ДАГАВОР
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
ПОЛЬШЧА ПА ПЫТАННЮ ПАГРАНIЧНЫХ ПЕРАХОДАЎ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 20 снежня 1992 г.
[Изменения и дополнения:
Пагадненне аб унясеннi змянення ў артыкул 3 Дагавора ад
30 сакавiка 2005 г.]
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя далей
называюцца дагаворнымi Бакамi,
кiруючыся неабходнасцю ўдасканальвання арганiзацыi перасячэння
гранiцы людзьмi i транспартнымi сродкамi, перавозу тавараў,
з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развiцця гранiчнага руху
памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча,
УЗГОДНIЛI НАСТУПНАЕ:
Артыкул 1
1. Перасячэнне гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Польшча адбываецца праз наступныя пагранiчныя пераходы:
1/чыгуначныя:
а) Гродна - Кузнiца Беластоцкая, рух асабовы i таварны;
б) Бераставiца - Зубкi Беластоцкiя, рух таварны;
в) Свiслач - Сямёнаўка, рух таварны;
г) Высокалiтоўск - Чарэмха, рух таварны;
д) Брэст - Тэраспаль, рух асабовы i таварны;
2/аўтадарожныя:
а) Брузгi - Кузнiца Беластоцкая, рух асабовы i таварны;
б) Казловiчы - Кукурыкi, рух таварны;
в) Брэст - Тэраспаль, рух асабовы.
2. Пагранiчныя пераходы, названыя ў абзацы 1, з'яўляюцца
адчыненымi кругласутачна для асобаў, а таксама транспартных сродкаў
i перавозу тавараў, незалежна ад iх грамадзянства або дзяржаўнай
прыналежнасцi.
3. На аўтадарожных пунктах гранiцы пераход гранiцы асобамi можа
адбывацца з ужываннем транспартных сродкаў або пяшком.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакi пагадзiлiся з тым, што ў сувязi з
прадугледжанымi задачамi па перавозцы грамадзян i тавараў, некаторыя
пагранiчныя пераходы, упамiнаныя ў абзацы 1, патрабуюць мадэрнiзацыi
з мэтай паляпшэння iх функцыянiравання.
Артыкул 3
1. Для мiжнароднага руху асобаў, транспартных сродкаў i тавараў
праз польска-беларускую гранiцу будуць адкрыты наступныя пагранiчныя
пераходы:
1) Баброўнiкi-Бераставiца,
2) Славатычы-Дамачава.
2. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў пяшком альбо з
выкарыстаннем веласiпедаў, якiя знаходзяцца ў iх асабiстым
карыстаннi, будзе адкрыты пагранiчны пераход Белавежа-Пярэраў.
3. Для мiжнароднага беставарнага руху асобаў з выкарыстаннем
воднага трапспарту, якi знаходзiцца ў iх асабiстым карыстаннi, будзе
адкрыты сезонны пагранiчны пераход Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскiм
канале.
4. Для грамадзян, транспартных сродкаў i тавараў Рэспублiкi
Польшча i Рэспублiкi Беларусь будзе адкрыты пагранiчны пераход
Полаўцы-Пяшчатка.
5. Дату адкрыцця пагранiчных пераходаў, пералiчаных ў абзацах
1, 2, 3, 4, Дагаворныя Бакi вызначаць шляхам абмену дыпламатычнымi
нотамi.
___________________________________________________________--
Артыкул 3 - ў рэдакцыi пагаднення аб унясеннi змянення ў
артыкул 3 Дагавора ад 30 сакавiка 2005 г.
Артыкул 3
1. Для мiжнароднага руху асобаў, транспартных сродкаў i
тавараў праз беларуска-польскую гранiцу будуць адчынены
наступныя пагранiчныя пераходы:
1) Бераставiца - Баброўнiкi,
2) Дамачава - Славацiчы.
2. Для руху грамадзян, транспартных сродкаў i перавозу
тавараў Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Польшча будзе
адчынены пагранiчны пераход Пяшчатка - Полаўцы.
3. Дату адкрыцця пагранiчных пераходаў, пералiчаных у
абзацах 1 i 2, Дагаворныя Бакi вызначаць шляхам абмену
дыпламатычнымi нотамi.
___________________________________________________________--
Артыкул 4
1. Перад датай адкрыцця пагранiчных пераходаў, аб якiх
гаворыцца ў артыкуле 3, абзацы 1 i 2, кожны з Дагаворных Бакоў
падрыхтоўвае на тэрыторыi сваёй дзяржавы адпаведную iнфраструктуру,
бяручы пад увагу прадугледжаны ўзрост колькасцi асабовых i таварных
перавозак.
2. У асновах праектаў, а таксама пры рэалiзацыi iнвестыцый,
якiя датычацца пагранiчных пераходаў, прадугледжваецца магчымасць
адаптацыi iнфраструктуры для стварэння ўмоў па ажыццяўленню
сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю ў адным месцы
адпаведнымi органамi Дагаворных Бакоў.
3. Асновы праектаў i праекты па рэалiзацыi аб'ектаў кожнага
пагранiчнага пераходу належаць сумеснаму ўзгадненню адпаведнымi
органамi двух Дагаворных Бакоў.
Артыкул 5
Адпаведныя органы Дагаворных Бакоў зробяць належныя захады ў
справе наладжвання пагранiчнага руху, аптымальнага выкарыстання ўжо
iснуючых i адкрыцця новых, добра размешчаных пагранiчных пераходаў
для мiжнароднага руху. Пры рэалiзацыi гэтых дзеянняў будуць
прытрымлiвацца прынцыпаў, змешчаных у артыкуле 4.
Артыкул 6
Адкрыццё, закрыццё, устрыманне або абмежаванне руху на
пагранiчных пераходах адбываецца на падставе сумеснай дамоўленасцi
памiж Дагаворнымi Бакамi, шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.
Артыкул 7
1. Устрыманне або абмежаванне руху на асобных пагранiчных
пераходах можа адбыцца пры наяўнасцi вадкай падставы па
санiтарна-гiгiенiчных характарыстыках або грамадскай бяспекi цi ў
выпадку стыхiйных няшчасцяў. Дагаворны Бок, якi намерваецца
ўстрымаць або абмежаваць рух, паведамляе аб гэтым другi Дагаворны
Бок не пазней чым за пяць дзён перад запланаваным закрыццём
пераходу або абмежаваннем руху.
2. У выпадках вырашэння неадкладных спраў паведамленне аб якiм
гаворыцца ў абзацы 1, павiнна быць падана не пазней 24 гадзiн перад
запланаваным устрыманнем руху.
3. Аб устрыманнi або абмежаваннi пагранiчнага руху ў сувязi з
планаваным рамонтам аб'ектаў пагранiчных пераходаў або
камунiкацыйнага абсталявання, Дагаворныя Бакi паведамляюць адзiн
другога не пазней чым за 3 месяцы перад пачаткам рамонтных работ,
паведамiўшы пры гэтым тэрмiн iх заканчэння.
Артыкул 8
Галоўны Камендант Стражы Гранiчнай Рэспублiкi Польшча i
Камандуючы Пагранiчных Войск Рэспублiкi Беларусь па ўзаемнаму
пагадненню i ўзгадненню з мытнымi органамi могуць у абгрунтаваных
выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы:
1) на пераходзе, дзе не прадугледжваецца гэты вiд пагранiчнага
руху;
2) за межамi дзеючага пагранiчнага пераходу.
Артыкул 9
1. Сапраўдны Дагавор падлягае зацверджанню Урадамi абедзьвюх
дзяржаў i будзе ўведзены ў дзеянне пасля абмену нотамi з
паведамленнем аб гэтым зацверджаннi.
2. Сапраўдны Дагавор падпiсаны на неабмежаваны тэмiн. Ён можа
быць дэнансаваны шляхам абмену нотамi кожным з Дагаворных Бакоў. У
гэтым выпадку ён страцiць сiлу пасля ўплыву 12 месяцаў з дня
аб'яўлення аб дэнансаваннi.
Сапраўдны Дагавор падрыхтаваны ў Варшаве 24 красавiка 1992 года
ў двух экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым
абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урада Рэспублiкi Польшча ______________ подпiс
|