ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 12 кастрычнiка 1996 г.
[Изменения и дополнения:
Протокол о внесении изменений и дополнений от 25 мая
2000 г.].
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
прымаючы пад увагу спрыяльнае развiццё двухбаковых
гандлёва-эканамiчных адносiн,
iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж
абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам па iх тэрыторыях,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Пад "перевозчыкам" трэба падразумяваць фiзiчныя цi юрыдычныя
асобы абедзвюх дзяржаў, якiя маюць дазвол ажыццяўляць мiжнародныя
грузавыя i пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам у
адпаведнасцi з iх нацыянальным заканадаўствам.
Пад "транспартным сродкам" трэба разумець аўтатранспартны
сродак:
прызначаны для ажыццяўлення грузавых (уключаючы прычэпы цi
паўпрычэпы) i пасажырскiх перавозак;
зарэгiстраваны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення перавозчыкам
прадастаўлена права ажыццяўляць грузавыя цi пасажырскiя перавозкi
аўтамабiльным транспартам памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама
транзiтам па iх тэрыторыях з трэцiх i ў трэцiя дзяржавы.
Артыкул 2
Рэгулярныя перавозкi пасажыраў аўтобусамi арганiзоўваюцца па
ўзгадненню памiж кампетэнцыямi органамi Бакоў.
Прапановы аб арганiзацыi такiх перавозак папярэдне перадаюцца
адзiн аднаму кампетэнтнымi органамi Бакоў. Яны павiнны ўключаць
даныя адносна: назвы перавозчыка (фiрмы), маршруту i раскладу руху,
тарыфу, пунктаў прыпынку, на якiх перавозчык будзе праводзiць
пасадку i высадку пасажыраў, i перыядычнасцi выканання перавозак.
Артыкул 3
Для ажыццяўлення нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi
памiж абедзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыi, за
выключэннем перавозак, прадугледжаных у артыкуле 4 гэтага
Пагаднення, патрабуюцца дазволы, якiя выдаюцца кампетэнтнымi
органамi Бакоў.
Кампетэнтныя органы Бакоў будуць выдаваць дазволы на тую частку
шляху, якая праходзiць па iх тэрыторыi.
Артыкул 4
Дазволаў не патрабуецца на выкананне нерэгулярных перавозак
пасажыраў аўтобусамi:
калi група аднаго i таго ж саставу перавозiцца на адным i тым
жа аўтобусе на працягу ўсёй перавозкi, якая пачынаецца i
заканчваецца на тэрыторыi той дзяржавы, дзе зарэгiстраваны аўтобус;
калi група пасажыраў аднаго i таго ж саставу перавозiцца на
адным i тым жа аўтобусе ў адным напрамку на працягу ўсёй паездкi,
якая пачынаецца на тэрыторыi адной дзяржавы, дзе зарэгiстраваны
аўтобус, i заканчваецца на тэрыторыi другой дзяржавы, пры ўмове, што
аўтобус вяртаецца ў дзяржаву, дзе ён зарэгiстраваны, парожным.
Дазвол таксама не патрабуецца пры замене няспраўнага аўтобуса
другiм аўтобусам.
Пры выкананнi перавозак, прадугледжаных у пункце I гэтага
артыкула, вадзiцель аўтобуса павiнен мець спiс пасажыраў.
Артыкул 5
Перавозкi грузаў памiж абедзвюма дзяржавамi або транзiтам праз
iх тэрыторыю ў трэцiя дзяржавы, за выключэннем перавозак,
прадугледжаных у артыкуле 6 гэтага Пагаднення, ажыццяўляюцца
грузавымi аўтамабiлямi з прычэпамi цi паўпрычэпамi або без iх на
аснове дазволаў, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi Бакоў.
На кожную перавозку грузаў, якую ажыццяўляюць грузавыя
аўтамабiлi з прычэпам цi паўпрычэпам, або без iх, павiнен быць
выдадзены дазвол, якi дае права на выкананне аднаго рэйсу туды i
назад, калi iншае не абумоўлена ў самiм дазволе.
Артыкул 6
Дазволы, указаныя ў артыкуле 5 гэтага Пагаднення, не
патрабуюцца на выкананне перавозак:
экспанатаў, абсталявання i матэрыялаў, прызначаных для кiрмашоў
i выставаў;
транспартных сродкаў, жывёлы, а таксама розных рэчаў i
маёмасцi, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;
тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў,
абсталявання i прыстасаванняў для кiназдымак, радыё- i тэлевiзiйных
перадач;
целаў i праху нябожчыкаў;
пошты;
пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў;
рухомай маёмасцi пры перасяленнi;
грузаў транспартнымi сродкамi, максiмальная дапушчальная
агульная вага якiх, уключаючы прычэпы, не больш за 6 тонн, або
максiмальная карысная нагрузка якiх, уключаючы карысную нагрузку
прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;
медыцынскае абсталяванне i матэрыялы для аказання тэрмiновай
дапамогi пры стыхiйных бедствах.
Артыкул 7
Пры перавозцы звышгабарытных, цяжкавагавых i небяспечных грузаў
перавозчык павiнен атрымаць спецыяльны дазвол кампетэнтных органаў
другога Боку.
Калi ўказаны ў пункце 1 гэтага артыкула дазвол абмяжоўвае
праезд аўтатранспартнага сродку па вызначаным маршруце, то перавозка
павiнна ажыццяўляцца па iм.
Артыкул 8
Кампетэнтныя органы Бакоў штогод будуць перадаваць адзiн аднаму
ўзаемна вызначаную колькасць бланкаў дазволаў на перавозкi грузаў i
пасажыраў.
Кампетэнтныя органы Бакоў вызначаюць памiж сабою парадак абмену
бланкамi дазволаў.
Артыкул 9
Перавозкi, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, могуць выконвацца
толькi перавозчыкамi, якiя згодна ўнутранаму заканадаўству абедзвюх
дзяржаў дапушчаны да ажыццяўлення мiжнародных перавозак.
Аўтатранспартныя сродкi, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя
перавозкi, павiнны мець рэгiстрацыйны i распазнавальны знакi сваёй
дзяржавы.
Артыкул 10
Перавозчыкам аднаго Боку не дазваляецца выконваць перавозкi
пасажыраў i грузаў памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на
тэрыторыi другой дзяржавы, калi на гэта не будзе дадзены дазвол
кампетэнтных органаў другога Боку.
Перавозчыкам аднаго Боку не дазваляецца выконваць перавозкi
грузаў з тэрыторыi другой дзяржавы ў трэцiя дзяржавы, калi на гэта
не будзе дадзена згода кампетэнтных органаў другога Боку.
Артыкул 11
Перавозкi грузаў, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем,
ажыццяўляюцца па накладных, форма якiх павiнна адпавядаць
агульнапрынятым мiжнародным узорам.
Артыкул 12
Бакi будуць узаемна прызнаваць нацыянальныя дакументы на
аўтатранспартныя сродкi i нацыянальныя дазволы на кiраванне
аўтамабiлем, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi.
Дазволы i iншыя дакументы, якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi з
дадзеным Пагадненнем, павiнны знаходзiцца пры аўтатранспартным
сродку, да якога аны адносяцца i прад'яўляюцца па патрабаванню
кантралюючых органаў.
Артыкул 13
Разлiкi i плацяжы, ажыццяўляемыя ў адпаведнасцi з гэтым
Пагадненнем, будуць выконвацца ў рамках дзеючых памiж абодвума
Бакамi мiжурадавых пагадненняў аб плацяжах або iншых пагадненняў,
заключаных па ўпаўнаважанню Бакоў.
Артыкул 14
Перавозкi грузаў i пасажыраў на аснове гэтага Пагаднення
ажыццяўляюцца пры ўмове абавязковага страхавання матэрыяльнай
адказнасцi перавозчыка перад трэцiмi асобамi за прычынены ўрон.
Перавозчык абавязаны папярэдне застрахаваць ад такой адказнасцi
кожны транспартны сродак, якi выконвае ўказаныя перавозкi.
Артыкул 15
У адносiнах пагранiчнага, мытнага i санiтарнага катролю будуць
ужывацца палажэннi шматбаковых i двухбаковых мiжнародных дагавораў i
пагадненняў, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi, а пры
вырашэннi пытанняў, не ўрэгуляваных гэтымi дагаворамi i
пагадненнямi, будзе ўжывацца ўнутранае заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь i Украiны.
Артыкул 16
Пагранiчны, мытны i санiтарны кантроль пры перавозках
цяжкахворых, рэгулярных перавозках пасажыраў аўтобусамi, а таксама
пры перавозках жывёлы i скорапсавальных грузаў будзе ажыццяўляцца
па-за чаргой.
Артыкул 17
Пры выкананнi перавозак на аснове гэтага Пагаднення ўзаемна
вызваляюцца ад мытных збораў i дазволаў увозiмыя на тэрыторыю другой
дзяржавы:
палiва, якое знаходзiцца ў прадугледжаных для кожнай мадэлi
аўтатранспартнага сродку ёмiстасцях, тэхналагiчна i канструкцыйна
звязаных з сiстэмай сiлкавання рухавiка;
змазачныя матэрыялы, прадугледжаныя для ўжывання ў час
перавозкi, якiя знаходзяцца на аўтатранспартным сродку пры яго
ўездзе;
запасныя часткi i iнструменты, якiя прызначаны для рамонту
пашкоджанага аўтатранспартнага сродку, якi ажыццяўляў мiжнародныя
перавозкi.
Артыкул 18
Перавозкi пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца перавозчыкамi
дзяржавы аднаго з Бакоў, па тэрыторыi дзяржавы другога Боку на
падставе гэтага Пагаднення, а таксама транспартныя сродкi, якiя
выконваюць гэтыя перавозкi, вызваляюцца на падставе парытэту ад
падаткаў i дзяржаўных збораў, звязаных з уладаннем або скарыстаннем
транспартных сродкаў, скарыстаннем або ўтрыманнем дарог, за
выключэннем платы за праезд па асобных участках дарог, тунэляў,
мастоў i iншых iнжынерна-тэхнiчных збудаванняў, якая збiраецца ў
адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага другога
Боку.
___________________________________________________________--
Статья 18 - в редакции Протокола о внесении изменений и
дополнений от 25 мая 2000 г.
Артыкул 18
Перавозкi пасажыраў i грузаў аўтатранспартнымi сродкамi
i перамяшчэнне аўтамабiльных транспартных сродкаў адной
дзяржавы на тэрыторыi другой дзяржавы, уключаючы тарнзiт,
ажыццяўляюцца на аснове гэтага Пагаднення з выплатай за
праезд падаткаў, дзяржаўных збораў i пакрыццём кошту ў
выпадку прычыненага ўрону ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Умовы прадстаўлення льгот па выплаце падаткаў i
дзяржаўных збораў вызначаюцца спецыяльнымi пагадненнямi.
___________________________________________________________--
Артыкул 19
Перавозчыкi Бакоў павiнны выконваць Правiлы дарожнага руху i
iншыя законы дзяржавы, на тэрыторыi якой знаходзiцца аўтатранспартны
сродак.
Артыкул 20
У выпадку парушэння гэтага Пагаднення кампетэнтны орган
дзяржавы-перавозчыка па просьбе кампетэнтнага органа дзяржавы, дзе
здарылася парушэнне, павiнен прыняць неабходныя меры з мэтай
забеспячэння выканання Пагаднення.
Аб прынятых мерах кампетэнтны орган дзяржавы-перавозчыка
iнфармуе такi орган другой дзяржавы.
Артыкул 21
У мэтах забеспячэння выканання гэтага Пагаднення кампетэнтныя
органы Бакоў будуць ажыццяўляць непасрэдныя кантакты, праводзiць па
прапанове аднаго з Бакоў нарады для вырашэння пытанняў, заязаных з
сiстэмай дазволаў на перавозкi грузаў i пасажыраў, а таксама
абменьвацца вопытам i iнфармацыяй аб выкарыстаннi выдадзеных
дазволаў.
Артыкул 22
Пытаннi, не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама
шматбаковымi i двухбаковымi мiжнароднымi дагаворамi i пагадненнямi,
удзельнiкамi якiх з'яўляюцца Бакi, будуць вырашацца згодна з
унутраным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Украiны.
Артыкул 23
Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Бакоў, якiя
вынiкаюць з другiх заключаных iмi мiжнародных дагавораў i
пагадненняў, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.
Артыкул 24
Дадзенае Пагадненне ўводзiцца ў дзеянне пасля заканчэння 30
дзён з часу, калi Бакi паведамяць адзiн другому па дыпламатычных
каналах аб тым, што заканадаўчыя працэдуры, неабходныя для яго
ўвядзення ў дзеянне, выкананы ў кожнай дзяржаве.
Гэтае Пагадненне заключана на тры гады i будзе аўтаматычна
прадаўжацца на наступныя тры гады кожны раз, калi нi адзiн з Бакоў
не паведамiць у пiсьмовай форме другому Боку не пазней, чым за 3
месяцы да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення аб сваiм жаданнi
спынiць яго дзеянне.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ ПРОТОКОЛ
к Соглашению между Правительством Республики Беларусь и
Правительством Украины о международном автомобильном
сообщении от 17 декабря 1992 года
Настоящий Протокол является неотъемлемой частью Соглашения
между Правительством Республики Беларусь и Правительством Украины
о международном автомобильном сообщении от 17 декабря 1992 года.
В отношении применения этого Соглашения достигнута
договоренность о нижеследующем:
1. Под компетентными органами следует понимать -
Со Стороны Республики Беларусь
Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь
т.: 27 42 17
ф.: 27 19 81
Со Стороны Украины
Министерства транспорта Украины
т.: 226 22 17 227 26 56
ф.: 227 23 51
2. Во исполнение Статьи 21 Стороны создают Смешанную
Комиссию.
3. В отношении части 3 Статьи 1 устанавливается, что по этому
Соглашению могут эксплуатироваться прицепы и полуприцепы, которые
используются какой-либо из Договаривающихся Сторон, в том числе
зарегистрированные на территории третьего государства.
4. В отношении части 1 Статьи 5 устанавливается, что
разрешения действительны в течение одного календарного года, если
иное не оговорено компетентными органами Сторон.
При осуществлении приграничных двусторонних поездок на
расстояние до 50 км вглубь от границы разрешения не требуется.
5. В отношении части 9 Статьи 6 под максимально полезной
нагрузкой следует понимать их общую грузоподъемность.
6. В отношении Статьи 7 устанавливается, что компетентные
органы Сторон должны дать ответ на просьбу о выдаче специального
разрешения не позднее 10 дней с дня ее получения.
7. В отношении части 2 Статьи 10 настоящего Соглашения на
перевозку груза с территории другой Стороны в третьи государства
предусматривается получение бланков разрешений на перевозку в третьи
государства, при этом вышеупомянутого разрешения не требуется на
перевозку в/из государств бывшего СССР, если другое не предусмотрено
решением Смешанной Комиссии.
8. Положения Статьи 11, 17 вводятся в действие решением
Смешанной Комиссии по согласованию Сторон.
9. Положения Статьи 14 вводятся в действие решением Смешанной
Комиссии после принятия и вступления в силу законодательства Сторон
по данному вопросу.
10. Утратил силу
___________________________________________________________--
Пункт 10 утратил силу Протоколом о внесении изменений и
дополнений от 25 мая 2000 г.
В отношении Статьи 18 устанавливается, что перевозки
пассажиров и грузов в двустороннем сообщении освобождаются
от взимания налогов и государственных сборов за проезд.
Перевозки пассажиров и грузов в транзитном сообщении до
заключения соответствующего специального соглашения
осуществляются через согласованные Сторонами международные
пограничные пункты пропуска с взиманием налогов и
государственных сборов за проезд, на условиях, определенных
Сторонами и оформляемых решением Смешанной Комиссии.
___________________________________________________________--
Совершено в г.Минске 16 декабря 1994 года в двух экземплярах на
русском языке.
За Кабинет Министров За Правительство
Республики Беларусь Украины
Подпись Подпись
|