ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 28 мая 1993 г. "Пагадненне аб гандлi i эканамiчным супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Швейцарскай Канфедэрацыяй"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 АБ ГАНДЛI I ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
 ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ШВЕЙЦАРСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫЯЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 1 жнiўня 1994 г.

     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Швейцарскi  Федэральны Савет, якiя
называюцца ў далейшым "Дагаворныя Бакi",

     усведамляючы асабiстую  важнасць знешняга гандлю  i розных форм
эканамiчнага  супрацоўнiцтва  для   эканамiчнага  развiцця  абедзвюх
краiн,

     выказваючы сваю гатоўнасць да супрацоўнiцтва ў пошуках шляхоў i
сродкаў  пашырэння гандлю  i  эканамiчных  сувязей у  адпаведнасцi з
прынцыпамi   i  ўмовамi   Заключнага  Акта   Нарады  па   Бяспецы  i
Супрацоўнiцтву  ў Еўропе  (НБСЕ), падпiсанага  ў Хельсiнкi  1 жнiўня
1975 г.,  i iншых дакументаў  НБСЕ, у прыватнасцi,  Парыжскай Хартыi
для  новай  Еўропы  i  прынцыпаў,  змешчаных  ў  заключным дакуменце
Бонскай Канферэнцыi па Эканамiчным Супрацоўнiцтве ў Еўропе,

     сцвярджаючы сваю  прыхiльнасць да плюралiстычнай  дэмакратыi на
падставе вяршэнства  закону, правоў чалавека,  уключаючы правы асоб,
якiя належаць да меншасцей, асноўных свабод i рыначнай эканомiкi,

     жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы  для iстотнага i гарманiчнага
развiцця i дыверсiфiкацыi гандлю памiж iмi i развiцця камерцыйнага i
эканамiчнага  супрацоўнiцтва  ў  галiнах,  якiя  выклiкаюць узаемную
цiкавасць,

     заяўляючы аб сваёй гатоўнасцi да разгляду магчымасцi развiцця i
паглыблення сваiх адносiн i распаўсюджвання  iх на галiны, якiя гэта
Пагадненне не ахоплiвае,

     поўныя   рашучасцi   развiваць   свае   гандлёвыя   адносiны  ў
адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi ГАТТ,

     адзначаючы  статус Швейцарыi  як дагаворнага  боку Генеральнага
пагаднення  па   тарыфах  i  гандлi   i  ўдзел  Беларусi   ў  якасцi
назiральнiка ў рамках ГАТТ,

     згодна  з  вышэйпададзеным,   прынялi  рашэнне  заключыць  гэта
Пагадненне:

                             Артыкул 1

                               Мэта

     1.   Мэтай   дадзенага   Пагаднення   з'яўляецца   ўстанаўленне
прынцыпаў,  правiлаў  i  дысцыплiны  арганiзацыi  ўзаемнага гандлю i
эканамiчных  адносiн памiж  Дагаворнымi Бакамi.  Дагаворныя Бакi,  у
рамках    свайго    ўнутранага     заканадаўства    i    мiжнародных
абавязацельстваў, абавязуюцца гарманiчна  развiваць узаемны гандаль,
а таксама розныя формы гандлёвага i эканамiчнага супрацоўнiцтва.

     2.  Дагаворныя Бакi  прызнаюць, што  прынцыпы, якiя ўстаноўлены
працэсам  НБСЕ,  з'яўляюцца  iстотнымi  для  дасягнення  мэты гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 2

                               ГАТТ

     Дагаворныя  Бакi  павiнны  зрабiць  усё  магчымае для развiцця,
пашырэння i дыверсiфiкацыi свайго гандлю згодна з прынцыпамi ГАТТ, у
асаблiвасцi, недыскрымiнацыi i ўзаемнасцi.

                             Артыкул 3

                    Рэжым найбольшага спрыяння

     1.  Дагаворныя  Бакi  павiнны  прадаставiць  адзiн аднаму рэжым
найбольшага спрыяння  ў адносiнах да  мытных пошлiн i  збораў любога
вiду,  якiя накладаюцца  на/або ў  сувязi з  iмпартам або  экспартам
тавараў, а таксама падаткаў i  iншых збораў, якiмi абкладаюцца прама
цi  ўскосна iмпартуемыя  тавары, а  таксама ў  адносiнах да спосабаў
спагнання  такiх пошлiн,  падаткаў цi  збораў i  ў адносiнах да ўсiх
правiлаў i фармальнасцей, звязаных з гандлем.

     2.  Параграф  1  не  павiнен  тлумачыцца  такiм  чынам,  што ён
абавязвае адзiн Дагаворны Бок  прадастаўляць iншаму Дагаворнаму Боку
перавагi, якiя ён прадастаўляе:
     - з мэтамi садзейнiчання прыгранiчнаму гандлю;
     - з мэтай стварэння мытнага саюза цi зоны свабоднага гандлю або
ў сувязi  са  стварэннем  такога  саюза  цi  зоны  ў  адпаведнасцi з
артыкулам  XXIV ГАТТ;
     - краiнам у  стадыi развiцця, у адпаведнасцi з  ГАТТ або iншымi
мiжнароднымi пагадненнямi.

                             Артыкул 4

                  Недапушчальнасць дыскрымiнацыi

     Не дапушчаецца прымяненне забароны або колькасных абмежаванняў,
уключаючы  лiцэнзаванне  на  iмпарт  з  тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку,  калi аналагiчныя  забароны або  абмежаваннi не  дзейнiчаюць у
адносiнах да  iмпарту падобнага прадукту з  трэцiх краiн цi экспарту
падобнага  прадукту ў  трэцiя  краiны.  Дагаворны Бок,  што уводзiць
такiя меры,  павiнен ажыццяўляць iх  такiм чынам, каб  страты iншага
Дагаворнага Боку былi мiнiмальныя.

                             Атыкул 5

                         Нацыянальны рэжым

     Таварам, што iмпартуюцца з тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку на
тэрыторыю iншага Дагаворнага Боку, павiнен быць прадастаўлены рэжым,
не  менш  спрыяльны  за  той,  што  прадастаўляецца падобным таварам
нацыянальнага паходжання, у адносiнах  да ўнутраных падаткаў i iншых
унутраных збораў,  а таксама да ўсiх  законаў, норм i патрабаванняў,
якiя  закранаюць  iх  унутраны  продаж,  прапановы  з мэтай продажу,
пакупку, транспарцiроўку, размеркаванне цi выкарыстанне.

                             Артыкул 6

                              Плацяжы

     1.  Плацяжы  ў  сувязi  з  гандлем  таварамi цi паслугамi памiж
Дагаворнымi  Бакамi  павiнны  праводзiцца  ў  свабодна канверсаванай
валюце.

     2.  Бакам  па  канкрэтных  здзелках  любога  з Дагаворных Бакоў
павiнен  прадастаўляцца  рэжым  не  менш  спрыяльны,  чым  бакам  па
канкрэтных здзелках любой трэцяй дзяржавы  ў дачыненнi да доступу да
свабодна канверсаванай  валюты.

                             Артыкул 7

                       Iншыя дзелавыя ўмовы

     1. Гандаль таварамi памiж бакамi па канкрэтных здзелках павiнен
праводзiцца па  рыначных цэнах. У  прыватнасцi, дзяржаўныя органы  i
дзяржаўныя прадпрыемствы павiнны праводзiць любыя закупкi па iмпарце
цi  продажу, па  экспарце,  выключна  ў адпаведнасцi  з камерцыйнымi
меркаваннямi,  уключаючы цэны,  якасць  i  колькасць; яны  будуць, у
адпаведнасцi   з   прынятай    дзелавой   практыкай,   прадастаўляць
прадпрыемствам  iншага  Дагаворнага  Боку  адэкватныя магчымасцi для
ўдзелу ў такiх здзелках.

     2. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не будзе патрабаваць ад бакоў па
канкрэтных  здзелках  удзелу  ў  бартэрных  цi  сустрэчных гандлёвых
аперацыях або заахвочваць iх да гэтага.

                             Артыкул 8

                            Галоснасць

     Дагаворныя   Бакi  будуць   прадастаўляць  сваё  заканадаўства,
судовыя  i адмiнiстрацыйныя  рашэннi, якiя  адносяцца да камерцыйнай
дзейнасцi, i iнфармаваць адзiн аднаго  аб змяненнях у сваёй тарыфнай
або статыстычнай наменклатуры.

                             Артыкул 9

                   Надзвычайныя меры ў дачыненнi
                    да iмпарту асобных тавараў

     1.  Дагаворныя Бакi  абавязуюцца кансультавацца  адзiн з адным,
калi якi-небудзь тавар iмпартуецца на  тэрыторыю аднаго з iх у такiх
узросшых  колькасцях або  на такiх  умовах, што  наносяць цi  могуць
нанесцi  значную страту  айчынным вытворцам  падобных або непасрэдна
канкурыруючых тавараў.

     2. Кансультацыi,   якiя   прадугледжаны    ў   адпаведнасцi   з
параграфам  1, павiнны  праводзiцца ў  мэтах пошуку ўзаемапрымальных
рашэнняў;  яны  павiнны  быць  завершаны  не  пазней  30 дзён з даты
пiсьмовага звароту  зацiкаўленага Дагаворнага Боку,  калi Дагаворныя
Бакi не дамовiлiся аб iншым.

     3.  Калi  пасля  захадаў,  зробленых   з  параграфамi  1  и  2,
Дагаворныя  Бакi не  дасягнулi згоды,  то Дагаворны  Бок, якi  панёс
страты,  будзе вольны  ў  абмежаваннi  iмпарту адпаведных  тавараў у
такой меры i  на такi час, якi абсалютна  неабходны для папярэджання
цi лiквiдацыi страт. У гэтым  выпадку, пасля кансультацый у Сумесным
Камiтэце,  iншы   Дагаворны  Бок  будзе   вольны  адысцi  ад   сваiх
абавязацельстваў па гэтым Пагадненнi.

     4. Пры выбары мер у адпаведнасцi з параграфам 3 Дагаворныя Бакi
павiнны  надаваць  перавагу  мерам,  якiя  наносяць найменшыя страты
дзеянню гэтага Пагаднення.

                            Артыкул 10

                     Iнтэлектуальная ўласнасць

     1.  Улiчваючы важнасць  iнтэлектуальнай уласнасцi  для развiцця
гандлю   i  эканамiчнага   супрацоўнiцтва,  унутранае  заканадаўства
Дагаворных Бакоў павiнна забяспечваць поўную i дзейсную ахову правоў
iнтэлектуальнай  уласнасцi, уключаючы,  у прыватнасцi,  адпаведную i
дзейсную  ахову   аўтарскага  права  i   iншых  аналагiчных  правоў,
гандлёвых знакаў,  геаграфiчных найменняў, патентаў  ва ўсiх галiнах
тэхнiкi,  прамысловага  дызайну,  тапаграфii  iнтэграцыйных  схем  i
нераскрытую iнфармацыю па "ноў-хаў".
     Калi  ўнутранае  заканадаўства  любога  з  Дагаворных  Бакоў не
прадугледжвае такой аховы, адпаведны  Дагаворны Бок зробiць усё, што
ад яго  залежыць, каб адрэгуляваць  сваё ўнутранае заканадаўства  як
мага хутчэй,  але не пазней  чым за 3  гады пасля ўступлення  ў сiлу
гэтага Пагаднення.  Дагаворныя Бакi, у  асаблiвасцi, павiнны прымаць
усе меры з мэтамi прытрымлiвацца асноўных норм наступных мiжнародных
канвенцый:

     а.  Парыжская  Канвенцыя  ад  20  сакавiка  1883  г.  па  ахове
прамысловай уласнасцi (Стакгольмскi Акт, 1967 г.);

     б.  Бернская   Канвенцыя  ад  9   верасня  1886  г.   па  ахове
лiтаратурных i мастацкiх работ (Парыжскi Акт, 1971 г.);

     в.  Сусветная  канвенцыя  ад  6  верасня  1952  года  па  ахове
аўтарскага права,

     г. Мiжнародная  канвенцыя ад 26 кастрычнiка  1961 года па ахове
правоў  выканаўцаў, вытворцаў фанаграм i радыёвяшчальных арганiзацый
(Рымская канвенцыя);
    Звыш  таго, у  той меры,  у якой  яны не з'яўляюцца ўдзельнiкамi
гэтых канвенцый,  яны павiнны прыкласцi ўсе  намаганнi для далучэння
да  iх, а  таксама  да  шматбаковых пагадненняў,  якiя садзейнiчаюць
супрацоўнiцтву ў галiне аховы правоў iнтэлектуальнай уласнасцi.

     2.  Дагаворныя  Бакi  павiнны  забяспечыць,  каб вымушаныя меры
супраць парушэння  правоў iнтэлектуальнай уласнасцi,  у прыватнасцi,
супраць  падробкi  i  несанкцыянiраванага  выкарыстання,  не  насiлi
дыскрымiнацыйнага характару,  былi справядлiвымi i  роўнымi. Меры не
павiнны   быць   залiшне   ўскладненымi,   дарагiмi   цi   выклiкаць
неабгрунтаваныя  часовыя рамкi  або неабгрунтаваныя  затрымкi. Такiя
палажэннi   павiнны   прадугледжваць,   у   прыватнасцi,  судовыя  i
адмiнiстрацыйныя  рашэннi,  кампенсацыю,  дастатковую  для  пакрыцця
страт, панесеных уладальнiкам права, а таксама папярэдныя меры.

     3.  Не  абмяжоўваючы  прывiлей,  якiя прадастаўляюцца суб'ектам
гаспадарання  iншых дзяржаў  на падставе  пагаднення аб гарманiзацыi
або  ўзаемным  прызнаннi  законаў  цi  пагаднення,  якое садзейнiчае
супрацоўнiцтву  ў  галiне  аховы  правоў  iнтэлектуальнай уласнасцi,
Дагаворныя  Бакi  абавязуюцца  прадастаўляць  суб'ектам гаспадарання
краiны iншага Дагаворнага Боку рэжым,  не менш спрыяльны за той, якi
прадастаўляецца суб'ектам гаспадарання любой трэцяй дзяржавы.

     4.  З  мэтай  далейшага  павышэння  ўзроўняў  аховы,  а таксама
пазбягання  або выпраўлення  скажэнняў ў  гандлi ў  сувязi з правамi
iнтэлектуальнай  уласнасцi,  прадметам  разгляду  ў  адпаведнасцi  з
Артыкулам 14 гэтага Пагаднення могуць быць палажэннi, якiя датычацца
аховы правоў iнтэлектуальнай уласнасцi.

                            Артыкул 11

                            Выключэннi

     1. Гэта  Пагадненне не павiнна  выключаць для Дагаворных  Бакоў
магчымасцi прыняцця мер, якiя абмоўлены:
     - грамадскай мараллю;
     -  аховай  жыцця  i  здароўя  людзей,  жывёл  i раслiн i аховай
навакольнага асяроддзя;
     - аховай iнтэлектуальнай уласнасцi;
     або любых iншых мер, зазначаных  у артыкуле XX ГАТТ, пры ўмове,
што такiя меры не будуць прымяняцца шляхам, якi з'явiўся б адвольнай
i неапраўданай  мерай  дыскрымiнацыi  цi  скрытым абмежаваннем памiж
Дагаворнымi Бакамi.

     2.  Гэта  Пагадненне  не  павiнна  абмяжоўваць  правы  любога з
Дагаворных Бакоў рабiць захады ў адпаведнасцi з артыкулам XXI ГАТТ.

                            Артыкул 12

                    Эканамiчнае супрацоўнiцтва

     1.  Дагаворныя   Бакi  абавязуюцца  прыкладаць   намаганнi  для
заахвочвання i развiцця эканамiчнага  супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя
выклiкаюць узаемную цiкавасць.

     2.  Мэтамi  такога  эканамiчнага  супрацоўнiцтва  павiнны быць,
сярод iншага:
     -  умацаванне   i  дыверсiфiкацыя  эканамiчных   сувязей  памiж
Дагаворнымi Бакамi;
     - унясенне ўкладу у развiццё сваiх  эканомiк;
     - адкрыццё новых крынiц паставак i новых рынкаў;
     - заахвочванне  супрацоўнiцтва памiж суб'ектамi  гаспадарання з
мэтай  стварэння  сумесных  прадпрыемстваў,  заключэння  лiцэнзiйных
пагадненняў i развiццё iншых падобных форм супрацоўнiцтва;
     - стымуляванне структурных змен  у сваiх эканомiках i падтрымка
Рэспублiкi Беларусь па пытаннях гандлёвай палiтыкi;
     - заахвочванне ўдзелу малых  i сярэднiх прадпрыемстваў у гандлi
i супрацоўнiцтве;
     -    развiццё   i    паглыбленне   супрацоўнiцтва    ў   галiне
iнтэлектуальнай  уласнасцi,  сярод  iншага,  на падставе распрацоўкi
адпаведных форм  тэхнiчнага садзеяння памiж  адпаведнымi ведамствамi
Дагаворных Бакоў; з гэтай мэтай яны павiнны каардынаваць намаганнi з
адпаведнымi мiжнароднымi арганiзацыямi.

                            Артыкул 13

                          Сумесны Камiтэт

     1.  Для  забеспячэння   дзеянняў  гэтага  Пагаднення  неабходна
арганiзаваць Сумесны Камiтэт, якi  павiнен складацца з прадстаўнiкоў
Дагаворных Бакоў,  дзейнiчаць па ўзаемнай  дамоўленасцi i праводзiць
пасяджэннi  па меры  неабходнасцi i  звычайна адзiн  раз на  год, па
чарзе, у  Беларусi i Швейцарыi. Старшынства  павiнна ажыццяўляцца па
чарзе кожным з Дагаворных Бакоў.

     2. Сумесны Камiтэт, у прыватнасцi, павiнен:
     -  разглядаць  дзеянне  гэтага  Пагаднення,  у  прыватнасцi,  у
адносiнах да  тлумачэння  i  прымянення  яго  палажэнняў i магчымага
пашырэння яго аб'ёму;
     -  ажыццяўляць  аналiз  з  метай  паляпшэння  ўмоў для развiцця
непасрэдных кантактаў  памiж фiрмамi, якiя  дзейнiчаюць на тэрыторыi
Дагаворных Бакоў;
     -  служыць форумам  для кансультацый  з мэтай вырашэння праблем
памiж Дагаворнымi Бакамi;
     - разглядаць  пытаннi, якiя адносяцца да  гандлю памiж краiнамi
Дагаворных Бакоў або датычацца яго;
     -   аналiзаваць   крокi   ў   напрамку   пашырэння   гандлю   i
супрацоўнiцтва памiж краiнамi Дагаворных Бакоў;
     - абменьвацца  данымi i прагнозамi, што  адносяцца да гандлю, а
таксама iнфармацыяй ў адпаведнасцi з Артыкулам 8 (Галоснасць);
     - служыць форумам для кансультацый у адпаведнасцi з Артыкулам 9
(Надзвычайныя меры ў дачыненнi да iмпарту асобных тавараў);
     - служыць форумам для  правядзення кансультацый, якiя датычацца
двухбаковых  пытанняў  i  мiжнароднага   развiцця  ў  галiне  правоў
iнтэлектуальнай  уласнасцi; такiя  кансультацыi таксама  могуць мець
месца памiж экспертамi Дагаворных Бакоў;
     -  развiваць   эканамiчнае  супрацоўнiцтва  ў   адпаведнасцi  з
Артыкулам 12 (Эканамiчнае супрацоўнiцтва);
     -  фармуляваць i  прадастаўляць паўнамоцным  органам Дагаворных
Бакоў папраўкi да гэтага Пагаднення  з мэтай улiку новых фактараў, а
таксама  рэкамендацый, якiя  датычацца дзеянняў  i пашырэння  аб'ёму
гэтага  Пагаднення  ў  адпаведнасцi   з  Артыкулам  14  (Змяненнi  i
дапаўненнi).

                            Артыкул 14

                       Змяненнi i дапаўненнi

     1.  Дагаворныя  Бакi  згаджаюцца  пераглядаць  палажэннi гэтага
Пагаднення па просьбе любога з iх.

     2. Дагаворныя  Бакi заяўляюць аб  сваёй гатоўнасцi развiваць  i
паглыбляць адносiны, усталяваныя гэтым Пагадненнем, i распаўсюджваць
iх на  галiны, не ахопленыя  iм, такiя як  паслугi i iнвестыцыi.  Па
падставе гэтага кожны з Дагаворных Бакоў можа прадаставiць у Сумесны
Камiтэт абгрунтаваныя запыты.

                            Артыкул 15

                     Тэрытарыяльнае прымяненне

     Гэта Пагадненне  распаўсюджваецца на Княства  Лiхтэнштэйн у той
меры,  ў  якой  гэта  краiна  звязана  са  Швейцарскай Канфедэрацыяй
дагаворам аб мытным саюзе.

                            Артыкул 16

                        Увядзенне ў дзеянне

     Гэта  Пагадненне  ўступiць  ў  сiлу  у  першы дзень месяца, што
настане  за   месяцам  з  даты,  калi   абодва  Дагаворныя  Бакi  па
дыпламатычных  каналах  паведамяць  адзiн  аднаму  аб  выкананнi  iх
канстытуцыйных   цi   iншых    працэдур,   якiя   прадугледжаны   iх
заканадаўствам, для ўвядзення гэтага Пагаднення ў дзеянне.

                            Артыкул 17

                            Дэнансацыя

     Любы з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам
пiсьмовага  паведамлення  iншаму  Дагаворнаму  Боку. Гэта Пагадненне
скончыць  сваё  дзеянне  праз  шэсць  месяцаў  пасля  даты атрымання
паведамлення iншым Дагаворным Бокам.

     У  сведчанне  чаго,  паўнамоцныя  прадстаўнiкi,  належным чынам
упаўнаважаныя для гэтага, падпiсалi названае Пагадненне.

     Учынена ў Мiнску 28 мая  1993 г. у двух сапраўдных экземплярах,
на беларускай, французскай i англiйскай мовах, пры гэтым кожны тэкст
з'яўляецца  ў роўнай  ступенi аўтэнтычным.  У выпадку  разыходжанняў
перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Швейцарскi Федэральны Савет              ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России