ПАГАДНЕННЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 30 снежня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка,
пацвярджаючы сваё iмкненне будаваць узаемаадносiны ў
адпаведнасцi з лiтарай i духам Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,
Заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
Парыжскай Хартыi для новай Еўропы i iншых дакументаў гэтай Нарады,
выказваючы ўзаемную зацiкаўленасць ва ўмацаваннi
добрасуседства, узаемаразумення i супрацоўнiцтва памiж дзвюма
дзяржавамi,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка ўстанаўлiваюць
дыпламатычныя адносiны i абменьваюцца дыпламатычнымi
прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi Пасольстваў.
Артыкул 2
У сваiх дыпламатычных i консульскiх адносiнах Рэспублiка
Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка будуць грунтавацца на палажэннях
Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года i Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка
1963 года.
Артыкул 3
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.
Аформлена ў г.Мiнску 30 снежня 1992 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Лiтоўскую Рэспублiку
Подпiс Подпiс
|