ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 23 февраля 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
 Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII I СЕРТЫФIКАЦЫI *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 23 лютага 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай  Рэспублiкi,  якiя  ў
далейшым называюцца Бакамi,
     адзначаючы важную    ролю    стандартызацыi,    метралогii    i
сертыфiкацыi прадукцыi    ў    лiквiдацыi   тэхнiчных   бар'ераў   у
эканамiчных, гандлёвых i iншых адносiнах,
     прызнаючы iх  неабходнасць  дзеля  забеспячэння сумяшчальнасцi,
узаемазамяняльнасцi, яе бяспекi для жыцця i здароўя чалавека,  аховы
навакольнага асяроддзя,
     улiчваючы ўзаемную эканамiчную  зацiкаўленасць,  дамовiлiся  аб
наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi, валодаючы   поўнай   самастойнасцю   ў   фармiраваннi   i
рэалiзацыi нацыянальных    сiстэм    стандартызацыi,     метралогii,
сертыфiкацыi i арганiзацыi работ ў гэтых галiнах дзейнасцi,
     прызнаюць iснуючыя  нацыянальныя   эталоны   адзiнак   фiзiчных
велiчынь i пры iх выкарыстаннi ўжываюць рэжым найбольшага спрыяння;
     узаемна прадстаўляюць  нарматыўна-тэхнiчную   дакументацыю   на
ўзгодненых умовах i па асобных запытах;
     узгадняюць    працэдуры   ўзаемнага    прызнання   органаў   па
сертыфiкацыi,   выпрабавальных    лабараторый   (цэнтраў),   вынiкаў
выпрабаванняў i сертыфiкацыi, сертыфiкатаў  i знакаў адпаведнасцi на
ўзаемапастаўляемую   прадукцыю   на   аснове   нацыянальных   сiстэм
сертыфiкацыi;
     узгадняюць працэдуры  ўзаемнага  прызнання  вынiкаў  дзяржаўных
выпрабаванняў, зацвярджэння тыпаў  сродкаў  вымярэнняў,  акрэдытацыi
паверачных лабараторый;
     узаемна прызнаюць вынiкi  метралагiчнай  атэстацыi,  паверкi  i
калiброўкi сродкаў вымярэнняў.

                             Артыкул 2

     Бакi садзейнiчаюць  прыбораўладальнiкам  у ажыццяўленнi паверкi
сродкаў вымярэнняў  у  акрэдытаваных  арганiзацыях  другой   краiны,
забяспечваючы iх  iнфармацыяй  аб  тэхнiчных  магчымасцях  i адрасах
гэтых арганiзацый,  правiлах i працэдуры афармлення  дакументацыi  i
дазволаў на   вываз   (увоз)  прыбораў  паверачнага  абсталявання  i
перасоўных лабараторый,  на   камандзiраванне   спецыялiстаў,   якiя
праводзяць паверку.

                             Артыкул 3

     Каардынацыя работ,   прадугледжаных   дадзеным   Пагадненнем  i
адказнасць за iх выкананне ўскладаюцца:
     у Рэспублiцы   Беларусь   -   на   Камiтэт  па  стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     у Лiтоўскай   Рэспублiцы   -  на  Лiтоўскую  дзяржаўную  службу
стандартызацыi.

                             Артыкул 4

     Бакi забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрыманай дакументацыi  i
iнфармацыi аб   работах,   якiя   праводзяцца   ў  рамках  дадзенага
Пагаднення, аб   дасягнутых   навукова-тэхнiчных    вынiках,    калi
перадаючым органам  будзе  агаворана,  што яны маюць канфiдэнцыяльны
характар.

                             Артыкул 5

     Навукова-тэхнiчная iнфармацыя,  якую атрымлiвае адзiн з Бакоў у
ходзе супрацоўнiцтва,  можа быць свабодна выкарыстана iм, калi другi
Бок не папярэдзiў аб яе  канфiдэнцыяльнасцi.  Гэта  iнфармацыя  можа
перадавацца трэцяй дзяржаве толькi па ўзаемнай згодзе Бакоў, якiя яе
прадаставiлi.

                             Артыкул 6

     Палажэннi дадзенага Пагаднення пры неабходнасцi  канкрэтызуюцца
дадатковымi пагадненнямi   (пратаколамi),   якiя   заключаны   памiж
Камiтэтам па стандартызацыi,  метралогii i сертыфiкацыi  пры  Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi   Беларусь   i   Лiтоўскай  дзяржаўнай  службай
стандартызацыi.

                             Артыкул 7

     Дадзенае Пагадненне не закранае дагавароў,  якiя былi заключаны
раней Бакамi i iх арганiзацыямi ў галiне стандартызацыi,  метралогii
i сертыфiкацыi.

                             Артыкул 8

     Дадзенае Пагадненне  з'яўляецца  двухбаковым  i   не   закранае
iнтарэсаў трэцiх дзяржаў.

                             Артыкул 9

     Дадзенае Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  дня  яго падпiсання i
дзейнiчае да сканчэння 6 месяцаў з дня,  калi адзiн з Бакоў  накiруе
другому Боку  пiсьмовае  паведамленне  аб  сваiм  намеры спынiць яго
дзеянне.

     Заключаны ў г.Мiнску 23 лютага 1992  г.  у  дзвюх  экземплярах,
кожны на  лiтоўскай  i беларускай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпис
 За Урад Лiтоўскай Рэспублiкi                _____________ подпис



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России