ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 30 марта 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытаннях арганiзацыi перавозак"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА ПА ПЫТАННЯХ АРГАНIЗАЦЫI
 ПЕРАВОЗАК *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 30 сакавiка 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча,
     прымаючы да  ўвагi  ўзаемную  зацiкаўленасць  у  супрацоўнiцтве
транспартных ведамстваў,
     лiчачы мэтазгодным   забяспечыць   бесперашкодную   арганiзацыю
перавозак грузаў  на  патрэбы  Рэспублiкi  Беларусь  праз  тэрыторыю
Рэспублiкi Польшча, у прыватнасцi праз польскiя марскiя парты,
     пагадзiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     1. Польскi Бок забяспечвае Беларускаму  Боку  спрыяльныя  ўмовы
для перавозак праз тэрыторыю Рэспублiкi Польшча.

     2. Беларускi  Бок  забяспечвае  максiмальны  аб'ём  грузаў  для
перавозак, аб якiх гаворыцца ў пункце 1.

     3. З мэтай стварэння адпаведных эканамiчных умоў  для  развiцця
перавозак Бакi ўзгадняюць прымяненне адпаведных тарыфных скiдак.
     Стаўкi за   аказаныя   паслугi   будуць   устаноўлены   асобным
пагадненнем.

                             Артыкул 2

     Польскi Бок  забяспечвае  спрыяльныя  ўмовы  Беларускаму Боку ў
справе:
     перавозак грузаў суднамi польскага флоту,
     партовага абслугоўвання грузаў у польскiх марскiх партах,
     перавозак грузаў па польскай чыгунцы.

                             Артыкул 3

     1. З   мэтай  рэалiзацыi  дадзенага  Пагаднення  Бакi  створаць
сумесную беларуска-польскую    экспедытарскую     арганiзацыю     са
штаб-кватэрай у Гдынi. Бакi вызначаць членаў сумеснай арганiзацыi.

     2. На    чале   сумеснай   экспедытарскай   арганiзацыi   будзе
прадстаўнiк Беларускага Боку. З мэтай выканання сваiх задач сумесная
экспедытарская    арганiзацыя   створыць   свае   прадстаўнiцтвы   i
аддзяленнi.

     3. Польскi Бок  акажа  неабходную  арганiзацыйную  i  крэдытную
дапамогу па стварэнню прадстаўнiцтваў i аддзяленняў.

                             Артыкул 4

     1. Iдучы насустрач патрэбам Беларускага Боку ў справе стварэння
ўласнага  флоту,  Польскi  Бок  акажа  неабходную  дапамогу  ў   яго
арганiзацыi,  у прыватнасцi па стварэнню нацыянальнага суднаходства,
марской  адмiнiстрацыi,  карыстанню  паслугамi  польскага   судавога
рэгiстра  i сiстэмы страхавання.  Польскi Бок гатовы прадаставiць на
льготных умовах неабходную iнфраструктуру  i  абсталяванне  ў  сваiх
партах.

     3. Польскi  Бок  акажа  адпаведную дапамогу Беларускаму Боку ва
ўступленнi ў мiжнародныя транспартныя арганiзацыi.

                             Артыкул 5

     1. Польскi Бок акажа Беларускаму  Боку  неабходную  дапамогу  ў
галiне марскога  рыбалоўства,  у прыватнасцi ў прадастаўленнi паслуг
па адлову рыбы, арганiзацыi флоту, закупкi i рамонту суднаў i iнш.

     2. Беларускi Бок пры атрыманнi лiмiтаў на адлоў рыбы ў  Ахоцкiм
моры выкажа  гатоўнасць  прадаставiць  iх Польскаму Боку на выгадных
умовах.

                             Артыкул 6

     1. Дадзенае Пагадненне ўчынена ў г.Мiнску 30 сакавiка 1992 г. у
двух экземплярах,  кожны  на  беларускай  i  польскай мовах,  прычым
абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

     2. Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпiс
 За Урад Рэспублiкi Польша                   _____________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России