ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ БАНГЛАДЭШ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 21 лютага 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Народная Рэспублiка Бангладэш,
жадаючы ўмацоўваць i развiваць адносiны памiж двума народамi ў
адпаведнасцi з цэлямi, мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый, дамовiлiся аб наступным.
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Народная Рэспублiка Бангладэш
устанаўлiваюць дыпламатычныя адносiны памiж сабой з дня ўступлення
гэтага Дагавора ў сiлу.
Артыкул 2
Бакi гэтага Пагаднення дамаўляюцца, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года
прымяняюцца да дыпламатычных адносiн памiж iмi.
Артыкул 3
Бакi гэтага Пагаднення дамаўляюцца, што палажэннi Венскай
канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года
прымяняюцца да консульскiх адносiн памiж iмi.
Артыкул 4
Гэтае Пагадненне набывае моц з моманту падпiсання.
Аформлена ў Мiнску 21 лютага 1992 года ў двух экземлпярях,
кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Народную Рэспублiку Бангладэш
Мiнiстр замежных спраў Дзяржаўны мiнiстр тэкстыльнай
Подпiс прамысловасцi
Подпiс
|