СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ЭКВАДОР*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 5 мая 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Эквадор, кiруючыся
прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iмкнучыся
развiваць на агульную карысць адносiны сяброўства i супрацоўнiцтва
на аснове прынцыпаў мiжнароднага права, у прыватнасцi, роўнасцi
дзяржаў, павагi незалежнасцi, нацыянальнага суверэнiтэту,
тэрытарыяльнай непадзельнасцi, неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы
адзiн аднаго, мiрнага вырашэння спрэчных пытанняў i непрызнання
набыцця тэрыторый праз ужыванне сiлы, i ў адпаведнасцi з палажэннямi
Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18 красавiка 1961
года вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Паслоў з
5 мая 1993 года.
Абодва Урады вырашылi, што Паслы па сумяшчальнiцтве будуць
прызначаны з даты, узгодненай памiж абедзвюма краiнамi.
Падпiсана ў Нью-Йорку 5 мая 1993 года ў двух экзэмплярах на
беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца
аднолькава сапраўднымi.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Эквадор
Генадзь М.Бураўкiн Хасэ Аяла Ласа
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Эквадор
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|