ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 ноября 1992 г. "Пагадненне аб культурным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 АБ КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 25 лiстапада 1992 г.


     Урад Рэспублiкi  Беларусь i Урад  Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
нiжэй  названыя  "Бакi",  з  мэтай  умацавання  сяброўскiх сувязяў i
развiцця культурнага супрацоўнiцтва  памiж дзвюма краiнамi заключылi
гэтае Пагадненне аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi дамовiлiся ў адпаведнасцi з прынцыпамi роўнасцi i ўзаемнай
выгады  садзейнiчаць i  падтрымлiваць абмен  i супрацоўнiцтва  памiж
адпаведнымi  ўстановамi  дзвюх  краiн  у  галiне культуры, адукацыi,
грамадскiх   навук,  аховы   здароўя,  спорта,   выдавецкай  справы,
выданняў, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.

                             Артыкул 2

     Бакi  дамовiлiся праводзiць  адпаведныя мерапрыемствы  ў галiне
культуры  i мастацтва  i дапамагаць  пры гэтым  адзiн аднаму ў межах
сваiх магчымасцей, асаблiва:

     1.  Пры  гастролях  выканаўцаў   i  мастацкiх  калектываў,  пры
арганiзацыi канцэртаў, спектакляў i iншых мастацкiх праграм.

     2. Пры правядзеннi выстаў i арганiзацыi дакладаў i лекцый.

     3. Пры арганiзацыi ўзаемных  паездак прадстаўнiкоў розных галiн
культурнага  жыцця,  асаблiва,  лiтаратуры,  музыкi,  вiдовiшчных  i
выяўленчых   мастацтваў,   кiнематаграфii   i   г.д.   для  развiцця
супрацоўнiцтва, стажыровак, абмену вопытам.

     4.  Пры   запрашэннi  для  ўдзелу   ў  фестывалях  i   падобных
мiжнародных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў сваёй краiне.

     5. Пры захаваннi кантактаў у галiне музейнай справы, бiблiятэк,
архiваў, а таксама пры абмене спецыялiстамi i матэрыяламi.

     6.  Пры заахвочваннi  абмену  лiтаратурай  у галiне  культуры i
мастацтва ў межах сваiх магчымасцей.

     7.  Пры ўстанаўленнi  прамых культурных  сувязяў памiж творчымi
саюзамi, установамi культуры.

                             Артыкул 3

     Бакi  дамовiлiся ажыццяўляць  абмен i  супрацоўнiцтва ў  галiне
адукацыi ў наступных формах:

     1.  У адпаведнасцi  з патрабаваннямi  абменьвацца выкладчыкамi,
вучонымi  i спецыялiстамi  для азнаямлення,  даследавання i  чытання
лекцый.

     2.  У  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  i  магчымасцямi ўзаемна
прадстаўляць квоту стыпендый.

     3.  Разгледзець  магчымасцi  заключэння  Пагаднення аб узаемным
прызнаннi  пасведчанняў,  атэстатаў,   вучоных  ступеняў  i  вучоных
званняў кожнага з Бакоў.

     4.   Стымуляваць  i   падтрымлiваць  устанаўленне   непасрэдных
кантактаў i  супрацоўнiцтва памiж вышэйшымi  навучальнымi ўстановамi
дзвюх краiн.

     5.   Заахвочваць   абмен   вучэбнiкамi   i  iншай  педагагiчнай
лiтаратурай памiж установамi адукацыi дзвюх краiн.

     6.  Заахвочваць  вучоных  i  спецыялiстаў  iншага Боку, прымаць
удзел у мiжнародных навуковых канференцыях, якiя праводзяцца ў сваёй
краiне i аказваць гэтаму падтрымку.

                             Артыкул 4

     Бакi  дамовiлiся  ўмацоўваць   сувязi  i  супрацоўнiцтва  памiж
спартыўнымi ўстановамi дзвюх краiн.  У адпаведнасцi з патрабаваннямi
i магчымасцямi  Бакi  заахвочваюць  сяброўскiя  вiзiты,  таварысцкiя
спаборнiцтвы памiж  спартсменамi, трэнерамi i  спартыўнымi камандамi
дзвюх  краiн  i  абмен  вопытам  i  тэхнiкай  у галiне фiзкультуры i
спорту.

                             Артыкул 5

     Бакi  дамовiлiся ажыццяўляць  абмен i  супрацоўнiцтва ў  галiне
друку, кнiгавыдання, радыёвяшчання, тэлебачання i кiнематаграфii.

                             Артыкул 6

     Бакi дамовiлiся ажыццяўляць  супрацоўнiцтва ў галiне грамадскiх
навук, уключаючы  абмен спецыялiстамi ў галiне  грамадскiх навук для
знаёмства, чытання лекцый i абмену матэрыяламi.

                             Артыкул 7

     Бакi   будуць   садзейнiчаць   i   падтрымлiваць   устанаўленне
непасрэднага абмену i супрацоўнiцтва  памiж установамi аховы здароўя
дзвюх краiн.

                             Артыкул 8

     Бакi  будуць  распрацоўваць  канкрэтныя  планы для ажыццяўлення
гэтага Пагаднення i дамаўляцца па фiнансавых пытаннях.
     Адпаведныя  ўстановы  дзвюх  краiн  могуць  на  падставе гэтага
Пагаднення падпiсваць свае планы.

                             Артыкул 9

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з  дня яго падпiсання, тэрмiн яго
дзеяння  5 гадоў.  Калi за  6 месяцаў  да заканчэння  гэтага тэрмiну
нiводны з Бакоў  пiсьмова не паведамiць другому Боку  пра свой намер
спынiць   дзеянне  гэтага   Пагаднення,  тады   тэрмiн  яго  дзеяння
працягваецца аўтаматычна на 5 гадоў i гэтак далей.

     Падпiсана ў г.Пекiне, 25 лiстапада 1992 г. у дзвюх экземплярах,
кожны  на  беларускай  i  кiтайскай  мовах,  але абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу. Дадатковы тэкст  на рускай мове з'яўляецца рабочым
i поўнасцю  адпавядае  тэкстам,  якiя   падпiсаны  на  беларускай  i
кiтайскай мовах.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi       ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России