ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ КОСТА-РЫКА*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 24 чэрвеня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Коста-Рыка, кiруючыся ўзаемным
жаданнем развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж дзвюма
краiнамi ў палiтычнай, гандлёвай, эканамiчнай i iншых галiнах,
вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання гэтага
Пратакола i абмяняцца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi на ўзроўнi
пасольстваў.
Абодва Бакi дамовiлiся развiваць свае адносiны на аснове
прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, узаемнай павагi, самавызначэння,
незалежнасцi, нацыянальнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi
i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго ў адпаведнасцi са
Статутам Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Абодва Бакi дамовiлiся грунтаваць дыпламатычныя адносiны на
Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах 1961 года, удзельнiкамi
якой яны з'яўляюцца.
3 гэтай мэтай упаўнаважаныя належным чынам прадстаўнiкi
Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Коста-Рыка падпiсалi гэты Пратакол
у двух экземплярах на дзвюх мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца
аўтэнтычнымi.
Аформлена ў Нью-Йорку 24 чэрвеня 1992 года.
За Беларусь За Коста-Рыку
Генадзь М.Бураўкiн Крысцiан Таттэнбах
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны Прадстаўнiк Пастаянны Прадстаўнiк
пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый
|