ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 20 января 1992 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI
 АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 20 студзеня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай  Рэспублiкi,
якiя называюцца ў далейшым "Дагаворныя Бакi",
     у мэтах   умацавання   дружбы,   супрацоўнiцтва   i    развiцця
гандлёва-эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi,
     кiруючыся пры   ажыццяўленнi   ўзаемных   эканамiчных   сувязей
прынцыпамi раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
     заключылi дадзенае Пагадненне i дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi прымуць усе неабходныя меры  для  садзейнiчання
бесперапыннага  i  стабiльнага развiцця гандлёва-эканамiчных адносiн
памiж дзвюма краiнамi i створаць для гэтага спрыяльныя ўмовы.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi ўзаемна прадаставяць рэжым найбольшага спрыяння
ў пытаннях,  што  датычыцца  спагнання мытных пошлiн на экспартныя i
iмпартныя тавары абедзвюх краiн, iншых збораў, аплат, правiл мытнага
кiравання i выканання мытных фармальнасцей.
     Гэтае палажэнне не распаўсюджваецца на:
     перавагi, якiя  прадастаўляюцца цi будуць прадастаўляцца кожным
з Дагаворных Бакоў суседнiм краiнам у мэтах аблягчэння прыгранiчнага
гандлю;
     перавагi, якiя прадастаўляюцца цi будуць прадастаўляцца кожнаму
з Дагаворных  Бакоў  краiнамi-членамi  мытнага саюза зоны свабоднага
гандлю;
     перавагi, якiя   прадастаўляюцца   цi   будуць   прадастаўляцца
Рэспублiкай Беларусь былым суб'ектам Саюза ССР.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя     Бакi    будуць     заахвочваць    i    абараняць
капiталаўкладаннi  iнвестараў аднаго  Дагаворнага Боку  на тэрыторыi
другога   ў  адпаведнасцi   з  палажэннем   дадзенага  Пагаднення  i
заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з краiн.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi ў рамках заканадаўства,  што дзейнiчае ў кожнай
з краiн,  будуць заахвочваць суб'ектаў, якiя атрымалi права на ўдзел
у знешнеэканамiчнай    дзейнасцi,   у   ажыццяўленнi   розных   форм
эканамiчнага супрацоўнiцтва.
     Гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва,   якое   ажыццяўляецца   ў
рамках дадзенага   Пагаднення,   будзе   ахоплiваць   прамысловасць,
сельскую гаспадарку, будаўнiцтва, транспарт, а таксама iншыя галiны,
якiя ўяўляюць цiкавасць для абодвух Бакоў.

                             Артыкул 5

     Узаемныя пастаўкi тавараў i аказанне паслуг будуць ажыццяўляцца
на аснове  кантрактаў,  якiя  заключаюцца  памiж суб'ектамi абедзвюх
краiн, што атрымалi права на ўдзел у знешнеэканамiчнай дзейнасцi i ў
адпаведнасцi з мiжнароднай гандлёвай практыкай.

                             Артыкул 6

     Бакi па  кантракту павiнны ўзгадняць i вызначаць цэны на тавары
i паслугi на аснове бягучых цэн сусветнага рынку адпаведных тавараў.

                             Артыкул 7

     Плацяжы за тавары i паслугi павiнны праводзiцца  ва  ўзгодненай
Бакамi па кантракце свабодна канверсуемай валюце цi iншымi спосабамi
ў адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з краiн.

                             Артыкул 8

     На  працягу аднаго  месяца  пасля  ўступлення ў  сiлу дадзенага
Пагаднення  ўпаўнаважаны  банк  Рэспублiкi  Беларусь  i  Банк  Кiтая
распрацуюць  тэхнiчны  парадак  вядзення   разлiкаў  i  плацяжоў  па
двухбаковых   гандлёва-эканамiчных  аперацыях,   якiя  ажыццяўляюцца
згодна з дадзеным Пагадненнем.

                             Артыкул 9

     У мэтах  садзейнiчання  развiццю  гандлёва-эканамiчных  адносiн
памiж дзвюма  краiнамi,  Дагаворныя  Бакi ўзаемна прадаставяць умовы
для арганiзацыi  на  тэрыторыi  сваёй  краiны  гандлёвых   кiрмашоў,
выставак, тэхнiка-эканамiчных   семiнараў  i  прыбываючых  гандлёвых
дэлегацый i груп другога Боку.

                             Артыкул 10

     Бакi дамовiлiся   аб   адкрыццi    Гандлёвага    прадстаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь  у  Пекiне i Гандлёвага прадстаўнiцтва Кiтайскай
Народнай Рэспублiкi ў Мiнску.

                             Артыкул 11

     Кожны з Дагаворных  Бакоў,  у  адпаведнасцi  са  сваiм  дзеючым
заканадаўствам, будзе садзейнiчаць суб'ектам, якiя атрымалi права на
ўдзел у знешнеэканамiчнай дзейнасцi  другога  Боку  ў  стварэннi  на
сваёй тэрыторыi iх прадстаўнiцтваў.

                             Артыкул 12

     Упаўнаважаныя прадстаўнiкi  Дагаворных Бакоў будуць сустракацца
па чарзе ў Мiнску i ў Пекiне для разгляду  ходу  i  ўмоў  рэалiзацыi
дадзенага Пагаднення,  а таксама абмену iнфармацыяй,  якая датычыцца
прававога рэгулявання ў знешнеэканамiчнай  сферы,  што  дзейнiчае  ў
краiне кожнага з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 13

     Па ўзгадненню  Дагаворных  Бакоў  у  дадзенае Пагадненне могуць
быць унесены змяненнi  i  дапаўненнi,  якiя  афармляюцца  адпаведным
пратаколам.

                             Артыкул 14

     Дадзенае  Пагадненне ўступiць  у  сiлу  з моманту  падпiсання i
будзе  дзейнiчаць на  працягу 5  гадоў. Тэрмiн  яго дзеяння  будзе ў
далейшым  аўтаматычна працягвацца  на аднагадовыя  перыяды, калi  нi
адзiн з Дагаворных Бакоў у  пiсьмовым выглядзе не паведамiць другому
Боку не пазней чым за 6  месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння аб
сваiм жаданнi спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.
     Гандлёвыя кантракты,    якiя   падпiсаны   ў   адпаведнасцi   з
палажэннямi гэтага  Пагаднення  i  якiя  не  будуць  выкананы  пасля
сканчэння тэрмiну    дзеяння    дадзенага    Пагаднення   застануцца
сапраўднымi аж да iх поўнага выканання.

     Учынена 20 студзеня 1992 года  ў  г.Пекiне,  падпiсана  ў  двух
экземплярах, кожны на беларускай,  кiтайскай i рускай мовах,  прычым
усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпис
 За Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi       _____________ подпис


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России