуг у галiне паштовай i электрычнай сувязi;
3. абмен вопытам у галiне эканомiкi паштовай i электрычнай
сувязi (маркетынг, сiстэмы мiжнародных разлiкаў);
4. увод новых мiжнародных паслуг у галiне паштовай i
электрычнай сувязi;
5. развiццё непасрэдных кантактаў у галiне паштовай i
электрычнай сувязi ў пагранiчных раёнах;
6. абмен вопытам у галiне дзейнасцi ў мiжнародных
спецыялiзаваных арганiзацыях паштовай i электрычнай сувязi;
7. супрацоўнiцтва ў галiне iншых сучасных паслуг паштовай i
электрычнай сувязi, такiх як перадача даных, рухомая радыёсувязь,
спадарожнiкавая сувязь;
8. супрацоўнiцтва ў галiне развiцця сеткаў электрычнай сувязi
для радыё i тэлебачання;
9. развiццё мiжнародных лiнiяў электрычнай сувязi;
10. супрацоўнiцтва ў галiне выкарыстання частотнага рэсурсу.
Артыкул 3
1. Дагаворныя Бакi вызначылi, што будаўнiцтва i эксплуатацыя
сеткаў электрычнай сувязi, а таксама рэалiзацыя паштовага абмену
знаходзiцца ў кампетэнцыi адпаведных прадпрыемстваў i аператараў,
якiя, згодна з заканадаўствам Дагаворных Бакоў, будуць заключваць
асобныя дагаворы аб супрацоўнiцтве ў галiне паштовай i электрычнай
сувязi, якiя датычацца сферы iх дзейнасцi.
2. Спiс прадпрыемстваў i аператараў*, згаданых у пункце 1
гэтага Артыкула, дадаецца да гэтага Пагаднення. Аб усякiх змяненнях
у гэтым спiсе прадпрыемстваў i аператараў Дагаворныя Бакi будуць без
прамаруджання, у пiсьмовай форме iнфармаваць адзiн аднаго.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Супрацоўнiцтва ў галiне паштовай i электрычнай сувязi,
вызначанае падрабязнымi дамоўленасцямi, можа ажыццяўляцца
прадпрыемствамi i аператарамi, згаданымi ў пунктах 1 i 2, асаблiва
праз:
1) абмен спецыялiстамi;
2) стварэнне таварыстваў з часткай замежнага капiталу;
3) узаемныя кансультацыi;
4) iншыя формы супрацоўнiцтва па праблематыцы, якая з'яўляецца
прадметам узаемнай зацiкаўленасцi Дагаворных Бакоў.
4. Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю непасрэдных
кантактаў памiж прадпрыемствамi, аператарамi i навукова-даследчымi
ўстановамi, якiя накiраваныя на дзейнасць у галiне паштовай i
электрычнай сувязi.
5. Тарыфы i сiстэмы разлiкаў за мiжнародныя паслугi ў галiне
паштовай i электрычнай сувязi будуць рэалiзоўвацца на аснове асобных
дамоўленасцяў, у адпаведнасцi з iснуючай практыкай мiжнароднага
супрацоўнiцтва.
Артыкул 4
Гэта Пагадненне не парушае правоў i абавязацельстваў Дагаворных
Бакоў, што вынiкаюць з прынятых iмi дакументаў, падпiсаных у рамках
мiжнародных арганiзацыяў, а таксама iншых пагадненняў, якiя
заключаюцца памiж iмi i з трэцiмi краiнамi.
Артыкул 5
1. Дагаворныя Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй, якая звязана
з дзейнасцю паштовай i электрычнай сувязi, а асаблiва iнфармацыяй,
якая датычыцца заканадаўства ў галiне паштовай i электрычнай сувязi.
2. Дагаворныя Бакi могуць узаемна звяртацца адзiн да аднаго з
просьбай выказаць сваё меркаванне па праектах мерапрыемстваў у
галiне паштовай i электрычнай сувязi.
Артыкул 6
Перапiска памiж Дагаворнымi Бакамi будзе ажыццяўляцца на
польскай, беларускай, рускай i англiйскай мовах.
Артыкул 7
1. Кожны з Дагаворных Бакоў можа ў любы час прапанаваць другому
Дагаворнаму Боку ўсялякае змяненне, уключэнне якога ў гэта
Пагадненне, згодна яго меркавання, з'яўляецца пажаданым.
Кансультацыi памiж Дагаворнымi Бакамi па пытаннi прапаноўваемага
змянення павiнны пачынацца праз не больш як 60 дзён з дня пiсьмовага
накiравання гэтакай прапановы адным з Дагаворных Бакоў да другога
Дагаворнага Боку.
2. Усякае змяненне гэтага Пагаднення, што ўведзенае ў
адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага Артыкула, уступае ў сiлу пасля
пiсьмовага пацверджання сваёй згоды з iм абодвума Дагаворнымi
Бакамi.
Артыкул 8
Гэта Пагадненне заключваецца на няпэўны тэрмiн. Яно можа быць
дэнансаванае кожным з Дагаворных Бакоў; у таким выпадку гэта
Пагадненне страчвае сiлу па сканчэннi шасцi месяцаў з дня атрымання
другiм Дагаворным Бокам пiсьмовага паведамлення аб яго дэнансацыi.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго напiсання.
Аформлена ў Варшаве 8 чэрвеня 1993 года у двух экзэмплярах,
кожны на польскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты
аднолькава паўнапраўныя.
Мiнiстр сувязi Мiнiстр сувязi i iнфарматыкi
Рэспублiкi Польшча Рэспублiкi Беларусь
К.Кiлiян I.Грыцук
|