ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ ДЗЯРЖАВАЙ КУВЕЙТ
I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ*
______________________________
*Уступiў у сiлу 25 мая 1992 г.
Урад Дзяржавы Кувейт i Рэспублiкi Беларусь,
жадаючы садзейнiчаць далейшаму развiццю дружалюбных адносiн i
супрацоўнiцтва, якiя iснуюць памiж iмi,
засноўваючыся на прынцыпах узаемнай павагi да суверэнiтэту,
роўнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,
будучы прыхiльнымi мэтам i прынцыпам Статута Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый,
пагадзiлiся
ўстанавiць дыпламатычныя i консульскiя адносiны памiж дзвюма
краiнамi з дня падпiсання гэтага Пратакола ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18
красавiка 1961 года i Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад
24 красавiка 1963 года.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаўшыеся, належным чынам
упаўнаважаныя сваiмi ўрадамi, падпiсалi гэты Пратакол.
Аформлена ў Эль-Кувейце 23 зу-ль-ка'да 1412 х., што адпавядае
25 мая 1992 года, у двух экзэмплярах, кожны на арабскай, беларускай
i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Дзяржавы Кувейт За Урад Рэспублiкi Беларусь
Салем Аль-Сабах Пётр Краўчанка
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Мiнiстр замежных спраў
Мiнiстр замежных спраў
|