ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Щучинского районного Совета депутатов от 28 февраля 2007 г. №16 "Аб устанаўленнi ставак асобных падаткаў на 2007 год"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

            РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       28 лютага 2007 г. № 16

АБ УСТАНАЎЛЕННІ СТАВАК АСОБНЫХ ПАДАТКАЎ НА 2007 ГОД

     У  адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2006
года  «О  бюджете Республики Беларусь на 2007 год» Шчучынскі  раённы
Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
     1.  Устанавіць  стаўкі  зямельнага  падатку  на  2007  год  для
фізічных  асоб, зарэгістраваных у інспекцыі Міністэрства па падатках
і  зборах  па  Шчучынскім раёне ў якасці плацельшчыкаў  у  наступных
памерах:
     1.1.  на  землі, прадастаўленыя грамадзянам для  будаўніцтва  і
абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай  гаспадаркі,
калектыўнага садаводства, агародніцтва - 60 000 рублёў за 1 гектар;
     1.2.  на  землі  воднага  фонду, прадастаўленыя  грамадзянам  у
абасобленае карыстанне, - 60 000 рублёў за 1 гектар;
     1.3.   на  землі,  прадастаўленыя  для  забудоў  індывідуальных
гаражоў у гаражных масівах, - 1 840 000 рублёў за 1 гектар.
     2.  Вызваліць  ад  уплаты  зямельнага падатку  грамадзян,  якім
выдзелены  зямельныя  ўчасткі  для  агародніцтва  плошчай  да   0,03
гектара.
     3.  Устанавіць  падатак на нерухомасць у  наступных  памерах  з
уладальнікаў:
     3.1.  індывідуальных  гаражоў  у  гаражных  масівах  -  10  000
рублёў;
     3.2. садовых домiкаў:
     3.2.1. двухпавярховых цагляных і блочных - 15 000 рублёў;
     3.2.2. аднапавярховых цагляных і блочных - 9000 рублёў;
     3.2.3. дашчатых і другіх - 7000 рублёў;
     3.3. гаспадарчых пабудоў на садовых участках:
     3.3.1. цагляных i блочных - 6000 рублёў;
     3.3.2. дашчатых i другіх - 4000 рублёў;
     3.4.  дамоў  для  часовага пражывання, размешчаных  у  сельскiх
населеных пунктах, - 20 000 рублёў;
     3.5. не закончаных будаўнiцтвам дамоў:
     3.5.1. аднапавярховых - 35 000 рублёў;
     3.5.2. двухпавярховых - 45 000 рублёў.
     4.  Устанавіць  разліковы  кошт 1  квадратнага  метра  пабудоў,
размешчаных у сельскай мясцовасці, на якія адсутнічае ацэнка органаў
па  дзяржаўнай  рэгістрацыі  і зямельнаму  кадастру,  для  налічэння
падатку  на  нерухомасць  уладальнікам  такіх  пабудоў  у  наступных
памерах:
     4.1.  жылыя дамы двухпавярховыя цагляныя і блочныя  -  330  000
рублёў;
     4.2.  жылыя дамы аднапавярховыя цагляныя і блочныя  -  210  000
рублёў;
     4.3. жылыя дамы з бярвенняў - 230 000 рублёў;
     4.4. веранды, сені цагляныя і драўляныя - 145 000 рублёў;
     4.5. веранды, сені дашчатыя - 140 000 рублёў;
     4.6. летнія кухні - 210 000 рублёў;
     4.7. лазні - 180 000 рублёў;
     4.8. хлявы цагляныя і блочныя - 85 000 рублёў;
     4.9. хлявы з бярвенняў - 100 000 рублёў;
     4.10. хлявы дашчатыя - 45 000 рублёў.
     5.  Устанавіць  паніжаючыя  каэфіцыенты  разліковага  кошту   1
квадратнага метра пабудовы на:
     5.1.  жылыя  цагляныя і блочныя пабудовы, пабудаваныя  да  1980
года, - 0,6;
     5.2.  жылыя цагляныя і блочныя пабудовы, пабудаваныя з 1980  да
1995 года, - 0,8;
     5.3.  нежылыя цагляныя і блочныя пабудовы, пабудаваныя да  1980
года, - 0,5;
     5.4.  нежылыя цагляныя і блочныя пабудовы, пабудаваныя  з  1980
да 1995 года, - 0,7;
     5.5.  жылыя  драўляныя пабудовы, пабудаваныя да  1980  года,  -
0,5;
     5.6.  жылыя  драўляныя пабудовы, пабудаваныя  з  1980  да  1995
года, - 0,7;
     5.7.  нежылыя драўляныя пабудовы, пабудаваныя да 1980  года,  -
0,4;
     5.8.  нежылыя  драўляныя пабудовы, пабудаваныя з 1980  да  1995
года, - 0,6.
     6.   Устанавіць   каэфiцыент  якасцi   асяроддзя   на   аб’екты
нерухомасцi фiзiчных асоб, размешчаныя ў:
     6.1. горадзе Шчучыне - 1,4;
     6.2. гарадскіх пасёлках Астыра, Жалудок, - 1,2;
     6.3.  вёсках  Бакшты,  Буйвічы, Васілішкі,  Вялікае  Мажэйкава,
Галавічполе,  Дэмбрава,  Камянка, Лядск, Ляшчанка,  Навасёлкі,  Новы
Двор,  Орля,  Першамайская  Першамайскага  сельсавета,  Першамайская
Шчучынскага сельсавета, Плянты, Ражанка, Ракавічы, Руткевічы,  Рэзы,
Тапілішкі, Тур’я, пасёлках Ражанка, Скрыбаўцы, - 0,7;
     6.4.  астатніх сельскіх населеных пунктах Шчучынскага раёна,  -
0,5.
     7.   Рэкамендаваць   грамадзянам  у  выпадку   нязгоды   іх   з
вышэйустаноўленым  парадкам ацэнкi пабудоў  звяртацца  ў  Шчучынскае
бюро  Лідскага  філіяла  рэспубліканскага  унітарнага  прадпрыемства
«Гродзенскае   агенцтва  па  дзяржаўнай  рэгістрацыі  і   зямельнаму
кадастру» для правядзення ацэнкi такiх пабудоў.
     Пры  разыходжаннi ацэнкi для налiчэння падатку  на  нерухомасць
прымаецца  ацэнка  органа  па дзяржаўнай  рэгістрацыі  і  зямельнаму
кадастру.
     
Старшыня                                                  А.П.Васько


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России