ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение от 3 июня 1991 г. "Пагадненне памiж Урадам Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i Выканаўчым Вечам Скупшчыны Рэспублiкi Славенii аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

ПАГАДНЕННЕ ПАМІЖ УРАДАМ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ
САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ І ВЫКАНАЎЧЫМ ВЕЧАМ
СКУПШЧЫНЫ РЭСПУБЛІКІ СЛАВЕНІІ АБ ГАНДЛЁВА-
ЭКАНАМІЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНІЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНІЦТВЕ

     Уступіла ў сілу 3 чэрвеня 1991 года
     
     Урад   Беларускай   Савецкай   Сацыялістычнай   Рэспублікі    і
Выканаўчае  Веча  Скупшчыны Рэспублікі Славеніі, якія  называюцца  ў
далейшым Бакі,
     імкнучыся  да  далейшага  развіцця і  ўмацавання  дружбы  паміж
народамі Беларускай ССР і Рэспублікі Славеніі,
     пацвярджаючы   сваю  прыхільнасць  падпісаным  раней   сумесным
дакументам,
     будучы  перакананымі,  што ўзаемнае супрацоўніцтва  садзейнічае
дасягненню ўзаемаразумення і развіццю сяброўскіх адносін,
     у  метах далейшага развіцця і умацавання эканамічных, навукова-
тэхнічных і культурных сувязей,
     жадаючы  пашыраць  і  паглыбляць гандлёвыя адносіны  на  аснове
роўнасці і ўзаемнай выгады,
     вырашылі    заключыць   дадзенае   Пагадненне   аб    гандлёва-
эканамічным,   навукова-тэхнічным  і  культурным  супрацоўніцтве   і
дагаварыліся аб наступным:
                                  
                              Артыкул 1
                                  
     Бакі   і  надалей  будуць  рабіць  намаганні,  накіраваныя   на
развіццё  і ўмацаванне гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага  і
культурнага  супрацоўніцтва ў адпаведнасці  з  дзеючым  у  кожнай  з
рэспублік заканадаўствам, зыходзячы з прынцыпаў роўнасці і  ўзаемнай
выгады.
                                  
                              Артыкул 2
                                  
     Гандлёва-эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва,  якое
ажыццяўляецца  ў  рамках  дадзенага  Пагаднення,  будзе   ахопліваць
прамысловасць,  сельскую гаспадарку, будаўніцтва,  транспарт,  абмен
тэхналогіямі,  падрыхтоўку  спецыялістаў,  а  таксама  іншыя  галіны
эканамічнай дзейнасці, у якіх будуць зацікаўлены Бакі.
                                  
                              Артыкул 3
                                  
     Экспарт  і  імпарт  тавараў  (паслуг)  будуць  ажыццяўляцца   ў
адпаведнасці  з  дзеючым  у кожным з Бакоў заканадаўствам  у  галіне
знешняга гандлю.
                                  
                              Артыкул 4
                                  
     Бакі  лічаць  неабходным даручыць Люблянскаму банку  сумесна  з
Беларускім  нацыянальным банкам і Беларускім рэспубліканскім  банкам
Знешэканамбанка  СССР  разгледзець пытанні, звязаныя  з  вызначэннем
форм   разлікаў  і  фінансаваннем  знешнеэканамічных  здзелак  паміж
прадпрыемствамі, арганізацыямі і фірмамі абедзвюх рэспублік.
                                  
                              Артыкул 5
                                  
     Бакі будуць заахвочваць супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі  і
арганізацыямі    рэспублік,    садзейнічаць    стварэнню    сумесных
прадпрыемстваў,    аказанню   паслуг   у   падрадным    будаўніцтве,
устанаўленню  прамых  вытворчых  і  навукова-тэхнічных   сувязей   і
развіццю іншых форм супрацоўніцтва.
                                  
                              Артыкул 6
                                  
     Бакі  будуць  заахвочваць удзел арганізацый сваіх  рэспублік  у
міжнародных выстаўках і кірмашах, праводзімых на іх тэрыторыях.
     Кожны  Бок  будзе прадастаўляць прадпрыемствам  і  арганізацыям
другога  Боку  магчымасць  праводзіць у сваёй  рэспубліцы  выстаўкі,
аказваючы пры гэтым неабходнае садзейнічанне.
                                  
                              Артыкул 7
                                  
     Бакі  будуць пашыраць супрацоўніцтва па падрыхтоўцы і павышэнню
кваліфікацыі кадраў у галіне эканомікі, прамысловасці, банкаўскай  і
страхавой   справы,  сферы  паслуг  і  ў  іншых   галінах   народнай
гаспадаркі.
                                  
                              Артыкул 8
                                  
     Пералічаныя   ў   дадзеным   Пагадненні   формы   і    напрамкі
супрацоўніцтва  не  з’яўляюцца вычарпальнымі.  Супрацоўніцтва  паміж
Бакамі,  а таксама прадпрыемствамі, арганізацыямі і фірмамі абедзвюх
рэспублік  будзе  ажыццяўляцца ва ўсіх формах і па  усіх  напрамках,
якія прадстаўляюць інтарэс для ўдзельнікаў супрацоўніцтва.
                                  
                              Артыкул 9
                                  
     Бакі  будуць  садзейнічаць  далейшаму  развіццю  і  паглыбленню
супрацоўніцтва  ў  галіне  культуры, мастацтва,  навукі  і  вышэйшай
адукацыі  на  аснове  раўнапраўя  і  ўзаемнасці  ў  адпаведнасці   з
заканадаўствам, якое дзейнічае ў абедзвюх рэспубліках.
                                  
                             Артыкул 10
                                  
     Бакі   будуць  развіваць  і  паглыбляць  супрацоўніцтва   паміж
Славенскай  Акадэміяй навук і мастацтваў і Акадэміяй навук  БССР,  а
таксама навуковымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі, якія займаюцца
пытаннямі навукі.
                                  
                             Артыкул 11
                                  
     Бакі   будуць  развіваць  і  паглыбляць  супрацоўніцтва   паміж
ведамствамі,  установамі,  якія  займаюцца  пытаннямі   культуры   і
мастацтва,   творчымі  саюзамі,  а  таксама  іншымі   арганізацыямі,
працуючымі ва ўказаных галінах.
                                  
                             Артыкул 12
                                  
     Прадстаўнікі   Бакоў  па  прапанове  аднаго  з   Бакоў   будуць
сустракацца па чарзе ў г. Мінску і г. Любляне для абмеркавання  ходу
выканання   дадзенага  Пагаднення  і  для  выпрацоўкі,   у   выпадку
неабходнасці, адпаведных рэкамендацый.
                                  
                             Артыкул 13
                                  
     Бакі  лічаць неабходным адкрыць Прадстаўніцтва Савета Міністраў
БССР  у  г.  Любляне  і  Прадстаўніцтва Выканаўчага  Веча  Скупшчыны
Рэспублікі Славеніі ў г. Мінску.
                                  
                             Артыкул 14
                                  
     Дадзенае  Пагадненне  ўступае ў сілу з  дня  яго  падпісання  і
будзе  дзейнічаць да той пары, пакуль адзін з Бакоў не паведаміць  у
пісьмовай  форме  другому Боку аб сваім жаданні яго  дэнансаваць.  У
гэтым  выпадку  дэнансацыя ўступае ў сілу праз шэсць  месяцаў  пасля
ўручэння другому Боку паведамлення аб дэнансацыі.

     Заключана  ў  г.  Мінску 3 чэрвеня 1991 года ў двух  сапраўдных
экземплярах,  кожны на беларускай і славенскай мовах, прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сілу.
     
Старшыня Савета Міністраў                       Старшыня Выканаўчага
Беларускай Савецкай                             Веча Скупшчыны
Сацыялістычнай Рэспублікі                       Рэспублікі Славеніі
      В.Кебіч                                         Л.Петэрле


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России