ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Декларация от 16 декабря 1991 г. "Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ ПРЫНЦЫПАХ ДОБРАСУСЕДСКIХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАТВIЙСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 16 снежня 1991 г.


     Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка
     - грунтуючыся на Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб
дзяржаўным  суверэнiтэце  Беларускай  ССР  ад  27 лiпеня 1990 года i
Законе  Беларускай  ССР  аб  наданнi  статуса канстытуцыйнага закона
Дэкларацыi    Вярхоўнага    Савета  Беларускай  ССР  аб   дзяржаўным
суверэнiтэце  Беларускай  ССР  ад  25 жнiўня 1991 года, а таксама на
Дэкларацыi  Вярхоўнага  Савета  Латвiйскай  Рэспублiкi аб аднаўленнi
незалежнасцi Латвiйскай дзяржавы ад 4 мая 1990 года i Канстытуцыйным
Законе Вярхоўнага Савета Латвiйскай Рэспублiкi аб Дзяржаўным статусе
Латвiйскай Рэспублiкi ад 21 жнiўня 1991 года;
     - улiчваючы традыцыi  палiтычных,  гiстарычных,  эканамiчных  i
культурных сувязей, якiя склалiся памiж Беларуссю i Латвiяй;
     - кiруючыся прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных  Нацый  i
палажэннямi  Заключнага  акта  Нарады  па бяспецы i супрацоўнiцтву ў
Еўропе,  Парыжскай хартыi для Новай Еўропы i iншых дакументаў  гэтай
Нарады;
     -  усведамляючы  сваю  адказнасць  за  мiжнародны мiр, бяспеку,
узаемаразуменне,     супрацоўнiцтва    i    ўлiчваючы       значэнне
беларуска-латвiйскiх    адносiн   для  свабоднай,  дэмакратычнай   i
паважаючай правы чалавека Еўропы;
     -  выказваючы ўзаемную зацiкаўленасць у развiццi добрасуседскiх
адносiн i ўсебаковага супрацоунiцтва памiж дзвюмя дзяржавамi;
     заяўляюць наступнае:
     1. Рэспублiка  Беларусь  i Латвiйская Рэспублiка грунтуюць свае
адносiны  на  ўзаемным  прызнаннi  i павазе дзяржаўнага суверэнiтэту
адзiн аднаго.
     2. Рэспублiка  Беларусь  i  Латвiйская   Рэспублiка   ў   сваiх
адносiнах кiруюцца прынцыпамi раўнапраўя,  тэрытарыяльнай цэласнасцi
дзяржаў,  неўмяшання ва ўнутраныя справы,  павагi  правоў  i  свабод
чалавека,    добрасуседства,   узаемаразумення   i   ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва.
     3. Рэспублiка  Беларусь  i Латвiйская Рэспублiка лiчаць прынцып
непарушнасцi  гранiц,  зафiксаваны  ў  Хельсiнкскiм  Заключным акце,
важнейшым   фактарам  стабiльнасцi  ў  Еўропе.  Канкрэтныя   пытаннi
дэлiмiтацыi  беларуска-латвiйскай  гранiцы i наступнай яе дэмаркацыi
падлягаюць  дакладнаму  разгляду  ў  блiжэйшы  час,  i з гэтай мэтай
Рэспублiка  Беларусь  i  Латвiйская  Рэспублiка  створаць   змешаную
камiсiю з прадстаўнiкоў абедзвюх дзяржаў.
     4. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка прызнаюць асобую
важнасць    пытанняў    бяспекi    i  будуць  iмкнуцца  да   добрага
супрацоўнiцтва  ў  гэтай  галiне,  да  ўзгаднення  дзеянняў  як   на
двухбаковым, так i на мiжнародным узроўнях.
     5. Рэспублiка  Беларусь  i  Латвiйская  Рэспублiка абавязваюцца
прадаставiць  жыхарам  сваiх дзяржаў правы i свабоды, прадугледжаныя
Усеагульнай  Дэкларацыяй  правоў  чалавека  i  iншымi   мiжнароднымi
прававымi актамi, ратыфiкаванымi iмi.
     Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка прызнаюць этнiчную,
культурную  i  моўную  самабытнасць  беларусаў  у Латвii i латышоў у
Беларусi  i  абавязваюцца  забяспечваць  iм  умовы  для   свабоднага
развiцця гэтай самабытнасцi, садзейнiчаць iх сувязям са сваёй нацыяй
у  другой  дзяржаве,  якая  падпiсала  Дэкларацыю. 3 гэтай мэтай яны
будуць  iмкнуцца  да  стварэння  для  беларусаў у Латвii i латышоў у
Беларусi  адпаведных  магчымасцей  у  галiне  адукацыi,  культуры  i
рэлiгii.
     Рэспублiка  Беларусь  i Латвiйская Рэспублiка забяспечаць ахову
на  сваёй  тэрыторыi  гiстарычных  i  культурных  помнiкаў   абодвух
народаў.
     6. Рэспублiка    Беларусь    i  Латвiйская  Рэспублiка   будуць
садзейнiчаць    узаемавыгаднаму  развiццю  гандлёва-эканамiчнага   i
навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва.
     7. Рэспублiка  Беларусь  i Латвiйская Рэспублiка будуць актыўна
супрацоўнiчаць  у сферы аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага
выкарыстання  прыродных  рэсурсаў, асаблiвую ўвагу ўдзяляючы басейну
рэк Дзвiна-Даўгава,     у    мэтах    прадухiлення    трансгранiчных
забруджванняў i лiквiдацыi iх вынiкаў.
     Умовы  i  парадак кампенсацыi ўрону, прычыненага трансгранiчным
забруджваннем, будуць вызначаны праз спецыяльнае пагадненне.
     Яны  ўсведамляюць глабальны характар чарнобыльскай катастрофы i
неабходнасць  мабiлiзацыi мiжнародных намаганняў для пераадолення яе
вынiкаў.
     8. Латвiйская   Рэспублiка  прызнае  важнасць  для   Рэспублiкi
Беларусь  доступу  да  мора i ад яго i забяспечыць свабоду транзiту.
Умовы  i  парадак ажыццяўлення iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь у гэтай
сферы будуць вызначаны праз двухбаковыя пагадненнi.
     9. Рэспублiка Беларусь i Латвiйская Рэспублiка будуць развiваць
усебаковае  культурнае  i  навуковае  супрацоўнiцтва,   садзейнiчаць
расшырэнню  кантактаў  памiж  культурнымi  i  навуковымi ўстановамi,
арганiзацыямi, спецыялiстамi i асобнымi грамадзянамi.
     10. Усе  пытаннi,  якiя ўзнiкаюць у адносiнах памiж Рэспублiкай
Беларусь  i  Латвiйскай  Рэспублiкай, будуць рэгулявацца iмi ў ходзе
двухбаковых кансультацый i перагавораў.
     11. Рэспублiка    Беларусь   i  Латвiйская  Рэспублiка   будуць
супрацоўнiчаць  на  мiжнароднай  арэне  i праводзiць кансультацыi па
пытаннях мiжнародных адносiн, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць.
     12. Прынцыпы  гэтай  Дэкларацыi  будуць  развiты i замацаваны ў
мiждзяржаўным  Дагаворы  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Латвiйскай
Рэспублiкай.

Старшыня Вярхоўнага Савета                Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь                       Латвiйскай Рэспублiкi
С.ШУШКЕВIЧ                                А.ГАРБУНОЎ



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России